Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса

Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса

Апісаньне

Пераклад з англійскай Вера Бурлак; мастачка Кацярына Дубовік. — Мінск: Галіяфы, 2017. — 174 с. : іл. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-7140-39-8.

Пераклад паводле выдання:
Alice in Wonderland and Through the Looking-Glass by Lewis Carroll. Wordsworth Editions Ltd 1993.

Сусветна вядомая казка Льюіса Кэрала “Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса”, адзін з самых загадкавых твораў класічнай літаратуры Вялікабрытаніі, ужо другое стагоддзе вабіць як дзяцей, якім яна непасрэдна прызначалася, так і дарослых. У гэтым выданні змешчаны пераклад казкі, выкананы Верай Бурлак. Арыгінальныя ілюстрацыі Кацярыны Дубовік суправаджаюць у падарожжы ў Залюстэркавы свет і дазваляюць адчуць сябе ўдзельнікам фантастычнай гульні — шахматнай партыі, разыгранай Льюісам Кэралам.


ПРАДМОВА АЎТАРА

Паколькі шахматная задача, пададзеная на папярэдніх старонках, выклікала ў некаторых чытачоў пытанні, лічу неабходным патлумачыць, што партыя разгортваецца па ўсіх правілах, прынамсі, калі казаць пра рухі фігур. Чаргаванне хадоў Чорных і Белых, што праўда, вытрымліваецца не так строга, як мае быць, а “ракіроўцы” трох Каралеваў толькі ўмоўна адпавядае іх уваход у палац. Але кожны, хто патурбуецца расставіць фігуры на дошцы і “прайсці” асноўныя хады, пераканаецца, што “шах” Беламу Каралю на шостым ходзе, страта Чорнага Каня на сёмым і фінальныя шах і мат Чорнаму Каралю здзяйсняюцца ў поўнай адпаведнасці з правіламі гульні.

Каляды 1887 г.


Фрагмент з кнігі Паглядзець

ЗМЕСТ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Івашчанка Анатоль
У другую кнігу Анатоля Івашчанкі ўвайшлі вершы, што складаліся цягам сямі апошніх гадоў. Халаднаватая метафізічнасць і адстароненасць, характэрныя вершам першага зборніка паэта, саступаюць месца пачуццёвасці, лірызму, а часам — і звароту да вострай сацыяльнай праблематыкі.
Станкевіч Юры
У новы зборнік аўтарскай, калі-нікалі эксперыментальнай прозы ўвайшлі тры вострасюжэтныя аповесці, некалькі невядомых аповедаў розных гадоў, кінасцэнар і эсэ. Галоўныя персанажы аповесцяў, воляй лёсу кінутыя ў самыя нечаканыя абставіны, часам межавыя з выжываннем, змагаюцца за сваю годнасць, жыццё і годнасць сваёй Бацькаўшчыны. Тэма эсэ — кіно, і прысвечанае памяці аднаго з найлепшых рэжысёраў свету — Акіры Курасавы.
Гапеева Вольга
«Чорныя макі» – гэта кніжка-пярэварацень, кніжка-інтэрпрэтацыя, месца, дзе спалучаюцца сістэмы, якімі мы спрабуем нешта патлумачыць, каб можна было жыць далей.