Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Мама Му на арэлях
19.50 руб.
Памер: 230x290 мм
Вага: 410 г

Purchase


Літаратура для дзяцейПеракладыКнігі дзеткамKoska (выдавецтва Надзеі Кандрусевіч)Вісландэр ЮяНурдквіст СвэнВісландэр Тумас

Апісаньне

Тэкст Юя Вiсландэр і Тумас Вісландэр; мастак Свэн Нурдквіст; пераклад са шведскай мовы Надзі Кандрусевіч. – Мінск: Надзея Кандрусевіч, 2018. – 26 с. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-90452-8-8

"Звычайныя каровы пасвяцца на лузе. Адпачываюць, жуюць, вылупіўшы вочы. А потым яны ідуць у кароўнік, і там іх дояць. І яны гэтым задаволеныя", – мяркуе Крумкач. Але нашая няўрымслівая Мама Му трымаецца іншай думкі. Яна прагне адкрываць для сябе новыя і новыя далягляды. Гэтым разам ёй заманулася пагушкацца на арэлях. А што з гэтага атрымалася, чытайце ў кнізе.

© Jujja Wieslander, тэкст, 1993
© Sven Nordqvist, ілюстрацыі, 1993
© Rabén & Sjögren, 2019
© Надзя Кандрусевіч, пераклад на беларускую мову, 2019
© Выданне на беларускай мове. ІП Кандрусевіч Надзея, 2019


ФРАГМЕНТ З КНІГІ

— Ты ж карова, Мама Му, — сказаў ён. — Дзіўная, вядома, але карова. А каровы. Не. Гушкаюцца.

— Так, — адказала Мама Му. — Вельмі шкада, што каровы не гушкаюцца на арэлях.

— Шкада?! — закрычаў Крумкач. — КАР! Каровы пасвяцца на лузе. Адпачываюць, жуюць, вылупіўшы вочы. А потым яны ідуць у кароўнік, і там іх дояць. І яны гэтым задаволеныя.

— А ты быў бы задаволены, Крумкач? — запыталася Мама Му.

— Я — не! — абурыўся Крумкач. — Я ж Крумкач!

— Вось і я таксама не задаволеная, — сказала Мама Му...

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Нурдквіст Свэн
Чарговая гісторыя пра старога Пэтсана і ягонага ката Фіндуса, герояў аповедаў шведскага мастака і літаратара Свэна Нурдквіста. Гэтым разам гісторыя адбываецца вясновай раніцай у агародзе старога Пэтсана...
Вісландэр Юя, Нурдквіст Свэн
Чарговая гісторыя пра карову Маму Му і ейнага сябра Крумкача шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр з цудоўнымі ілюстрацыямі мастака Свэна Нурдквіста, якая прыдзецца даспадобы беларускім дзеткам і іхным бацькам, як і ранейшыя кнігі пра іх.
Вісландэр Юя, Гефенблад Лота
У кнізе пра дзяўчынку Ёрдзіс шведская дзіцячая пісьменніца Юя Вісландэр узгадвае сваё дзяцінства ў 1950-х гадах у Швецыі. Ёрдзіс жыве ў адным з раёнаў Стакгольма Хагалундзе разам з мамай, татам, сястрой і бабуляй. Дзяўчынка распавядае нам пра розныя цікавыя здарэнні са свайго жыцця.