Вершы. — Мінск: Кнігазбор, 2015. — 224 с. — (
Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; выпуск 58).
ІSBN 978-985-7119-30-1.
У кнігу ўвайшлі некалькі сотняў аўтарскіх вершаў на тэму філасофіі жыцця, нацыянальнай ідэнтычнасці, кахання, беларускіх святаў і традыцый. Выданне складаецца з пяці раздзелаў, у кожным з якіх можна знайсці ўзоры філасофскай, пейзажнай, любоўнай, грамадзянскай лірыкі. Аўтар аддае перавагу класічнаму рыфмаванаму вершу, а завяршаецца новы зборнік “жвірынкамі” — паэтычнымі мініяцюрамі.
“…Гэтая кніга пісалася каля двух гадоў. Вельмі добра пісалася. І я лічу, што яна адна з мацнейшых маіх кніг, якія я напісаў. Я пішу для сябе, для сваёй душы. Але калі скажу, што не для чытача, то пакрыўлю душою. Я пішу, слава Богу, тое, што думаю……Мае вершы ідуць ад душы, ад майго розуму, яны адлюстроўваюць тое, якім я бачу краіну і людзей, якія ў ёй жывуць, іх унутраны свет…”(З прэзентацыі кнігі ў Берасці)ЗМЕСТ Паглядзець
ШЛЯХІ...
* * * Калі душу гняце знямога…
Чуйнар
Доўгая ноч
Балада пра вужаптаха
Гандляр
Гномы
Русалка
* * * У нудзе непрыгляднай, адчаі…
* * * Радзімы абраз, нібы мамы…
Стары паэт
Быць прарокам
* * * Палілі ведзьму на агні…
* * * Сам-адзін. Знямоглы…
Звыроднасць
* * * Скажы мне, што такое шчасце…
* * * Жыццё — кароткі міг. І ўсё…
* * * Вецер за вокнамі плача асенні…
* * * Бывае час, калі душа баліць…
* * * Я не ведаю як зразумець гэты свет…
* * * Не ўсё праўдзівае, што зроку…
Народ
* * * Піць з срэбра ды насіць саеты…
* * * Між хаосу Сусвету — спазнаць бы сябе…
* * * Не бачыў ніколі такога страхоцця ў жыцці…
* * * Дух, бы вязень з турмы, выйшаў з цела...
* * * У замку старажытным Гедыміна…
Пярун
Павук
Булгакаўскае
Жыццё
Люстэрка
Дно
Вавёрка
Страх
Маланка
Адрачэнне
Іранічнае
* * * Прысніцца: адчыніць дзверы…
* * * “Не любіш Беларусь”, — шыпенне чую…
Сляпы
Без рахманасці
* * * Гадзюка — злосць паўсюдна спее…
* * * Крычалі: “Вараве — свабоду...”
* * * Выйшлі ў сад Гефсіманіі, што за Кедронам...
Крыж
Паэт
* * * Штосьці ў свеце не так…
* * * Зазімкавы дождж б'е нудотна па твары…
Герб
* * * А што жыццё — ці толькі існаванне?...
Рака жыцця
* * * Мы — пыл. Мы толькі жменька пылу…
* * * Яму баліць! Сядзіць і плача…
Жабрак
Чыноўнік
* * * Цяжкім крокам морак крочыць…
* * * Ноч і ноч. Нам і зоркі не свецяць…
Крот
Паэзія
Песня волі
Жаданне
* * * Свае дэкрэты і свае законы…
* * * Дзе бор, у сонца промнях залаты?...
Вяртанне
СВЯТАЯ НОЧ
* * * Да роднай хаты! 3 светлымі бусламі…
* * * Я гэтак не бачыў матулю даўно…
Хата
* * * У горадзе смутак і стома…
* * * Вёсачка. Вусціш. Сядае…
Каляды
Вялікдзень
Агмень
Пахаванне
На магіле
* * * “У куце, дзе абраз...”
* * * Убачылася сёння ўночы мне…
Засуш
Чарнобыль
Дзень
* * * У прыгаршчах нясу я вугалі…
Эцюд
Паляванне
Град
Вясна
Ранішні краявід
Святая ноч
УБАЧЫЦЬ НЕБА
* * * Пытаеце, дзе я згубіўся…
Наіў
Гульня
Убачыць неба
Немагчымае
Суседка
* * * Вясновы сад люляе цішыню…
* * * 3 табою мы за небакраем…
Падумалася
Каб не расплюхаць
* * * А помніш, якой ты адчайнай была…
* * * Зор птушаняты. Мора снегу…
* * * Даўно не гаварылі на змярканні…
Навальніца
Пасля дажджу
* * * Агонь далоні апячэ…
* * * Я кахаю... Мне зноў усміхаюцца вёсны...
