Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Коміксы

Музыка

Рознае

Аўтары

Кліч Ктулху

Апісаньне

Кліч Ктулху : апавяданні / Говард Філіпс Лаўкрафт ; пераклад з англійскай Уладзіславы Гурыновіч, Паўла Донава, Алеся Кудраўцава; мастак Кацярына Дубовік. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2017. — 280 с. (Бібліятэка часопіса “ПрайдзіСвет” “PostSriptum”).

ISBN 978-985-7165-27-8

Говард Філіпс Лаўкрафт — амерыканскі пісьменнік, аўтар твораў у жанрах жахаў, містыкі і фэнтэзі, якія пасля яго смерці зрабіліся культавымі і істотна паўплывалі на сучасную літаратуру жахаў. Творчасць Лаўкрафта настолькі ўнікальная, што даследчыкі выдзяляюць асобны паджанр — лаўкрафтаўскія жахі. Лаўкрафт стварыў міфы Ктулху, у якіх вусціш нязведанага суседнічае з фантасмагарычнымі апісаннямі выдуманых старажытных гарадоў, багоў і артэфактаў. У кнігу ўлучаныя такія знакамітыя апавяданні аўтара, як “Кліч Ктулху” (які лёг у аснову “міфаў Ктулху”), “Пацукі ў сценах”, “Стоены жах”, “Ганчак”, “Герберт Уэст, рэаніматар” і многія іншыя творы з розных перыядаў творчасці.


Говард Філіпс Лаўкрафт (артыкул у Вікіпедыі)


ЗМЕСТ Паглядзець

ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Галубовіч Леанід
Зборнік змяшчае ў сабе найлепшыя вершы аўтара (па яго версіі), напісаныя за трыццаць пяць гадоў, што ўваходзілі ў шэсць яго папярэдніх кніжак, а таксама “зацемкі з левай кішэні” з аднайменнага выдання, якія тычацца літаратурнай творчасці. Зрытмізаваная сэрцам і зарыфмаваная душой зямная філасофія жыцця разлічана на вузкае кола абазнаных прыхільнікаў краснага пісьменства.
Кеда Альжбета
Заяўлены ў назве матыў любові праходзіць праз усю кнігу Альжбеты Кеды (Алы Петрушкевіч), гарадзенскай пісьменніцы, кандыдата філалогіі. Гэта любоў да мясцінаў яе дзяцінства і юнацтва, да Гародні, да літаратуры, якая стала сэнсам жыцця, да тых асобаў, што пазначаны талентам.
Ўолпал Хорас
Кніга ўлучае два класічныя ангельскія творы — “Замак Отранта” Хораса Ўолпала (1717—1797), гатычную аповесць, што заклала асновы жанру, і “Франкенштайн, ці Сучасны Праметэй” Мэры Шэлі (1797—1851), адзін з найлепшых узораў готыкі і першы навукова-фантастычны раман. Абодва гэтыя творы ўводзяць чытача ў свет загадкавага і дзівоснага, аднак у кожнага з двух творцаў — свой арсенал сродкаў для стварэння вусцішнай атмасферы.