Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Дагератып
10.80 руб.
Памер: 130x200 см
Вага: 310 гр.

Purchase


Апісаньне

Дэкадансны раман. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2017. — 246 с. — (Літаратурная серыя “Шляхецкая чытанка”).

ISBN 978-985-7165-11-7

Гісторыка-прыгодніцкі раман Людмілы Рублеўскай “Дагератып” мае незвычайную структуру: дзеянне Кнігі знешняга кола перацякае ў Кнігу ўнутранага кола, з сучаснасці ў гістарычнае мінулае з непаўторнай атмасферай дэкадансу. Два зрэзы ў часе непарыўна звязаныя між сабою.

Гісторыя пачынаецца ў нашу эпоху: малады біёлаг Гальяш рыхтуецца з’язджаць за мяжу, але, разбіраючы рэчы ў дзедавай кватэры, знаходзіць стары дзённік. Перад чытачом паўстаюць загадкавыя падзеі канца XIX стагоддзя...


ЗМЕСТ Паглядзець

ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець

ПРА АЎТАРКУ

Людміла Рублеўская — адна з найбольш вядомых пісьменніц сучаснай Беларусі. Праславілася сваімі гісторыка-пргодніцкімі раманамі пра эпоху Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Уладальніца вялікай колькасці літаратурных прэміяў і ўзнагародаў.

Праслухаць расповяд аўтаркі пра кнігу на канале "Культуры" Беларускага Радыё можна праслухаць ніжэй:

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Захарэвіч Кацярына
Пятнаццацігадовая Бася не ўяўляла, хто яна такая, пакуль у дзверы іх з мамай хаты не пастукаліся жаўнеры князя Свету. Яны вышукваюць адметных — расу, якую чамусьці вельмі не любяць звычайныя людзі. Схавацца ад пераследу можна толькі ў паселішчы сярод глухога лесу за непаслухмянай Хітрай ракой. Як толькі Бася зачыняе дзверы хаты, шляху назад для яе не застаецца…
Аўтары нумару: Валянцін Акудовіч, Вольга Бабкова, Алена Брава, Язэп Драздовіч, Сяргей Кавалёў, Уладзімір Сцяпан, Вітаўт Чаропка і іншыя.
Віцьбіч Юрка
Кніга Юркі Віцьбіча складаецца з найбольш адметных твораў даваеннай прозы, якія ўпершыню ў Беларусі публікуюцца асобным выданнем. Гэтыя тэксты сведчаць пра своеасаблівы стыль пісьменніка, што выразна вылучаўся з канонаў тагачаснага савецкага пісьменства. Акампануюць ім успаміны і лісты, прысвечаныя літаратурнаму працэсу ў Беларусі ў 1920—1930­х гг. Выданне ёсць новай спробай вяртання творчай спадчыны Юркі Віцьбіча ў Беларусь і разлічана як на літаратуразнаўцаў і гісторыкаў, гэтак і на ўсіх аматараў беларускай літаратуры.