Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Душпастарскія спатканьні для дачнікаў

Душпастарскія спатканьні для дачнікаў
7.50 руб.
Памер: 130x200 см
Вага: 190 гр.

Purchase


Апісаньне

Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2008. — 168 с. — (Кнігарня "Наша Ніва").

ISBN 978-9955-437-31-6

ЗЬМЕСТ Паглядзець зьмест цалкам
     *****

Узор сучаснай "постбеларускай" прозы, прозы, якая сама па сабе і твор, і трактат. І забаўка, і гульня, і правакацыя, і сьцёб, і поза, і візытоўка, і пераўвасабленьне, і вандроўка. Тут і ўчора, і заўтра, Беларусь, і Ізраіль, саветчына і Эўропа. Словам, творчая адысэя, якая – не зважаючы на, да прыкладу, карэйскія ляндшафты (гл. "Добрай раніцы, Карэя!") – павяртае чытача да балюча знаёмага і недзе нядаўна бачанага: герой на Дзень Рэвалюцыі атрымаў грамату "За духоўнае ўзрушэньне", а ўжо зьбіраўся сушыць сухары... "Ён стаяў на залітай сьвятлом пражэктараў сцэне... расчулены, зьбянтэжаны... і загаварыў у мікрафон чамусьці па-ангельску: "...Насамперш я хачу падзячыць майму хроснаму бацьку, Зыгмунду Падманшчыку... Ох-хо-хо!". Пазнаеце? (Паводле часопісу "Дзеяслоў")


     *****

"Для мяне гэтая кніга – прыемнае адкрыцьцё ў беларускай прозе. Напісаная яна па-майстэрску і зь нетутэйшай падступнасьцю. Праўда, часам нагадвае Керэта, аўтарам жа і перакладзенага, але ж Керэт – ня горшы прыклад для перайманьня. Праўда, часам я проста не разумею, пра што піша аўтар, але ж гэта мая, а ня аўтара, праблема". (Альгерд Бахарэвіч, паводле bacharevic.livejournal.com)

     *****

Ёсьць паміж Хайфай і Галянскімі вышынямі пагорак з камяністым плято. Ня дужа каб высокі, мэтраў шэсьцьдзесят. Цяпер там археалягічныя раскопкі ці нешта кшталту таго. У "Адкрыцьці" Яна Багаслова ён называецца Армагедон.

31 сьнежня 1999 году семдзесят выхадцаў з былога Саюза: талкіністы, мэталісты, панкі, хіпі, наркаманы і проста харошыя людзі сьвяткавалі новы міленіюм у ляску пад тым пагоркам, а ў поўнач, з надыходам канца сьвету (пра які так доўга бубнілі Настрадамус і "Камсамольская праўда"), падняліся на плято, каб дапамагчы чалавецтву ў фінальнай бітве са Злом.

І яны стаялі на тым Армагедоне. Пасажыры, якім неяк так не ўдалося паспытаць манны нябеснай, затое выпала дасхочу наесьціся камякоў зь дзетсадаўсага эрзацу. Чувакі, якім ў трэцяй клясе травілі байкі пра дзядулю-Будаленіна, а ў шостай пранікнёна вяшчалі, які ён бэд гай і ўвогуле лашок. Чэлы, чые мазгі ў 90-ыя пераехала камбайнам...

Апавяданьне All I wanted, all I needed

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.