Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Коміксы

Музыка

Рознае

Аўтары

Як укладалі "Спадчыну"

Як укладалі "Спадчыну"
16.30 руб.
Памер: 145x200 см
Вага: 510 гр.

Purchase


Апісаньне

Як укладалі “Спадчыну” : Да 135-годдзя ад нараджэння і 75-годдзя смерці Янкі Купалы / Укладанне, падрыхтоўка тэкстаў, уступнае слова, агульнае рэдагаванне Наталлі Гардзіенкі, Лявона Юрэвіча ; каментары Наталлі Гардзіенкі, Лявона Юрэвіча. — Мінск : Кнігазбор, 2018. — 290 с.: [12] c. іл. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кніга 35).

ISBN 978-985-7180-90-5.

Кніга «Як укладалі “Спадчыну”», трэцяя ў падсерыі “Спадчына: агледзіны” серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, уяўляе з сябе заснаваны на ліставанні аповед пра тое, як у 1950-я гады на Захадзе рыхтаваўся збор выбранай паэзіі Янкі Купалы. Захаваная ў архіве БІНіМа і перададзеная ў БДАМЛМ карэспандэнцыя ўкладальніка Вітаўта Тумаша і выдаўца Станіслава Станкевіча расказвае пра час і людзей, а таксама пра тыя складанасці, якія мусілі пераадолець эмігранты, каб у 1955 г. у Мюнхене ўбачыла свет унікальнае выданне твораў класіка. Гэта першая беларуская кніга пра кнігу.

Укладальнікі шчыра ўдзячныя за спрыянне Вітаўту Кіпелю і Ціхану Чарнякевічу.
Кніга створана на падставе эпісталярнага архіва, перададзенага Беларускім інстытутам навукі і мастацтва (Нью-Ёрк) у Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва.


ЗМЕСТ

Лявон Юрэвіч. Кніга
Наталля Гардзіенка. Час і яго героі
Ліставанне
Тры вершы Янкі Купалы
     Казка аб песьні
     Перад будучыняй
     Акоў паломаных жандар
Паказнік асобаў


Фрагмент з кнігі Паглядзець

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Дранько-Майсюк Леанід
Гэта твор пра беларускага песняра Максіма Танка (1912–1995), пра той час (першая палова 1930-х гадоў), калі малады Максім Танк жыў у Вільні, супрацоўнічаў з падпольнымі структурамі Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, калі за ім на́вадам хадзілі агенты дэфензівы і ягонае пашпартнае імя (Яўген Скурко) вельмі часта з’яўлялася ў паліцэйскіх рапартах і пратаколах допыту, у пракурорскіх абвінаваўчых актах і судовых пастановах.
Макмілін Арнольд
У сваёй найноўшай манаграфіі вядомы брытанскі даследчык беларускай літаратуры прафесар Арнольд Макмілін аналізуе творчасць сарака беларускіх паэтаў самага юнага пакалення на падставе іх дэбютных зборнікаў, выдадзеных на пачатку ХХІ ст.