Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Коміксы

Музыка

Рознае

Аўтары

Наша гісторыя. 2018. №2. Кастусь Каліноўскі і паўстанне 1863-га

Наша гісторыя. 2018. №2. Кастусь Каліноўскі і паўстанне 1863-га
5.50 руб.
Памер: 205x290 см
Вага: 240 гр.

Purchase


Апісаньне

Гістарычны часопіс. – Мінск, 2018. – 96 с.

ISSN 2617-2305

Тэма нумара 2: Кастусь Каліноўскі і паўстанне 1863-га.


Анонс нумару

Якім быў Каліноўскі – сапраўдны? Якую фатальную памылку дапусцілі паўстанцы? І можа лепш, каб таго паўстання ўвогуле не было? Над адказамі разважаюць вядучыя гісторыкі сучаснасці.

Акрамя таго, чытайце:
Вайна пасля вайны: антысавецкае падполле ў пасляваеннай Беларусі
Знакаміты савецкі шпіён Кім Філбі, беларускі след
З Гулага – на Рэйхстаг. Гісторыя генерала-беларуса Міхаіла Букштыновіча
Самы багаты селянін Гродзенскай губерні: кім ён быў і якім ён быў

Таксама ў нумары: артылерыя Нясвіжскага замка, слаўнае мінулае  беларускага сыру, якіх сабак трымалі нашы продкі, рэцэпты заходнебеларускага сняданку, а таксама пачатак комікса пра Францыска Скарыну.

100 старонак, 25 тэкстаў -- кожны знойдзе сабе цікавае.

Аўтары нумару: Андрэй Кіштымаў, Алена Сакольчык (Фірыновіч), Віталь Чырвінскі, Эмануіл Іофэ, Антон Рудак, Уладзімір Ляхоўскі, Мікола Волкаў, Аляксандр Ачарэтні, Сяргей Токць, Алесь Белы, Андрэй Замойскі, Сяргей Богдан, Анжаліка Пабеданосцава Кая, Алег Лугавы, Дзмітрый Гулецкі.


ЗМЕСТ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Шыдлоўскі Кастусь
Кніга распавядае пра захапляльную гісторыю аднаго з найстаражытнейшых пісьмовых матэрыялаў, ужываных чалавецтвам, які шырока выкарыстоўваўся і нашымі продкамі. У ёй асветлены малавядомыя старонкі з гісторыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі, што разглядаецца ў агульнаеўрапейскім кантэксце.
Стагановіч Аляксандр
Кніга Аляксандра Стагановіча (1890—1988) “Успаміны пасла” распавядае пра жыццё аўтара з самага пачатку ХХ ст. да канца 1940-х гг. — эміграцыі ў ЗША. Асноўны змест мемуараў закранае грамадска-палітычныя падзеі ў Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд, а таксама ў часы Другой сусветнай вайны. Дэталі дачыненняў палітычных лідараў, асаблівасці выбараў у польскі сойм, дзейнасць беларускага актыву ў часы акупацыі і ў пасляваеннай Германіі — усё гэта можна знайсці на старонках грунтоўна пракаментаваных успамінаў.