Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Коміксы

Музыка

Рознае

Аўтары

Паўстанне 1863—1864 гадоў у Беларусі

Паўстанне 1863—1864 гадоў у Беларусі
9.00 руб.
Памер: 170x240 см
Вага: 345 гр.

Purchase


Апісаньне

Нарыс баявых дзеянняў. — Мінск: Медысонт, 2013. 122 с.: іл.

ISBN 978-985-6982-95-1

Кніга прысвечаная асвятленню гісторыі паўстання 1863—1864 гадоў у Беларусі. У навукова-папулярнай форме апісваюцца прычыны і перадумовы пачатку паўстання на землях былой Рэчы Паспалітай і, у прыватнасці, у Беларусі, фармаванне і склад паўстанцкіх арганізацый, баявыя дзеянні паўстанцкіх атрадаў, мерапрыемствы расійскіх уладаў па падаўленні паўстання і рэпрэсіі супраць яго ўдзельнікаў.

Разгляд баявых дзеянняў разбіты на некалькі этапаў і адпавядае класічнай схеме апісання вайсковай кампаніі: суадносіны сілаў супрацьлеглых бакоў, пачатак баявых дзеянняў у Польшчы, студзень—сакавік 1863, перыяд красавік 1863 — пачатак 1864 падаецца па губернях, асобна разглядаецца стратэгічны план Зыгмунта Серакоўскага і спроба яго рэалізацыі.


ЗМЕСТ

Уступ

Глава I. Напярэдадні паўстання
Сітуацыя ў Беларусі напярэдадні паўстання
Падрыхтоўка паўстання ў Беларусі і Літве
Пачатак паўстання ў Каралеўстве Польскім
Суадносіны сілаў

Глава II. Пачатак паўстання ў Беларусі і Літве
Баявыя дзеянні ў студзені—сакавіку 1863 года
Рознагалоссі ў кіраўніцтве паўстаннем. “Белыя” і “чырвоныя”

Глава III. Баявыя дзеянні ў красавіку 1863 — пачатку 1864 года
Стратэгічны план Зыгмунда Серакоўскага і спроба яго рэалізацыі
Магілёўская губерня
Віцебская губерня
Мінская губерня
Віленская губерня
Гродзенская губерня
Вяртанне да ўлады ў паўстанні “чырвоных”
Заключны перыяд паўстання

Глава IV. Рэпрэсіі супраць удзельнікаў паўстання

Заключэнне
Крыніцы і літаратура

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Тэма нумару: Бацькі і дзеці . Аўтары нумару : Антон Рудак, Паўліна Скурко, Васіль Герасімчык, Уладзімір Ляхоўскі, Вольга Ямкова, Аляксандр Пашкевіч, Андрэй Скурко, Віталь Чырвінскі, Яўгенія Ясько, Мікалай Кудласевіч, Аксана Данілевіч, Алесь Белы, Андрэй Вашкевіч, Святлана Курс, Аркадзь Шпунт, Аляксандр Лагуновіч-Чарапко, Юры Унуковіч, Віктар Лютынскі, Яўгенія Кулевіч, Зміцер Панкавец, Надзея Кушнер, Аляксей Шумер, Антаніна Пашкевіч, Алесь Кудрыцкі.
Гэты нумар, прысьвечаны філёлягу Алене Юрэвіч (1928—2006). Друкуецца шэраг матэрыялаў, у тым ліку ўспаміны пра яе Вітаўта Кіпеля, ды бібліяграфія яе працаў.
Кніга прысвечаная 90-годдзю беларускага дзеяча ў ЗША, гісторыка і журналіста Янкі Запрудніка. Выданне заснаванае на архівах юбіляра, , а таксама зборах газеты “Беларус”. Тут падаецца зрэз, асобныя ўзроўні, на якіх адбываліся кантакты паміж дыяспарай і метраполіяй: ад праваабарончай дзейнасці да пошуку сваякоў, ад афіцыйных лістоў кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь да рукапіснага аркуша з маленькай вёсачкі на ўсходзе краіны. Сабраныя разам матэрыялы адлюстроўваюць, чым жыла Беларусь, як змянялася яна ў часе і змянялася стаўленне да эміграцыі.