Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Шляхамі БНР
14.00 руб.
Памер: 150x235 см
Вага: 280 гр.

Purchase


Апісаньне

Шляхамі БНР: Да 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Манаграфія / А. Агееў [і інш.], пад рэдакцыяй Ірыны Соркінай, Сяргея Харэўскага. – Гродна: ЮрСаПрынт, 2018. – 158 с.

ISBN 978-985-7134-43-4.

У калектыўнай манаграфіі тэма Беларускай Народнай Рэспублікі прадстаўлена скрозь прызму лакальнай гісторыі. Разглядаюцца падзеі, асобы, адрасы, звязаныя з гісторыяй БНР ў Вільні, Мінску, Гродне, Магілёве, Брэсце, Гомелі, Слуцка-Капыльскім рэгіёне.

Аўтары шукаюць адказы на шэраг актуальных пытанняў. Чаму Вільня не стала сталіцай БНР? З якімі будынкамі сённяшняй сталіцы Беларусі звязаныя першыя дні абвяшчэння БНР? Што дае падставы называць Магілёў усходнім фарпостам БНР, а Гродна – яе другой сталіцай? Якія асобы і адрасы звязаныя са змаганнем за беларускую незалежнасць у Брэсце? Які ўнёсак Гомельшчыны ў беларускі рух 1917– 1918 гадоў? Якія мясціны ў сучаснай Беларусі нагадваюць пра гераічнае змаганне за БНР Слуцкіх паўстанцаў? Якія невядомыя раней матэрыялы пра беларускіх дзеячаў і гісторыю БНР можна адшукаць у архівах і музеях Вільні?

Адрасуецца шырокаму колу чытачоў – усім, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй. Матэрыялы кнігі дапамогуць у распрацоўцы экскурсійных маршрутаў па мясцінах БНР.


ЗМЕСТ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Тэма гэтага нумару: Кастусь Каліноўскі і паўстанне 1863-га . Якім быў Каліноўскі – сапраўдны? Якую фатальную памылку дапусцілі паўстанцы? І можа лепш, каб таго паўстання ўвогуле не было? Над адказамі разважаюць вядучыя гісторыкі сучаснасці.
Тэма нумару: Бацькі і дзеці . Аўтары нумару : Антон Рудак, Паўліна Скурко, Васіль Герасімчык, Уладзімір Ляхоўскі, Вольга Ямкова, Аляксандр Пашкевіч, Андрэй Скурко, Віталь Чырвінскі, Яўгенія Ясько, Мікалай Кудласевіч, Аксана Данілевіч, Алесь Белы, Андрэй Вашкевіч, Святлана Курс, Аркадзь Шпунт, Аляксандр Лагуновіч-Чарапко, Юры Унуковіч, Віктар Лютынскі, Яўгенія Кулевіч, Зміцер Панкавец, Надзея Кушнер, Аляксей Шумер, Антаніна Пашкевіч, Алесь Кудрыцкі.
Тэма нумару: Доктар Клумаў: сэрца на далоні . Аўтары нумару: Ганна Севярынец, Андрэй Пачобут,  Аляксандр Пашкевіч, Сяргей Руткевіч, Алесь Смалянчук, Ігар Бігун, Аляксандр Ільін, Анатоль Сідарэвіч, Паўліна Скурко, Святлана Курс, Васіль Герасімчык, Алесь Белы, Дзяніс Лісейчыкаў, Кірыл Карлюк, Вітольд Ханецкі, Павел Булаты, Міхась Булавацкі, Варвара Кухарэнка, Іван Мураўёў, Алесь Кіркевіч, Воля Новік, Антаніна Пашкевіч, Алесь Кудрыцкі.