Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Наша гісторыя. 2018. №1
5.50 руб.
Памер: 205x290 мм
Вага: 240 г

Purchase

Няма на складзе
ГісторыяГістарычныя часопісыЧасопісы "Наша гісторыя"

Апісаньне

Гістарычны часопіс. – Мінск, 2018. – 96 с.

ISSN 2617-230.

Наклад гэтага нумару цалкам прададзены. Электроннае выданьне можна замовіць на сайце ARCHE.BY.

Новы гістарычны часопіс ад рэдакцыі NN.BY. Паводле выдаўцоў – галоўнай задачай новага выдання ёсць папулярызацыя нацыянальнай гісторыі. Сваёй місіяй рэдакцыя бачыць пераадоленне разрыву паміж беларускай гістарычнай навукай і масавымі ведамі беларусамі гісторыі сваёй краіны.


Аўтары нумару: Вячаслаў Насевіч, Сяргей Палехаў, Уладзь Швядовіч, Дмытро Лукін, Аляксандр Пашкевіч, Андрэй Вашкевіч, Вольга Бабкова, Дзяніс Лісейчыкаў, Алесь Казакоў, Сяргей Токць, Кірыла Карлюк, Зміцер Дрозд, Уладзіслаў Іваноў, Сяргей Богдан, Варвара Кухарэнка, Алесь Белы, Паўліна Скурко, Сяргей Ліневіч, Андрэй Кіштымаў, Кацярына Скарэйчык, Андрэй Скурко.

ЗМЕСТ Паглядзець



АД РЭДАКЦЫІ

Першы нумар першага ў Беларусі глянцавага гістарычнага часопіса – гэта 100 старонак захапляльнага падарожжа ў суправаджэнні вядучых гісторыкаў сучаснасці.

Цэнтральная тэма нумара – Вялікае Княства. Хто з вялікіх князёў быў самы-самы, як насамрэч была здабытая перамога пад Оршай, у чым загадка князя Свідрыгайлы і чым жылі маладыя юрысты 400 гадоў таму...

Усяго ў першым нумары "Нашай гісторыі" два дзясяткі артыкулаў. Ёсць біяграфіі: легендарнага партызана Міная Шмырова; заходнебеларускага печніка – талстоўца і вегетарыянца; і "Псіхалогія суперагента" – чаму раскаяўся забойца Сцяпана Бандэры Багдан Сташынскі.

Таксама ў нумары: анекдоты, рэцэпты ад Міхлі Сінаеўны, комікс для дзяцей.

Такога выдання па-беларуску яшчэ не бывала.


НЕКАТОРЫЯ СТАРОНКІ З ЧАСОПІСУ.

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Кніга прысвечаная 90-годдзю беларускага дзеяча ў ЗША, гісторыка і журналіста Янкі Запрудніка. Выданне заснаванае на архівах юбіляра, , а таксама зборах газеты “Беларус”. Тут падаецца зрэз, асобныя ўзроўні, на якіх адбываліся кантакты паміж дыяспарай і метраполіяй: ад праваабарончай дзейнасці да пошуку сваякоў, ад афіцыйных лістоў кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь да рукапіснага аркуша з маленькай вёсачкі на ўсходзе краіны. Сабраныя разам матэрыялы адлюстроўваюць, чым жыла Беларусь, як змянялася яна ў часе і змянялася стаўленне да эміграцыі.
Дранько-Майсюк Леанід
Гэта твор пра беларускага песняра Максіма Танка (1912–1995), пра той час (першая палова 1930-х гадоў), калі малады Максім Танк жыў у Вільні, супрацоўнічаў з падпольнымі структурамі Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, калі за ім на́вадам хадзілі агенты дэфензівы і ягонае пашпартнае імя (Яўген Скурко) вельмі часта з’яўлялася ў паліцэйскіх рапартах і пратаколах допыту, у пракурорскіх абвінаваўчых актах і судовых пастановах.
Каліноўскі Валер
У кнізе сабраныя гісторыі 14 сем’яў беларускіх і французскіх грамадзян — “дзяцей Францыі”. Іх бацькі ў міжваенны перыяд выехалі ў Францыю з тэрыторыі сучаснай Беларусі, а на заклік сталінскіх уладаў прынялі рашэнне прыехаць на радзіму. У СССР іх чакалі рэпрэсіі, голад, забарона на вяртанне ў Францыю. Толькі ў ХХІ стагоддзі некаторыя з іх змаглі наведаць радзіму, а асобныя вярнулі сабе французскія пашпарты і перасяліліся ў Францыю.