Дзеткам

Кнігі

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Віта Белая Крэска і Эйвінд

Віта Белая Крэска і Эйвінд
8.50 руб.
Памер: 225x245 мм
Вага: 375 г

Purchase

Няма на складзе
ПрозаЛітаратура для дзяцейПеракладыКнігазбор (выдавецтва)Кнігі дзеткамПадсэрыя "Каляровы Ровар"Лундберг Сара

Апісаньне

Мастак Сара Лундберг; пераклад са шведскай Надзеі Кандрусевіч. — Мінск: Кнігазбор, 2014. —32 с.: іл. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”. Падсерыя “Каляровы ровар”; выпуск 7).

Наклад кнігі цалкам прададзены.

ISBN 978-985-7089-77-2

Пераклад зроблены паводле выдання: Sara Lundberg "Vita streck och Ůjvind" Alfabeta Bokfórlag AB, Stockholm, 2011.

“Віта Белая Крэска і Эйвінд” — другая кніга шведскай дзіцячай пісьменніцы і мастачкі Сары Лундберг. Гэта працяг гісторыі дзяўчынкі Віты, якая малюе крэскі на дарогах. Гісторыя пра незвычайнае сяброўства, сутыкненне правілаў і свабоды, парадку і спантаннасці.


          * * * * *

Віта — гэта дзяўчынка, якая заўсёды ідзе. Увесь час наперад. І пакуль ідзе, малюе яна крэскі.

Белыя, доўгія, а часам кароткія. Адны танюткія, а іншыя тоўстыя, каб машыны разумелі куды ехаць: сюды ці туды.

Атрымліваецца прыгожа, мяркуе Віта і працягвае няспешна маляваць крэску за крэскай.

Аднойчы, калі яна малявала, хтосьці зваліўся акурат у ейнае вядро з фарбай…


          * * * * *


Сайт пісьменніцы і мастачкі Сары Лундберг: SARALUNDBERG.SE


Ілюстрацыі з кнігі




















Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Удавічэнка Галіна
36 і 6 катоў вяртаюцца! І цяпер у катоў-танцораў з’явіўся новы талент — драпапіс. Іхныя карціны ўпрыгожылі сцены кавярні гаспадара, але ненадоўга… Адбылося злачынства. Хто возьмецца расследаваць дзіўнае знікненне? Хто раскрые таямніцу васьмі ліпавых дошчачак? 36 і 6 катоў-дэтэктываў бяруцца за справу…
зьніжка
Бэргстрэм Гуніла
Кніга пра Біла і Болу шведскай дзіцячай пісьменніцы і мастачкі Гунілы Бэргстрэм распавядае кранальную гісторыю пра тое, як у звычайнай сям’і з’яўляецца незвычайная дзяўчынка. Што нясе з сабой нараджэнне асаблівага дзіцяці — радасць ці гора? Ці нашае жыццё ды усё, што ў ім адбываецца, суцэльная неспадзяванка ды найвялікшы цуд?
зьніжка
Холе Стыян
Гарман упершыню збіраецца ў школу, гэта яго апошнія летнія дзянёчкі свабоды і цудоўнай безадказнасці. Ён збянтэжаны і разгублены. А тут яшчэ і пажылыя цётачкі, якія прыязджаюць з “чужога часу” і прывозяць кожнае лета з сабою “раматус, артрыт і міндальны пірог”. Гарман разглядае цётчыны зубныя пратэзы і распытвае цётачак пра смерць, час і страхі, якія хаваюцца ўнутры кожнага з нас.