* * * Ідзі... Мне слоў тваіх пяшчотных мала...
* * * Вясна. Такі харошы дзень!..
Заблудзіўся
* * * “Кахаю!” — шапчу, як замову…
* * * Вы пра мяне не знаеце нічога…
* * * Чакаў я снегу, як калісь даўно…
Каханне
* * * Калі мяне пакінеш ты…
* * * Сам жорстка накараў сябе…
* * * На падворку мяце лістападу завея…
* * * Вы зблыталі мяне з другім…
Начны званок
Пустата
Абыдзеныя каханнем
Адведзіны
* * * Цень Ваш быў на павароце…
* * * Спякотны летні дзень. Канары…
* * * Яно аднойчы зробіцца атрутай…
* * * Ілюзія. Падман…
* * * Восень. Холадна і скрушна…
* * * Ты думаеш, што ты мяне пакінула…
* * * Ты жалішся мне на прастуду…
* * * Гэта ты, гэта зноўку ты…
* * * Прайшло каханне — той парою…
Мроі
Госця
* * * Я ляжу на пляжы Мухаўца. Побач у бікіні...
На ўсе сто
* * * Адны застанемся з табой…
ПА БЕЛЫМ ПОЛЫМІ РАКІ
* * * Сплываюць хвалі мройныя гадзін…
Не страшна
Свет пастарэў
* * * Па белым полымі ракі…
* * * Былога не вернеш…
Студня
Вароны
Адчай
* * * Халодны вераснёўскі дождж…
* * * Сярэдзіна жыцця твайго зямнога…
* * * У слоік чысты малака…
* * * Прыпыніся! У сэрцы кальне…
* * * Люблю я адзіноту тую…
* * * Святую Біблію чытаць бясконца можна...
* * * Паспець бы гэты дзень дажыць…
* * * Нядаўна ліўся птушак спеў вясновы…
* * * Клін развітальны — восені вястун…
* * * Бяда прыйшла. У твар глядзіць варожа...
Расколіна
* * * З бяздушнай выйшаў клеткі цеснай…
Чаўнакі
Матылёк
Ялта-1917
* * * Менш і менш антонавак у садзе…
Восеньскі эцюд
* * * Так, любая мая, я валацуга…
* * * Дзе яна, тая рыса нябыту…
* * * Зляцела і няпрошана лягла...
Цягнік
* * * Кладзецца груз гадоў на спіну…
* * * Нудна цікае гадзіннік…
* * * Не, не паўторыцца нічога…
* * * Навошта я жыву на свеце?..
Сон
* * * Не да царквы іду, панове!...
* * * Адно і тое ж сонца свеціць…
* * * Перакуліць бы час назад…
* * * Зграбаю лісце. Вогнішча кладу…
* * * Жыццё, як і каханне…
ЖВІРЫНКІ
Пра аўтара Паглядзець
Дэбіш Васіль нарадзіўся 22 ліпеня 1962 года ў вёсцы Шамятоўка Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. У 1979 годзе закончыў сярэднюю школу. Служыў у войску. Закончыў Мінскі інстытут культуры. Жыве і працуе ў Брэсце.
Друкаваўся ў часопісах “Маладосць”, “Беларусь”, “Дзеяслоў”, “Верасень”, калектыўных зборніках “Дзень паэзіі”, “Дзядзінец”, “Берасцейскія карані”, “Жырандоля”, тыднёвіку “Літаратурная Беларусь”, “Літаратура і мастацтва”, іншых выданнях. Сябра ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.
Аўтар зборнікаў вершаў “Белыя птахі” (1993), “Лісты да Марыі” (1996), “Праз дождж” (2012).
ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець
Чуйнар
У вянок Ніне Мацяш
1
Сябрыну зноў за стол збірае
Чуйнарка — пасвятлелы твар,
Нібыта моліцца святая.
І з ёю моліцца святар.
Няма яе... Усведамляю:
Яшчэ адзін скачок, удар...
А я жыву, а я кахаю,
І мне жыццё як Божы дар.
Гады так хуценька мінаюць.
Б'е ў звоны Вечнасці званар,
А метраном час адмярае —
Тваёй... “маёй душы чуйнар”.
2
Дрэмле ноч на маім плячы.
Мілавіца цалуе вейкі.
Не зламаць мяне, не змагчы.
Я чуйнар, музы сын.
Навекі.
Мяне цяжка любіць зямным,
Бо, як свет гэты, я — падманны.
Як аблокі, туман ці дым.
Шчэ хвіліна — зусім растану.
Я ўсяго толькі голас дрэў,
Толькі думка, што прагне плоці.
Вобраз. Дух. Толькі ціхі спеў
Ветру, спыненага на ўзлёце.