Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Чытанка для маленькіх — 2

Чытанка для маленькіх — 2

Апісаньне

Укладальнік Анатоль Івашчанка; мастачка Дар’я Мандзік. — Мінск: Кнігазбор, 2016. — 60 с. : іл. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”. Падсерыя “Каляровы ровар”; выпуск 14). Цвёрдая вокладка.

Наклад кнігі цалкам прададзены
.

“Чытанка для маленькіх — 2”, як і “Чытанка для маленькіх — 1” (2013 г.), складзена паводле твораў “Чытанкі для дзіцячага садка”, якая выйшла на замову МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” ў 2008 г. (укладальнікі Вінцук Вячорка, Пётра Садоўскі).


Кнігу склалі як аўтарскія, так і народныя творы. Чытачы знойдуць у ёй добра вядомыя “Каток – залаты лабок”, “Пшанічны каласок”, “Рукавічку”, а яшчэ аўтарскія казкі Янкі Брыля “Жыў-быў вожык”, “Страшная казка пра страшнага звера” Івана Бурсава ды іншыя. Таксама надрукаваныя дзіцячыя вершы беларускіх аўтараў! На старонках кнігі ёсць вершы класікаў беларускай літаратуры Ларысы Геніюш, Артура Вольскага, Янкі Журбы, Васіля Віткі, Рыгора Барадуліна і іншых. Ёсць там і вершы і сучасных аўтараў: Дануты Бічэль-Загнетавай, Паўла Марціновіча, Андрэя Хадановіча, Сержука Сокалава-Воюша, Анатоля Івашчанкі і Веры Бурлак.

ISBN 978-985-7144-81-5

ЗМЕСТ Паглядзець



ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець

СТАРОНКІ З КНІГІ

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Андэрсан Лена
Гэта першая з дзвюх кніг, у якой мы бачым адзін дзень з жыцця дзяўчынкі Мулан, які яна бавіць са сваёй любімай бабуляй. Для чытання дарослымі дзецям.
Нурдквіст Свэн
Коцік Фіндус знайшоў намёт на гарышчы, і Пэтсан ўзгадаў, як ён вандраваў, калі быў малады. І вось Фіндус, Пэтсан і куры спрабуюць выправіцца ў вандроўку, але ці атрымаецца ў іх?..
Янкута Ганна
Аднойчы кот Шпрот, які любіць уначы цішком збегчы з балкона і паблукаць па ваколіцах, знаёміцца з прывідамі, што жывуць пад вокнамі яго дома. Так пачынаюцца прыгоды ката Шпрота і хлопчыка Алеся ў парку Чалюскінцаў і завязваецца іх сяброўства з суседзямі — прывідамі, вераб’ямі, мышамі. Героі кнігі ратуюць сяброў, якія трапілі ў загадкавую пастку, і вучацца разам спраўляцца з нягодамі.