Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Пад крыжам
6.50 руб.
Памер: 130x200 см
Вага: 210 гр.

Purchase


ПрозаКнігазбор (выдавецтва)Сэрыя "Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”Карамазаў Віктар

Апісаньне

Кніга прозы. — Мінск: Кнігазбор, 2017. — 144 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; выпуск 100).

ISBN 978-985-7180-49-3.

Кніга “Пад Крыжам” улучае аповесць пра вялікага беларускага мастака-пейзажыста Фердынанда Рушчыца “Зямля Фердынанда”, навелы пра выдатных сучасных пейзажыстаў Марыю ды Міколу Ісаёнкаў, Антона Вырву і развітальнае апавяданне са зніклай у чарнобыльскай бядзе вёскай Лімень на Магілёўшчыне, якая па-ранейшаму жыве ў памяці і сэрцы пісьменніка.

Рэцэнзія на кнігу Віктара Карамазава “Пад крыжам” ад Леаніда Галубовіча "Несці свой крыж" апублікаваная ў часопісе Дзеяслоў 94 (3’18).


ЗМЕСТ

Ван Гог. Навела
Зямля Фердынанда. Аповесць
Макі. Навела
Бабіна лета. Навела
Пад крыжам божым, або Развітанне з Ліменню. Апавяданне


ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Дзядзенка Зміцер
Творы ў кнізе вострасюжэтныя, з загадкамі, містыкай і нечаканымі паваротамі. І, вядома, са зваротам да гісторыі — куды без яе? Апавяданне "Яйкі птушкі Рух" і дэтэктыўная аповесць “Голем з Малой Мар'ямпольскай” маюць у сабе больш містычных матываў. Аповесць “Вуаерыст” — бліжэй да дэтэктыву ў жанры “нуар” з гістарычнымі паралелямі. Станоўчых герояў у “Вуаерысце” практычна няма, затое ёсць эротыка, спецслужбы і пошукі золата.
Мудроў Вінцэсь
У кнігу вядомага беларускага пісьменніка, сапраўднага майстра “кароткай прозы” Вінцэся Мудрова ўвайшлі навелы і апавяданні, напісаныя цягам апошніх дзесяці гадоў. Сярод іх асаблівым чынам выдзяляецца навела “Албанскае танга”, якая распавядае пра абставіны разрыву савецка-албанскіх адносін паўстагоддзя назад. У творы выразна прасочваюцца дзве сюжэтныя лініі — непасрэдны канфлікт паміж Мікітам Хрушчовым і Энверам Ходжа, а таксама гісторыя кахання беларускай дзяўчыны і албанскага студэнта.
Дубавец Сяргей
“…Гэта кніжка пра тое, чаго не бывае, ніколі не было і ў прынцыпе не можа быць. Гэта чыстая проза без ніякай публіцыстыкі, без нічога, што магло б здарыцца ў рэальнасці. Не ведаю, наколькі мне гэта ўдалося, я хацеў напісаць кніжку ні пра што. І калі мне ўдалося напісаць кніжку ні пра што, я буду адчуваць сябе шчаслівым чалавекам…” (Сяргей Дубавец)