Дзеткам

Кнігі

Часопісы і альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

З фальварка Марцінова да Фармінгтонскіх узгоркаў

З фальварка Марцінова да Фармінгтонскіх узгоркаў
8.30 руб.
Памер: 130x200 мм
Вага: 435 г

Purchase


ГісторыяМэмуарыПеракладыКнігазбор (выдавецтва)Сэрыя "Бібліятэка Бацькаўшчыны"ЖыцьцяпісыШабовіч Святаслаў

Апісаньне

Гісторыя аднаго падарожжа / пераклад з англійскай Віялеты Кавалёвай; прадмова, каментары Наталлі Гардзіенкі. — Мінск: Кнігазбор, 2015. — 260 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кніга 24).

ISBN 978-985-7119-49-3.

Кніга ўяўляе з сябе ўспаміны беларускага эмігранта, што падчас Другой сусветнай вайны страціў бацькоў і ў дванаццацігадовым узросце пакінуў Беларусь. Аўтар распавядае пра беларускае дзяцінства, тулянні па паваеннай Германіі, выезд у ЗША і ўладкаванне ў новай краіне. Успаміны адлюстроўваюць погляд на падзеі беларускай гісторыі і эміграцыі прадстаўніка пакалення Ды-Пі, на станаўленне светапогляду якога значны ўплыў зрабіла жыццё ў лагерах для перамешчаных асобаў.


Пра кнігу

“З фальварка Марцінова да Фармінгтонскіх узгоркаў”: успаміны падлетка-эмігранта (Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”)

Святаслаў Шабовіч: Светлыя гады маленства, пякельная ноч і паветраныя змеі — успаміны беларуса, які выжыў на радзіме і паслужыў у амерыканскім войску (часопіс "Культура. Нацыя")


ЗМЕСТ Паглядзець

Фрагмент з прадмовыПаглядзець

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Мельнікаў Ігар
Гэтае выданне з’яўляецца лагічным працягам дзвюх папярэдніх кніг Ігара Мельнікава “Заходнебеларуская Атлантыда 1921–1941 гг.” (2014) і “Мяжа ля Заслаўя 1921–1941 гг.”   (2015). Гісторыя заходніх абласцей нашай краіны ў міжваеннае дваццацігоддзе сёння выклікае вялікую цікавасць ў беларускім грамадстве. Звязана гэта з тым, што доўгі час гэтая тэма даследавалася ў Беларусі пад значным уплывам савецкіх ідэалагічных клішэ і штампаў. Такі падыход не спрыяў аб’ектыўнаму даследаванню дадзенай праблематыкі ў айчыннай гістарыяграфіі, а звычайныя жыхары краіны проста не ведалі гістарычную праўду пра жыццё сваіх продкаў у 1920—1940 гады.
Запісы Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. №32. Тэма нумару — травэлёгі (падарожныя нататкі).
Тэма нумару: Андрэй Грамыка – самы ўплывовы беларус СССР. Аўтары нумару : Андрэй Скурко, Сяргей Астанковіч, Дзяніс Лісейчыкаў, Антон Рудак, Максім Маханькоў, Аляксей Ластоўскі, Ганна Мажэйка, Надзея Усава, Алесь Белы, Сяргей Егарэйчанка, Андрэй Вашкевіч, Юрый Унуковіч, Андрэй Кіштымаў, Ганна Севярынец, Аляксей Бацюкоў, Філіп Какойша, Алесь Кудрыцкі ды іншыя.