Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Толькі вершы
7.50 руб.
Памер: 120x190 см
Вага: 240 гр.

Purchase


ПаэзіяКнігазбор (выдавецтва)Сэрыя "Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”Някляеў Уладзімір

Апісаньне

Новая кніга. — Мінск: Кнігазбор, 2016. — 112 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; выпуск 82).

ISBN 978-985-7144-42-6.

Шмат хто з літаратуразнаўцаў заўважаў, што паэзія Уладзіміра Някляева не страчвае з гадамі энергетыкі, толькі набірае глыбіню. Чарговае сведчанне таму — новая кніга вершаў, што складаецца з двух раздзелаў: болей лірычнага, “Падманы празрыстай вады”, і больш эпічнага, “Турэмная бібліятэка”. Шмат у якіх вершах Уладзімір Някляеў, як заўсёды ў новых творах, нечаканы нават для даўніх прыхільнікаў ягонай творчасці.



ЗМЕСТ Паглядзець



ПРАДМОВА Паглядзець


Фрагмент з кнігі

          На тосце


          Рака — нібы ва ўскрытай вене
          Зямная кроў.

          І бляск лятучага імгнення
          Між берагоў,
          І чалавечыя маленні,
          І рык звяроў,
          Усё — як з берага каменне
          У скрут віроў,
          Дзе круцяцца ў шалёнай пене
          Млыны гадоў!..

          Старэйшых за мяне ўсё меней
          Маіх сяброў.

          21.07.2015



          Якуб Колас
                         Алесю Юркойцю

          Калі ў небе за кратамі
                                            гэтак нема і пуста, і гола,
          глуха так — хоць кладзіся ў куце паміраць,
          можа раптам падаць
                                          пералётная птушка свой голас
          Над турмой, што завецца Пішчалаўскім замкам,
          Дзе прачнуўся па звычцы сялянскай на ранку
          Настаўнік Міцкевіч Кастусь...

          Спіць яшчэ Беларусь.
          Невядома: прачнецца — ці не?
         
          Хто яна ў сваім сне?
          Папялушка?..
          Пералётная птушка,
          Што голас з нябёс падае?..

          Што за люд
          тут жыве,
          які лёс свой праплакаў,
          што за край тут
          Якубаў ды Янкаў?..

          Родны кут —
          хтось надрапаў
          у куце
          на турэмнай сцяне,
          у Пішчалаўскім замку.

          16.10.2014

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Аксак Валянціна
Гэтая кніга Валянціны Аксак — свет несвядомай прыроды, першароднага граху і безабароннай душы. Свет, у якім згубіліся словы і знайшоўся сэнс. “Дзікая сліва” — шостая кніга паэткі, у якой валадарыць шостае пачуццё.
Снарская Іна
“Вогнепаклонніца” — восьмая кніга паэткі, якая жыве ў Палтаве і творыць на беларуска-ўкраінскім бязмежжы. Гэта кніга пра любоў, любоў маладую і сталую — да свайго карэння, роднай зямлі, дарагіх людзей і ўсяго жывога.
Канановіч Ігар
У дэбютным зборніку “Астэроід” увазе чытача прапаноўваюцца выбраныя творы, створаныя аўтарам цягам апошніх сямі гадоў. У трох раздзелах “Мір, падобны да раю”, “На арбіце тваёй”, “Бог ёсць зіма” змешчаныя вершы ў класічнай манеры, якія напоўніцу раскрываюць унутраны свет шчырай душы паэта, што гартуецца ў пакутах, спасцігаючы вечныя ісціны: паклікання, кахання і зямнога прызначэння чалавека.  Застаўся апошні асобнік .