Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Коміксы

Музыка

Рознае

Аўтары

Жыццё ў праўдзе

Апісаньне

Эсэ і прамовы / Пераклад з чэшскай Сяргея Сматрычэнкі і Юліі Сматрычэнкі. — Вільня: Логвінаў, 2014. — 396 с. — (Чэшская калекцыя). Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-609-95632-6-8.

Кнігу “Жыццё ў праўдзе” склалі найбольш вядомыя эсэ выбітнага чэшскага мысляра сучаснасці Вацлава Гаўла, напісаныя ім у застойныя гады чэхаславацкай нармалізацыі, а таксама бліскучыя прамовы, падрыхтаваныя ў перыяд бытнасці прэзідэнтам Чэхаславакіі, а пазней Чэшскай Рэспублікі.

Акрамя таго, дадзены том змяшчае дадатак, у якім упершыню па-беларуску друкуецца “Дэкларацыя Хартыі-77”, да ўзнікнення каторай Гавэл меў непасрэднае дачыненне, і летапіс асноўных падзей з жыцця ды творчасці пісьменніка і гуманіста.


“…Гавэл — чалавек, які быў вельмі блізкі і неабыякавы да Беларусі. Для яго Беларусь не была абстрактнай краінай, паколькі ён шмат ведаў пра краіну, дапамагаў у стварэнні Свабоднага тэатру, дапамагаў Васілю Быкаву, асабіста ліставаўся са старшынёй Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесем Бяляцкім і палітыкам, кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Андрэем Саннікавым…”

(амбасадар Чэхіі ў Беларусі Мілан Экерт SPRING96.ORG)


“…Беларусам кніга цікавая тым, што яна дае надзею. Тыя працэсы, якія адбываюцца ў Беларусі, ужо прайшлі ў іншых краінах Эўропы, і як бы цяжка ні было перажываць часы таталітарызму, дыктатуры — прыклад Чэхіі, прыклад Гаўла даюць спадзяваньне на лепшае, на тое, што часы неўзабаве зьменяцца…”

(сайт газеты “Народная Воля”)


ЗМЕСТ Паглядзець

Фрагмент прадмовы Паглядзець

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Квяткоўскі Севярын
Мінула трыццаць гадоў пасля глабальнай катастрофы. Сусветны акіян узняўся на 199 метраў. Менскае ўзвышша ператварылася ў архіпелаг. Менск падзяліўся калючым дротам і візавым рэжымам на ўласна Менск і на Горад-Герой. Пасля катастрофы частка менчукоў перабралася на самыя аддаленыя выспы, дзе ўтварыла горад Добрае Месца. Нечаканая небяспека вымусіла дабрамесцаў выправіць у Горад-Герой свайго выведніка на мянушку Дзікун.
Вальзер Роберт
Апавяданне “Шпацыр” выдатнага швейцарскага пісьменніка Роберта Вальзера — гэта светлае і змрочнае, лёгкае і невыноснае падарожжа ў свет вонкавы і свет унутраны. Напісанае яшчэ ў 1916 г., яно застаецца актуальным і сёння.
Вонэгут Курт
Твор “Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак” (“Slaughterhouse-Five, or The Children’s Crusade”) Курт Вонэгут (1922—2007) напісаў у 1969 годзе. Гэта аўтабіяграфічны раман пра бамбардаваньне Дрэздэну падчас Другой сусьветнай вайны.