Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Мама Му ўяўляе
19.50 руб.
Памер: 230x290 мм
Вага: 420 г

Purchase


Літаратура для дзяцейПеракладыKoska (выдавецтва Надзеі Кандрусевіч)Вісландэр ЮяНурдквіст Свэн

Апісаньне

Пераклад са шведскай мовы Надзі Кандрусевіч. – Мінск: Надзея Кандрусевіч, 2018. – 26 с. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-90452-5-7

Гэтая кніга пра карову Маму Му і ейнага сябра Крумкача шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр з цудоўнымі ілюстрацыямі мастака Свэна Нурдквіста. Гэтым разам гісторыя пра тое, як Мама Му і Крумкач бавіліся і весяліліся ўзімку, уяўляючы, што цяпер лета…


© Juja Wieslander, тэкст, 2018
© Sven Nurdqvist, ілюстрацыі
© Rabén & Sjögren, 2018
© Надзя Кандрусевіч, пераклад на еларускую мову, 2018
© Выданне на беларускай мове ІП Кандрусевіч Надзея, 2018


ФРАГМЕНТ З КНІГІ
    
     – ...Крумкач, давай нешта зробім. Давай будзем уяўляць, што цяпер лета! Хадзем на двор!

     – Хіба табе можна выходзіць з кароўніка зімой?

     – “Можна, не можна!” Хадзем, і ўсё!

     – Кар, ужо іжу… Пхе-пхе, я кашляю… Я, відаць, прастыў!

     – Хадзем паглядзім, ці паклала жонка гаспадара штосьці ў кармушку для птушак, – прапанавала Мама Му…


Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Бучынская Наталля
Гэта кніга складаецца з трох казачных гісторый. А аб’ядноўваюцца яны тым, што ў кожнай з іх дзейсныя асобы — жыхары вадаёмаў. Магчыма, таму, што аўтарка нарадзілася і вырасла ля возера, якое дагэтуль лічыць найпрыгажэйшым у Беларусі. Водная прастора заўсёды захапляла яе. Пісьменніца любіла доўга-доўга ўглядацца ў глыбіні, уяўляючы сабе жыццё падводнага свету. Ёй заўжды было цікава паглядаць на сусвет не толькі сваімі вачыма, бо вакол кожную хвіліну адбываецца столькі цудаў, на якія чалавек часам не звяртае ўвагі. У выніку з’явіліся вось гэтыя казачныя гісторыі.
"Побач з намі на Зямлі" — гэта першы том беларускай вершаванкі-запамінанкі для дзяцей "Добрыя вершы". У першы том увайшлі вершы пра жывёльны сьвет, які з нараджэньня атуляе дзіця. Том складаецца зь сямі асобных сшыткаў: "Знай, як зь імі сябраваць" — пра свойскіх жывёлаў", "Вунь праз лес ідуць дзікі" — пра дзікіх жывёлаў, "Пачнуць пець — не надзівіцца" — пра дзікіх птушак, "Вось прыйшлі музыкі" — пра кузурак (вусякоў ды іншых дробных істотаў), "Як паплыў па рэчцы язь" — пра рыбаў ды іншых істотаў, "Еду ў госьці да слана" — пра экзатычных зьвяроў і птушак, "У куце сядзіць мядзьведзь" — сшытак, у якім сабраныя вершы пра тое, як нашыя "малодшыя браты", працуюць, займаюцца рознымі чалавечымі заняткамі...
Вісландэр Юя, Гефенблад Лота
У кнізе пра дзяўчынку Ёрдзіс шведская дзіцячая пісьменніца Юя Вісландэр узгадвае сваё дзяцінства ў 1950-х гадах у Швецыі. Ёрдзіс жыве ў адным з раёнаў Стакгольма Хагалундзе разам з мамай, татам, сястрой і бабуляй. Дзяўчынка распавядае нам пра розныя цікавыя здарэнні са свайго жыцця.