Дзеткам

Кнігі

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі

Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі
6.10 руб.
Памер: 130x200 мм
Вага: 375 г

Purchase


ПрозаКнігазбор (выдавецтва)Сэрыя "Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”Лонг-ліст Прэміі Гедройца’2016Роўда Марыя

Апісаньне

Аповесці, апавяданні. — Мінск: Кнігазбор, 2015. — 312 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; выпуск 71).

ISBN 978-985-7144-09-9.

Кніга ўяўляе з сябе зборнік апавяданняў і аповесцяў, напісаных на мяжы дваццатага і дваццаць першага стагоддзяў. Героі твораў — гэта моладзь дзевяностых, якая шукае сябе, сапраўднае каханне і свае карані на разломе часу, калі здаецца, што паўстае цалкам новая Беларусь. Ці знаходзяць героі ў сярэднім веку тое, што шукалі ў маладосці, якую яны стварылі будучыню, з самаіроніяй, сумам і любоўю распавядаецца аўтарам у творах новага тысячагоддзя.


Пра кнігу

Пяснярка паталагічнага кахання: інтэрв’ю з Марыяй Роўдай (Ціхан Чарнякевіч, LIT-BEL.ORG)

Ліліт і яе гамлеты (Наста Грышчук, для lit-bel.org)

99 адсоткаў немагчымасьці (Алена Карп, Svaboda.org)


ЗМЕСТ Паглядзець

ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець

Пра аўтарку Паглядзець

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Някляеў Уладзімір
"Што б ні казалі, ні плялі, мы не ў зямлі, а на зямлі!" — напісаў Уладзімір Някляеў у адным з вершаў пра Беларусь і беларусаў. У ягоных творах увогуле як бы няма памерлых. Ні тых, хто перайшоў з гэтага свету ў іншы стагоддзі таму, ні тых, хто ўчора. Усе — жывыя. Не Ў зямлі, а НА зямлі, не Ў небе, а ПАД ім. І гэта не толькі дае чытачу адчуванне цэласнасці свету, але і дазваляе аўтару ствараць неверагодныя, фантастычныя — і ў той жа час на дзіва рэальныя сюжэты, што і стала зместам кнігі "На ўсякім свеце".
Ліцьвін Аркадзь
Раман мае на мэце вярнуць беларускую шляхту, якая здолела пакінуць незнішчальны след у гісторыі і культуры беларусаў, беларускаму чытачу. Першая кніга “Прастрэленага талера” ўводзіць у складаныя абставіны бескаралеўя пасля смерці Яна ІІІ Сабескага. Шляхта рыхтуецца выбіраць новага караля і вялікага князя. Пачынаецца змаганне за пасад Рэчы Паспалітай.
Марціновіч Віктар
“Возера Радасці” — road movie, маршрут якога праходзіць праз Мінск, Тарасава, Вільню і Месяц. Адысея, у якой чытачу давядзецца сустрэць свінапасаў і консулаў, хостэс ды судовых выканаўцаў, амапаўцаў ды кіклопаў, татэмічныя дрэвы ды накакаіненых наяд. “Возера Радасці” — гэта летапіс пакалення, якое згубілася ў складцы паміж ліквідацыяй ВЛКСМ і яго ўрачыстым адраджэннем. Гэта кніга пра непазбежнасць сталення, а таксама пра тое, якія нечалавечыя намаганні трэба прыкласці, каб застацца чалавекам падчас шпацыру праз зачараваны лес, дзе гісторыі пра каханне і сяброўства — усяго толькі партытура для сірэн.