Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Рада БНР (1970—1982)
7.50 руб.
Памер: 145x200 см
Вага: 545 гр.

Purchase


ГісторыяКнігазборНавукова-папулярная літаратураБібліятэка БацькаўшчыныГардзіенка НаталляЮрэвіч Лявон

Апісаньне

Падзеі і дакументы. — Мінск: Кнігазбор, 2014. — 300 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кніга 23). Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-7119-10-3.

Рэцэнзент — доктар гістарычных навук Юры Грыбоўскі.

Кніга выдаецца сумесна з Беларускім інстытутам навукі і мастацтва (Нью-Ёрк, ЗША).

Кніга “Рада БНР (1970—1982): Падзеі і дакументы” прысвечаная беларускаму дзяржаўнаму прадстаўніцтву ў выгнанні часоў кіравання Вінцэнта Жук-Грышкевіча (1903—1988). Гэта храналагічны і зместавы працяг папярэдняга выдання “Рада БНР (1947—1970): Падзеі. Дакументы. Асобы”. У кнізе пададзены пратаколы і дакументы з дзейнасці Рады БНР 1970 — пачатку 1980-х гг., ліставанне найбольш значных дзеячаў, бібліяграфія, хроніка. Гістарычны нарыс адлюстроўвае асноўныя кірункі і праблемы дзейнасці беларускага дзяржаўнага прадстаўніцтва на эміграцыі.

“Рада БНР ня можа абмежыцца да канцэпцыі парлямэнту і ўраду, як гэта было ў Беларусі, а мусіць займацца і справамі беларускае эміграцыі, на якой апіраецца. Рада БНР мусіць браць пад увагу спэцыфічныя абставіны й ня толькі выконваць свае абавязкі адносна Беларусі, але й дбаць пра ўтрыманьне беларускага нацыянальнага жыцьця ў беларускай эміграцыі”.

(Вінцэнт Жук-Грышкевіч)


ЗМЕСТ Паглядзець

ПРАДМОВА Паглядзець

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Зеленкова Анастасия
Эта книга об эротических традициях белорусов от язычества до наших дней. В ней повествуется о нравах, царивших в обществе в разные эпохи. На основе материалов из документов, фольклорных источников, произведений литературы и живописи представлены взгляды жителей белорусских земель на вопросы эротики и секса на протяжении всей истории.
Тэма нумару: Галоўная памылка Фелікса Дзяржынскага. Аўтары нумару: Андрэй Скурко, Васіль Герасімчык, Святлана Міхайлоўская, Алесь Казакоў, Андрэй Шпунт, Алесь Белы, Ганна Севярынец, Максім Маханькоў, Паўліна Скурко, Сяргей Астанковіч, Андрэй Вашкевіч, Людміла Жук, Сяргей Шабельцаў, Уладзімір Скрабатун, Зміцер Дрозд, Святлана Брайчук, Антон Рудак, Алесь Кудрыцкі і іншыя.
Бартосік Зьміцер
Нястомны вандроўнік Радыё Свабода, аўтар адпраўляецца ў падарожжа па «забытых адрасах» культуры і чароўнай палачкай славутых імёнаў уваскрашае цэлыя эпохі, сюжэты і жарсьці зь нязьменным вынікам — адкрыцьцём! Ён знаходзіць сьляды француза Апалінэра ў Беларусі і беларуса Рыпінскага ў лёнданскім Тотэнгэме, распавядае кур’ёзныя, страшныя, сьмешныя гісторыі пра беларускіх пісьменьнікаў і галоўнага героя позьнесавецкай Беларусі Ўладзімера Караткевіча, а ў прыгадках пра «дачку Леніна» і Халодную сынагогу ажывае цэлы даўно зьніклы горад Менск. Заўтра ўсе гэтыя адрасы стануць аб’ектамі паломніцтва турыстаў. А пакуль пра гэта ведаеце толькі аўтар і Вы, чытач.