Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Нагаварыцца з зоркамі

Апісаньне

Вершы. — Мінск : Кнігазбор, 2014. — 136 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; выпуск 53). Наклад кнігі цалкам прададзены.

У кнігу паэта Генадзя Бураўкіна, аднаго з найяскравейшых прадстаўнікоў славутага “філалагічнага пакалення”, увайшлі выбраныя вершы апошняга часу — 2010—2013 гадоў, большасць з якіх друкуецца ўпершыню.


За тры дні да ягонай смерці мы прынеслі яму ягоную кнігу вершаў. Апошнюю. Ён проста прагнуў яе ўбачыць, бо разумеў, ведаў, што яна — развітальная.

Каб гэта адбылося, мы, не паспяваючы выдаць кнігу, зрабілі яе ўручную. Адзін асобнік. І трэба было бачыць ягоны твар, калі ён узяў кнігу ў рукі. Гэта было не шчасце ці радасць, цяжка шчасцю ці радасці выявіцца на мяжы жыцця і смерці - гэта было Вялікае Супакаенне. Што жыццё пражыў, як належыць. Зрабіў у ім, што мог.


Так сыходзяць паэты.


Уладзімір Някляеў (блог на "Беларускім Партызане")


          Яно яшчэ прыходзіць да мяне —
          Кароткае, салодкае натхненне,
          Як тайны знак,
          Як маладое сненне,
          Як зорка вечаровая ў вакне.

          Схмялелую душу бярэ ў аблогу,
          Шукае сцежку ў мройным тумане...
          Яно яшчэ прыходзіць да мяне
          І празарэнне дорыць,
          Дзякуй Богу.

                    31.VIII.2010 г.
                    Крыжоўка


ЗМЕСТ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Гіль Мікола
У кнігу вядомага беларускага празаіка Міколы Гіля ўвайшлі... вершы, напісаныя ў апошнія гады і ў далёкія — 70-я мінулага стагоддзя. Лірычныя і філасофскія радкі — развагі пра сучаснасць і сучаснікаў з вышыні пражытых гадоў.
Снарская Іна
“Вогнепаклонніца” — восьмая кніга паэткі, якая жыве ў Палтаве і творыць на беларуска-ўкраінскім бязмежжы. Гэта кніга пра любоў, любоў маладую і сталую — да свайго карэння, роднай зямлі, дарагіх людзей і ўсяго жывога.
Пищик Александр
Дебютная книга стихов молодого витебского автора. Произведения, включённые в сборник, — это лирические зарисовки на те темы, которые волнуют современную молодёжь: смысл жизни, любовь, осознание себя в этом мире, уникальность каждой личности и др. Стихи А. Пищика пронизаны чувством причастности к традициям мировой культуры. Однако в этих произведениях нет проповедничества и назидательности. Каждое произведение — напряжённая работа мысли и чувства, а выводы и мораль автор отдаёт в руки читателей.