Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Рада БНР (1947—1970)

Апісаньне

Падзеі. Дакументы. Асобы. — Мінск: Кнігазбор, 2013. — 648 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кніга 22). Цвёрдая вокладка. Наклад кнігі цалкам прададзены.

ISBN 978-985-7089-07-9.

Рэцэнзент — доктар гістарычных навук Юры Грыбоўскі.

Кніга выдадзеная сумесна з Беларускім інстытутам навукі і мастацтва (Нью-Ёрк, ЗША).

Аўтары і МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” выказваюць падзяку Беларуска-амерыканскаму грамадскаму цэнтру “Полацак” (ЗША) і Згуртаванню беларусаў у Вялікай Брытаніі за дапамогу ў выданні кнігі.

Кніга прысвечаная 110-м угодкам з дня нараджэння першага прэзідэнта паваеннай Рады БНР Міколы Абрамчыка (1903—1970). Змест выдання складаюць матэрыялы, звязаныя з дзейнасцю арганізацыі: пратаколы, дакументы, ліставанне, бібліяграфія, хроніка, біяграфічныя нарысы асобных дзеячаў. У гістарычным нарысе зробленая спроба асэнсавання асноўных напрамкаў гісторыі Рады БНР першых паваенных дзесяцігоддзяў. Кніга ўяўляе з сябе першую спробу рэпрэзентацыі матэрыялаў эміграцыйнай дзейнасці Рады БНР.

ЗМЕСТ Паглядзець змест цалкам

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Тэма нумару: Касцюшка – герой двух кантынентаў, але не шчаслівы чалавек . Аўтары нумару: Андрэй Скурко, Дзмітры Станкевіч, Вячаслаў Насевіч, Аляксандр Пашкевіч, Аляксей Бацюкоў, Андрэй Буча, Алесь Белы, Паўліна Скурко, Улад Швядовіч, Уладзімір Ляхоўскі, Аляксандр Гужалоўскі, Максім Гацак, Алесь Гаршкоў, Максім Маханькоў, Андрэй Вашкевіч, Павел Булаты, Дзяніс Лісейчыкаў, Мікалай Нікалаеў, Юры Кур’яновіч, Анатоль Сцебурака, Алесь Кудрыцкі.
Чарнякевіч Андрэй
Кніга распавядае пра фармаванне ў Гародні аднаго з галоўных цэнтраў беларускага нацыянальнага руху ў першай палове ХХ ст. На падставе малавядомых архіўных і друкаваных крыніц аўтар стварае шырокую панараму сацыяльна-палітычнага жыцця даваеннай Гародні, апісвае яе беларускае аблічча на фоне бурлівых падзей, звязаных са шматлікімі зменамі ўлады і ўсталяваннем новых парадкаў у горадзе.
Гардзіенка Алег
Кніга распавядае пра нацыянальны рух падчас нямецкай акупацыі і спробу стварэння ўраду са згоды немцаў. У кнізе апісваюцца ўмовы запачаткавання БЦР, надаецца ўвага арганізацыйным і побытавым пытанням. Таксама аўтар даследуе перыяд эвакуацыі з Беларусі, аднаўленне працы Рады ў паваеннай Нямеччыне, а затым і ва ўмовах эміграцыі ў іншыя краіны, найперш у ЗША.