Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Чорныя макі
6.00 руб.
Памер: 125x185 мм
Вага: 90 г

Purchase


ГаліяфыПаэзіяГапеева Вольга

Апісаньне

Чорныя макі : вершы / Вольга Гапеева. – Мінск : Галіяфы, 2018. – 44 с.

ISBN 978-985-7209-13-2.

«Чорныя макі» – гэта кніжка-пярэварацень, кніжка-інтэрпрэтацыя, месца, дзе спалучаюцца сістэмы, якімі мы спрабуем нешта патлумачыць, каб можна было жыць далей.


ВЕРШ З КНІГІ

          * * * * *

          ён хаваецца ў маіх абдымках калі вар’ятка
          пужае яго "дождж-дождж"
          ён любіць шпацыраваць са мной па горадзе
          трымаючы за руку
          і вельмі баіцца згубіць
          ён захапляецца маёй кампактнасцю і з радасцю
          дэманструе сябрам
          а я адчуваю што са мной нешта не так
          бягу ў прыбіральню і ў люстэрку бачу заместа сябе
          — парасон

          забыты ў незнаёмай кавярні
          чужога горада


ЗМЕСТ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Сцебурака Усевалад
У кнігу ўвайшлі вершы і малая проза, створаныя аўтарам цягам апошніх гадоў, а таксама выбраныя творы з папярэдняй кнігі вершаў “Крушня”.
Станкевіч Юры
У новы зборнік аўтарскай, калі-нікалі эксперыментальнай прозы ўвайшлі тры вострасюжэтныя аповесці, некалькі невядомых аповедаў розных гадоў, кінасцэнар і эсэ. Галоўныя персанажы аповесцяў, воляй лёсу кінутыя ў самыя нечаканыя абставіны, часам межавыя з выжываннем, змагаюцца за сваю годнасць, жыццё і годнасць сваёй Бацькаўшчыны. Тэма эсэ — кіно, і прысвечанае памяці аднаго з найлепшых рэжысёраў свету — Акіры Курасавы.
Івашчанка Анатоль
У другую кнігу Анатоля Івашчанкі ўвайшлі вершы, што складаліся цягам сямі апошніх гадоў. Халаднаватая метафізічнасць і адстароненасць, характэрныя вершам першага зборніка паэта, саступаюць месца пачуццёвасці, лірызму, а часам — і звароту да вострай сацыяльнай праблематыкі.