Дзеткам

Кнігі

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Ян, Яніна, Васіліна. Маляванка

Ян, Яніна, Васіліна. Маляванка

Апісаньне

Ян, Яніна, Васіліна: правы чалавека і дзіцяці ў малюнках / Аўтарка тэксту Марыя Мартысевіч; мастачка Дар’я Мандзік. – Мінск : Кнігазбор, 2019. – 16 с.

Гэтая маляванка не прадаецца. Яе можна атрымаць бясплатна пры ўмове замаўлення любой кнігі выдавецтва “Кнігазбор” (тут можна паглядзець увесь сьпіс выдавецтва “Кнігазбор”). Замоўце мінімум адну кнігу выдавецтва “Кнігазбор” і пазначце ў камэнтары + маляванка “Ян, Яніна, Васіліна”.

Дарагі чалавек!

Калі дзяўчынка ці хлопчык з’яўляюцца на свет, на ручкі ім вешаюць бірачкі, дзе пішуць дату і час нараджэння, рост і вагу. Пазней мама і тата рэгіструюць у афіцыйнай установе імя і прозвішча немаўляці.

Але ёсць яшчэ нешта, што людзі атрымліваюць проста праз сам факт нараджэння, няхай ніхто не выдае пра гэта ніякіх бірачак. Гэта правы чалавека.

Правы чалавека мае кожны чалавек на Зямлі, незалежна ад узросту, полу, колеру скуры. Незалежна ад таго, здаровы ён ці хворы, бедны ці багаты. Гэтыя правы вызначаюць нашы стасункі з дзяржавай. Яны даюць нам апору, каб бараніць сябе ад гвалту, уціску, несправядлівасці. І ведаць іх трэба з пялюшак.

Ян і Яніна – брат і сястра. Нядаўна ў іх сям’і нарадзілася сястрычка Васіліна. Давай паглядзім, як кемлівыя школьнікі спрабуюць патлумачыць новаму чалавеку ейныя правы на блізкіх ёй прыкладах...

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Вісландэр Юя, Вісландэр Тумас, Нурдквіст Свэн
"Звычайныя каровы пасвяцца на лузе. Адпачываюць, жуюць, вылупіўшы вочы. А потым яны ідуць у кароўнік, і там іх дояць. І яны гэтым задаволеныя", – мяркуе Крумкач. Але нашая няўрымслівая Мама Му трымаецца іншай думкі. Яна прагне адкрываць для сябе новыя і новыя далягляды. Гэтым разам ёй заманулася пагушкацца на арэлях. А што з гэтага атрымалася, чытайце ў кнізе.
Нурдквіст Свэн
Коцік Фіндус знайшоў намёт на гарышчы, і Пэтсан ўзгадаў, як ён вандраваў, калі быў малады. І вось Фіндус, Пэтсан і куры спрабуюць выправіцца ў вандроўку, але ці атрымаецца ў іх?..
Нурдквіст Свэн
У Пэтсана ў куратніку жывуць дзесяць курэй. Коцік Фіндус часта дражніць ды ганяе іх. Куры – найлепшыя сяброўкі Фіндуса. Ну, вядома, калі не лічыць Пэтсана. Але аднойчы Пэтсан прынёс курам пеўня...