Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Выбранае

Апісаньне

Укладанне, падрыхтоўка тэкстаў, уступнае слова, агульнае рэдагаванне Наталлі Гардзіенкі, Лявона Юрэвіча; каментары Наталлі Гардзіенкі, Аляксандра Пашкевіча, Лявона Юрэвіча. — Мінск: Кнігазбор, 2017. — 288 с.: [4] c. іл. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кн. 34). Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-7180-36-3.

Кніга “Выбранае” Уладзіміра Самойлы — другая ў падсерыі “Спадчына: агледзіны” серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” — гэта складзены ўпершыню зборнік працаў апекуна Янкі Купалы, выдатнага літаратурнага крытыка і філосафа. У выданне ўвайшлі рэцэнзіі на зборнікі Я. Купалы, К. Сваяка, Н. Арсенневай, перыёдыкі і асобныя творы аўтараў 1920—1930-х гг. Таксама ў кнізе можна знайсці філасофскія эсэ, у тым ліку найбольш важнае “Гэтым пераможаш!”, некаторыя лісты Уладзіміра Самойлы, публікацыі, прысвечаныя яго біяграфіі і творчасці, ды інтэрв’ю з сынам дзеяча.

Выданне рэпрэзентуе малавядомую сёння, але багатую і разнастайную творчую спадчыну выдатнага беларускага інтэлектуала.


Рэцэнзія на кнігу

Гэтак пераможам. Выбраныя творы Уладзіміра Самойлы ў серыі “Спадчына: агледзіны” (Ганна Севярынец, budzma.by)


АД УКЛАДАЛЬНІКАЎ Паглядзець

ЗМЕСТ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Стагановіч-Кольба Тамара
Гэта ўспаміны беларускай мастачкі Тамары Стагановіч-Кольба. Дзяцінства на роднай Наваградчыне, выезд разам з бацькамі ў Нямеччыну ў часе Другой сусветнай вайны, украінская гімназія ў лагерах для перамешчаных асобаў, прыбыццё ў ЗША на сталае жыхарства, навучанне мастацтву, сямейнае, прафесійнае і грамадскае жыццё — пра ўсё падрабязна і эмацыйна распавядае аўтарка.
Барадулін Рыгор
Чарговы том (выпуск) «Дзённікаў і запісаў. 1992–1993» народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна раскажа чытачам пра напружанае грамадскае жыццё творцы, новыя тэмы і накірункі ягонай паэзіі. У кнізе змешчаны болей за сто недрукаваных раней вершаў, накідаў, сяброўскіх эпіграм, віншаванняў і прысвячэнняў. Вялікая колькасць зносак на ўпамянутых асоб і творы паэта дапамогуць магчымым даследчыкам у вывучэнні жыцця і творчасці паэта.
Бічэль Данута
Кніга вядомай гарадзенскай паэткі Дануты Бічэль "Хадзі на мой голас" — гэта ўспаміны, нарысы пра вядомых людзей, з якімі або сустракалася спн. Данута, або іхная творчасць зрабіла пэўны ўплыў на ейнае жыццё і паэзію.