Дзеткам

Кнігі

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Таямнічы свет беларускіх гербаў

Таямнічы свет беларускіх гербаў

Апісаньне

Шляхецкая геральдыка Вялікага княства Літоўскага. — Мінск: Янушкевіч, 2014. — 220 с., [12] арк. кал. іл.: іл.

ISBN 978-985-90346-1-9

Гэтая навукова-папулярная кніга вядомага айчыннага даследчыка геральдыкі прысвечаная гербам беларускай шляхты ў канцы XIV — XVIII ст. Упершыню разглядаюцца перадумовы, шляхі фармавання і асаблівасці развіцця шляхецкай геральдыкі ў Вялікім княстве Літоўскім. У асобнай главе ахарактарызаваныя асновы тэарэтычнай геральдыкі з яе законамі і правіламі, уводзіцца ва ўжытак традыцыйная беларуская геральдычная тэрміналогія.

Для шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй Беларусі, а таксама праблемамі беларускай геральдыкі і сфрагістыкі.


Марына Весялуха. Гербы: загадкі і таямніцы (інтэрвію з аўтарам кнігі)


ЗМЕСТ Паглядзець


Пра аўтара

Гарадзенец Аляксей Шаланда — вядомы беларускі спецыяліст па геральдыцы і сфрагістыцы Вялікага Княства Літоўскага.

Працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. У 2000 г. абараніў дысертацыю па тэме “Шляхецкая геральдыка Беларусі ў другой палове XVI — XVIII ст.”. Заснавальнік і выдавец навуковага геральдычнага часопіса “Герольд Litherland”. Ідэйны натхняльнік і каардынатар дзейнасці Навуковай ініцыятывы “Цэнтр генеалагічных даследаванняў”.

Уводзіны (фрагмент) Паглядзець



















Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Асноўная тэма гэтага тому альманаху — “О, Канада!”
Сцебурака Анатоль, Мас Франсуаза-Альбярціна
Гэтая кніга – рэканструкцыяй жыццёвага шляху французскага афіцэра Шарля-Піліпа Фіта дэ Сусі – удзельніка шматлікіх ваенных кампаній Напалеона ў 1805–1812 гг. Шарль-Піліп быў прадстаўніком вядомага дваранскага роду, які пасля Рэвалюцыі 1789 г. імкнуўся знайсці сабе месца ў новых умовах і працягваў служыць Францыі. Асаблівае месца ў выданні займае апошні год жыцця афіцэра – удзел у вайне 1812 г.: драматычны і насычаны падзеямі эпізод, які адбываецца на беларускіх землях.
Тэма нумару: Горад, якога няма. Берасце 1000 . Аўтары нумару: Уладзімір Падалінскі, Яўген Балбераў, Антон Рудак, Максім Маханькоў, Святлана Курс, Васіль Герасімчык, Віталь Чырвінскі, Аляксандр Невар, Ірына Мароз, Антон Дацкевіч, Людміла Жук, Аляксандр Белы, Андрэй Вашкевіч, Алесь Кудрыцкі.  Наклад гэтага нумару цалкам прададзены .