Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Полацкая шляхта і дынастыя Вазаў

Полацкая шляхта і дынастыя Вазаў
14.00 руб.
Памер: 145x200 см
Вага: 330 гр.

Purchase


Апісаньне

Мінск: А.М. Янушкевіч, 2016. — 224 с.: іл.

ISBN 978-985-90377-8-8.

Рэцэнзенты:
доктар гістарычных навук, прафесар Г.Я. Галенчанка,
кандыдат гістарычных навук, дацэнт А.І. Шаланда.

На вокладцы: вершнік са сцягам Рэчы Паспалітай эпохі кіравання Жыгімонта ІІІ Вазы (1587—1632 гг.). Паводле: “Стакгольмскі рулон", XVII ст. (Нацыянальны музей у Варшаве)

У кнізе беларускага даследніка Віталя Галубовіча разглядаюцца разнастайныя аспекты гісторыі полацкай шляхты падчас кіравання ў Рэчы Паспалітай трох каралёў з дынастыі Ваза (канец XVI — сярэдзіна XVII ст.). Аўтар на падставе шырокага кола гістарычных крыніц, многія з якіх выкарыстоўваліся ўпершыню, паказвае на прыкладзе полацкага рэгіёна асаблівасці грамадска-палітычнага жыцця лакальнай шляхецкай супольнасці, якая была неад’емнай часткай палітычнага народу Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.

ЗМЕСТ Паглядзець

ПРАДМОВА Паглядзець

ПРА АЎТАРА

Віталь Галубовіч нарадзіўся ў 1974 г. у г. Гродна. У 1996 г. з адзнакай скончыў гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Цягам наступнага дзесяцігоддзя, у 1996—2005 гг., працаваў выкладчыкам кафедры гісторыі і сацыялогіі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2003 г. паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме “Кнігі запісаў Метрыкі Вялікага княства Літоўскага за час праўлення Уладзіслава Вазы (1633—1648 гг.) як крыніца па гісторыі Беларусі”. У 2005—2006 гг. працаваў дацэнтам кафедры гісторыі і тэорыі права ў Гродзенскім філіяле Беларускага інстытута правазнаўства. З 2006 г. — дацэнт кафедры грамадскіх навук Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.

Адзін з нешматлікіх беларускіх спецыялістаў па гісторыі XVII ст. Асаблівы прадмет навуковага інтарэсу — гісторыя парламентарызму і прадстаўнічых устаноў у беларускіх рэгіёнах, а таксама разнастайныя пытанні гістарычнага развіцця шляхецкага стану (саслоўя). Аўтар больш 130 навуковых публікацый.

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

У гэтым нумары “Запісаў БІНіМ” знайшлі сваё месца тры тэмы: “Біяграфіі”, у разьдзелах якой зьмяшчаюцца матэрыялы, прысьвечаныя канкрэтным асобам эмігрантаў; беларуская прысутнасьць у Францыі і “Праскія беларусы”. Гэты выпуск “Запісаў БІНіМ” традыцыйна рэпрэзэнтуе разнастайныя матэрыялы, прысьвечаныя мінуламу й сучаснасьці беларускай эміграцыі, маючы на мэце падаць новыя факты й тэмы ў беларускім эміграцыязнаўстве.
Сцебурака Анатоль, Мас Франсуаза-Альбярціна
Гэтая кніга – рэканструкцыяй жыццёвага шляху французскага афіцэра Шарля-Піліпа Фіта дэ Сусі – удзельніка шматлікіх ваенных кампаній Напалеона ў 1805–1812 гг. Шарль-Піліп быў прадстаўніком вядомага дваранскага роду, які пасля Рэвалюцыі 1789 г. імкнуўся знайсці сабе месца ў новых умовах і працягваў служыць Францыі. Асаблівае месца ў выданні займае апошні год жыцця афіцэра – удзел у вайне 1812 г.: драматычны і насычаны падзеямі эпізод, які адбываецца на беларускіх землях.