Дзеткам

Кнігі

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Летняя азбука

Апісаньне

Мастак Таццяна Анішчанка. – Мінск : Галіяфы, 2018, 2018. – 36 с.

Кнiга адрасаваная дзеткам дашкольнага i малодшага школьнага ўзросту. Яна дапамагае вывучыць лiтары беларускага алфавiта, а таксама назвы садавiны, гароднiны i кветак. Невялiкiя вершы лёгка запамiнаюцца. Дарослыя могуць iх чытаць маленькiм у дарозе, перад сном, падчас сняданку на свежым паветры i проста калi заўгодна.


ВЕРШЫ З КНІГІ

          Агурочак-Агурочак, не хавайся пад лісточак,
          На гародзе ж так самотна, то сцюдзёна, сто спякотна,
          Мой зялёненькі сусед, можа прыйдзеш на абед?
          Ты забудзешся на сум. Запрашаю. Хрум-хрум-хрум…
          Ды разумны Агурочак
          Не пакіне свой лісточак


          Кожны ведае ласун:
          Смачны нібы мёд, Кавун.
          Па зялёным стукне пузе:
          Звонкі гук – салодкі будзе.
          Сокам выпацканы шчокі,
          І жывот, як бубен, звонкі!




Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Гапеева Вольга
Гэта кніга для тых, хто любіць смакаваць словы, задумвацца над будзённым і надаваць увагу дэталям. Першыя накіды для гэтай кнігі выйшлі ў электронным выглядзе, аднак тэма настолькі паглынула аўтарку, што яна вырашыла працаваць далей. І вось вынік – 31 гісторыя, напоўненая нетрывіяльнымі разважаннямі і трапнымі назіраннямі, дзе героямі робяцца відэльцы і нажы, яблыкі і пяльмені... Перанесеныя ў сферу філасофіі, яны, тым не менш, пачуваюцца там як дома, даводзячы, што і ў самым звычайным ёсць неверагодная прыгажосць думкі.
Гапеева Вольга
Гэтая кніга Вольгі Гапеевай пашырае межы ўсведамлення штодзённасці, дзе словы і значэнні ўглядаюцца адно ў адно ў надзеі пазбегнуць самоты. Гэта своеасаблівая граматыка ўзаемін чалавека з сусветам праз мову. Сімвалічнасць снегу, якая пранізвае кнігу наскрозь, выклікае бязмежнасць інтэрпрэтацый паэзіі Вольгі Гапеевай.
Станкевіч Юры
У новы зборнік аўтарскай, калі-нікалі эксперыментальнай прозы ўвайшлі тры вострасюжэтныя аповесці, некалькі невядомых аповедаў розных гадоў, кінасцэнар і эсэ. Галоўныя персанажы аповесцяў, воляй лёсу кінутыя ў самыя нечаканыя абставіны, часам межавыя з выжываннем, змагаюцца за сваю годнасць, жыццё і годнасць сваёй Бацькаўшчыны. Тэма эсэ — кіно, і прысвечанае памяці аднаго з найлепшых рэжысёраў свету — Акіры Курасавы.