Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Восень у Вільні
11.50 руб.
Памер: 130x200 мм
Вага: 250 г

Purchase

Няма на складзе
ПрозаКнігазбор (выдавецтва)Мудроў Вінцэсь

Апісаньне

Восень у Вільні : апавяданні / Вінцэсь Мудроў. — Мінск : Кнігазбор, 2019. — 188 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” ; выпуск 117).

ISBN 978-985-7207-73-2.

Гэтая кніга выдадзеная ў якасці ўзнагароды за трэцяе месца ў конкурсе Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца ў 2018 годзе (за кнігу Мудроў Вінцэсь. Забойца анёла).

Зборнік складаюць 10 апавяданняў рознай тэматыкі, сярод якіх вылучаецца навела “Восень у Вільні”, у якой апавядаецца пра падзеі, звязаныя з прыходам у Заходнюю Беларусь Чырвонай арміі.


ПРА КНІГУ

Гісторыя беларускай драмы ў Вільні ў 1939-м. Выйшла новая кніга Вінцэся Мудрова (Валянціна Аксак, Радыё Свабода)


ЗМЕСТ

Сюжэт
Нячысцік у фраку
Рыбалка ў Бычках
Дзед і ўнук
Патрыцый
Восень у Вільні
Як добра быць паэтам!
Начная дарога
Песні ранняй вясны
Перформанс


ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Юзэфа Міхайлаўна Лайкоўская
13.10.2021 - 18:50:38
Выдатная кніга!

Раім паглядзець

Длатоўская Аліна
У сусвеце, дзе некалькі краін аб’ядналіся ў звышдзяржаву, пануе ідэалогія адзінай культуры. Адмысловая арганізацыя «С.О.Н.» займаецца знішчэннем помнікаў самабытных культур, каб змяніць гісторыю. Аднак тыя, хто сутыкаецца са згубленай мовай сваёй краіны, пераходзяць на яе і становяцца носьбітамі звышздольнасцяў. Нібы мова здольная змяніць генетычны код. У Мінску такія людзі стварылі падпольнае аб’яднанне «Лабірынт», каб ратаваць спадчыну беларусаў ад сістэмы з дапамогай уласных здольнасцяў. Але ці праўда выклікае забытая мова мутацыі, а не нешта яшчэ? Ці не блукае ў Лабірынце шпіён? І што рабіць, калі блізіцца ноч і «С.О.Н.» ахоплівае розум?
Кіркевіч Алесь
Свет перапоўнены інфармацыяй, а чалавек не адчувае “інфармацыйнага голаду”, каб чытаць вялікія кніжкі. Таму шанец застаецца адно ў паэзіі ды кароткіх празаічных тэкстаў. Туды, нібы ў мікрачып, можна запісаць максімум эмоцый – каханне, страх, роспач. З імі ды іншымі рэфлексамі спрабуе гуляць аўтар у сваім дэбютным зборніку.
Пятрэнка Юльяна
...1605 год. Зноў нашыя землі становяцца эпіцэнтрам войнаў, вялікіх і малых. Бязладдзе пануе і ў самой краіне. Кожны магнат бароніць адно свае інтарэсы, Жыгімонт Ваза забыўся на абяцанні, народ стаміўся везці на сваім карку шляхту і духавенства, а кожны з вернікаў славіць толькі сваю ісціну і гатовы забіць за яе.