Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Коміксы

Музыка

Рознае

Аўтары

Чужы
7.60 руб.
Памер: 130x200 см
Вага: 305 гр.

Purchase


Апісаньне

Аповесць, апавяданні. — Мінск: Кнігазбор, 2017. — 240 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” ; выпуск 95).

ISBN 978-985-7180-27-1.


У цэнтры вострасюжэтнай эпічнай аповесці Валянціна Дубатоўкі “Чужы” — жыццё заходнебеларускага хлопца Кастуся Саўчыка, на долю якога выпалі цяжкія выпрабаванні, але не зламалі яго — у фінале ён даруе жыццё свайму крэўнаму ворагу і тым самым застаецца чалавекам. Дэтэктыўнасць, псіхалагізм, трапнасць мастацкіх дэталяў уласцівыя апавяданням “Брат” і “Іосіф”.


У 2018 годзе аўтар атрымаў за гэтую кнігу беларуска-украінскую Літаратурную прэмію "Воін святла"

(ФОТА)



ЗМЕСТ

Чужы. Аповесць
Брат. Апавяданне
Іосіф. Апавяданне


Фрагмент з кнігі Паглядзець

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Корф Стэфан
1794 год. Дывізія Серакоўскага пераходзіць мяжу Вялікага Княства Літоўскага пад Бярэсцем. Малады шляхціч Ян Ліпініч, што служыць у 1-м палку ўланаў надворных, ідзе на вайну, як на свята. Ён імкнецца хутчэй трапіць у бойку, секчы ворагаў у гонар Радзімы, перамагчы ці пакласці галаву. Але хутка Янка разумее, што прыйдзецца змагацца не толькі супраць людзей, шабля сустрэнецца з кіпцюрамі ды дрэвам і свет таемных пачвар захопіць чалавека.
Явар Святлана
У гэтай кнізе Святланы Явар (Сачанкі) упершыню сабраныя пад адной вокладкай паэтычныя і празаічныя творы пісьменніцы, што дае магчымасць адчуць усю глыбіню яе найтанчэйшай повязі з жыццём і вышыню яе памкненняў, напраўду містычных прасвятленняў.
Захарэвіч Кацярына
Пятнаццацігадовая Бася не ўяўляла, хто яна такая, пакуль у дзверы іх з мамай хаты не пастукаліся жаўнеры князя Свету. Яны вышукваюць адметных — расу, якую чамусьці вельмі не любяць звычайныя людзі. Схавацца ад пераследу можна толькі ў паселішчы сярод глухога лесу за непаслухмянай Хітрай ракой. Як толькі Бася зачыняе дзверы хаты, шляху назад для яе не застаецца…