Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Коміксы

Музыка

Рознае

Аўтары

Маё невымаўля

Апісаньне

Вершы. 2-е выданне. — Мінск: Кнігазбор, 2016. — 116 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; выпуск 78).

ISBN 978-985-7180-06-6.

Кнігу “Маё невымаўля” склалі вершы паэткі, напісаныя ў 2011—2015 гадах. За гэты зборнік аўтарка атрымала прэмію "Кніга году 2016".


Наста Кудасава перарвала "маўчанне паэтаў" (Анатоль Івашчанка, NN.BY)

VELVETавае інтэрв’ю: паэзія як праца (Ганна Севярынец, VELVET.BY)

Артыкул пра аўтарку ў Вікіпедыі


Аўтарка пра сваю кнігу

“Маё невымаўля” – кніга, за якую я адчуваю вялікую адказнасць. Галоўны змест зборніка можна акрэсліць як перажыванні чалавека, закаханага ў жыццё і ў зямныя лёсы – лёс паэта, лёс жанчыны, лёс жука, сабакі, мядзведзя, сасны, ветра..

Гэта кніга – услухоўванне ў пяянне рыб і ўзрастанне дрэваў. Гэта мой шлях углыб мовы, да першасных сутнасцяў словаў, і далей – да простага і няўлоўнага, да таго, што застаецца па-за мовай, між радкоў. У кнігу ўвайшлі выбраныя вершы, напісаныя ў апошнія пяць гадоў – вельмі нялёгкі ў маёй біяграфіі перыяд.

Але нягледзячы на боль, адзіноту і расчараванне я б хацела данесці чытачу веру ў галоўнае – веру ў любоў, якая разлітая паўсюдна і якая адзіная напаўняе наш свет сэнсам і прыгажосцю."


ЗМЕСТ Паглядзець

ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Гіль Мікола
У кнігу вядомага беларускага празаіка Міколы Гіля ўвайшлі... вершы, напісаныя ў апошнія гады і ў далёкія — 70-я мінулага стагоддзя. Лірычныя і філасофскія радкі — развагі пра сучаснасць і сучаснікаў з вышыні пражытых гадоў.
Ваганаў Сяргей
Вершы, сабраныя ў гэтай кнізе, ствараліся журналістам Сяргеем Ваганавым цягам жыцця, але амаль нідзе не друкаваліся. Такім чынам, гэта першая паэтычная кніга аўтара, у якой вы знойдзеце і любоўную лірыку, і філасофскую, і грамадзянскую — на беларускай і рускай мовах. Вершы наўмысна не пазначаны аўтарам канкрэтнымі датамі, бо, як ён лічыць, вельмі важна ўспрымаць іх з адчуваннем безупыннасці Часу.
Ярац Віктар
У кнігу «Зямныя эцюды», выхад якой прымеркаваны да 70-годдзя аўтара, увайшлі новыя вершы паэта, у якіх новыя перажыванні і фарбы настрояў, а таксама — адноўленыя ўспаміны аб пройдзеным ды перажытым.