Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Анамалія

Апісаньне

Мінск: Галіяфы, 2012. — 136 с. — (Калекцыя беларускай фантастыкі; Выпуск 2).

ISBN 978-985-6906-59-9

Творчасць фантаста Алеся Бычкоўскага ахоплівае невядомыя сегменты Сусвету, дзе адбываюцца неверагодныя прыгоды і адкрыцці і дзе можна па-іншаму ад прывычнага адчуць час і прастору. У кніжцы ёсць караблі-зоркалёты і мужныя космапраходцы, хітрыя кантрабандысты. Два супертворы сучаснай беларускай фантастыкі змешчаныя ў гэтай кнізе: дзве фантастычныя навелы "Ён прыйдзе апоўначы" і "Муары Лідлу". А разам з імі — захапляльныя аповесці і твор па-за жанрам — "Хвалі. Бязмежная плынь" — для тых, хто любіць філасофскія вандроўкі.


Аксана Бязлепкіна пра кнігу ў "Звяздзе"


ЗМЕСТ

Анамалія
Скарпіёны даўра
Ён прыйдзе апоўначы
Муары Лідлу
Дзень імператара
Хвалі. Бязмежная плынь


     *****

Праз сем дзён уцёкаў "Нербукус" нарэшце перасек галоўныя траспартныя калідоры і лёг на курс да сістэмы Бенетташ, самай крайняй на паўночных прасторах Галактыкі — далей зеўрала прорва, дзе ледзь бачнымі каляровымі кропачкамі іскрыліся далёкія зоркі каралеўства Рас-Альхаг.

(Скарпіёны Даўра)

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Гапеева Вольга
Гэтая кніга Вольгі Гапеевай пашырае межы ўсведамлення штодзённасці, дзе словы і значэнні ўглядаюцца адно ў адно ў надзеі пазбегнуць самоты. Гэта своеасаблівая граматыка ўзаемін чалавека з сусветам праз мову. Сімвалічнасць снегу, якая пранізвае кнігу наскрозь, выклікае бязмежнасць інтэрпрэтацый паэзіі Вольгі Гапеевай.
Станкевіч Юры
У новы зборнік аўтарскай, калі-нікалі эксперыментальнай прозы ўвайшлі тры вострасюжэтныя аповесці, некалькі невядомых аповедаў розных гадоў, кінасцэнар і эсэ. Галоўныя персанажы аповесцяў, воляй лёсу кінутыя ў самыя нечаканыя абставіны, часам межавыя з выжываннем, змагаюцца за сваю годнасць, жыццё і годнасць сваёй Бацькаўшчыны. Тэма эсэ — кіно, і прысвечанае памяці аднаго з найлепшых рэжысёраў свету — Акіры Курасавы.
Сцебурака Усевалад
У кнігу ўвайшлі вершы і малая проза, створаныя аўтарам цягам апошніх гадоў, а таксама выбраныя творы з папярэдняй кнігі вершаў “Крушня”.