Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Дзівоснае лета паноў Кубліцкага і Заблоцкага

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць

Апісаньне

Раман-казка / Мастачка Крысціна Баранава. — Мінск : Кнігазбор, 2018. — 104 с. : іл. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”. Падсерыя “Каляровы ровар” ; выпуск 23).

ISBN 978-985-7180-80-6

Ці чулі вы пра паноў Кубліцкага ды Заблоцкага? Яны праелі, прагулялі ўсю сваю гаспадарку, а пасля сеялі рэпу, наседжвалі яйка з-пад Куры-Шчабятуры, змагаліся з Цмокам паганым ды траплялі ў іншыя гісторыі. Пра іх апавядаў аўтар гэтай кнігі ў дзвюх папярэдніх казачных аповесцях – “Прыгоды паноў Кубліцкага ды Заблоцкага” і “Гаспадарка паноў Кубліцкага ды Заблоцкага”. Цяпер маеце працяг дзівосных панскіх авантураў, дзе поўна неспадзяванак, гумару, вясёлых парадоксаў.


ПЕРАДМОВА Паглядзець

Фрагмент казкі Паглядзець

СЛОЎНІК Паглядзець

ЗМЕСТ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Льюіс Клайв Стэйплз
“Хронікі Нарніі” — залатая класіка літаратуры. К. С. Льюіс разам з Дж. Р. Р. Толкінам (трылогія “Уладар пярсцёнкаў) лічацца заснавальнікамі і найлепшымі прадстаўнікамі жанра фэнтэзі. Серыя кніг пра Нарнію карыстаецца вялікай папулярнасцю ва ўсім свеце. За гэты час было прададзена 120 мільёнаў копіяў “Хронік” на 41 мове. І вось першы том гэтай цудоўнай гісторыі ў перакладзе на беларускую.
"Побач з намі на Зямлі" — гэта першы том беларускай вершаванкі-запамінанкі для дзяцей "Добрыя вершы". У першы том увайшлі вершы пра жывёльны сьвет, які з нараджэньня атуляе дзіця. Том складаецца зь сямі асобных сшыткаў: "Знай, як зь імі сябраваць" — пра свойскіх жывёлаў", "Вунь праз лес ідуць дзікі" — пра дзікіх жывёлаў, "Пачнуць пець — не надзівіцца" — пра дзікіх птушак, "Вось прыйшлі музыкі" — пра кузурак (вусякоў ды іншых дробных істотаў), "Як паплыў па рэчцы язь" — пра рыбаў ды іншых істотаў, "Еду ў госьці да слана" — пра экзатычных зьвяроў і птушак, "У куце сядзіць мядзьведзь" — сшытак, у якім сабраныя вершы пра тое, як нашыя "малодшыя браты", працуюць, займаюцца рознымі чалавечымі заняткамі...
Сцюарт Мэры
Кніга шатландскай пісьменніцы Мэры Сцюарт знаёміць нас з хлопчыкам Людвікам, які праз любоў да свайго старога каня Рэнці выпраўляецца ў небяспечнае падарожжа па фантастычнай краіне Задыяка. Кніга паказвае, наколькі важна ў сяброўстве быць адданым і шчырым, выхоўвае веру ў тое, што кожны чалавек мае годныя якасці, і ў яго сіле развіць іх у сабе ці занядбаць.