Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Артылерыя Нясвіжскага замка
11.00 руб. 13.50 руб.
Памер: 170x240 мм
Вага: 530 г

Purchase

Няма на складзе
ГісторыяНавукова-папулярная літаратураЯнушкевіч (выдавецтва)Волкаў МіколаВялікае Княства Літоўскае

Апісаньне

Мінск: Андрэй Янушкевіч, 2015. — 188 с.: іл.

ISBN 978-985-90346-2-6

У кнізе на аснове дэтальнага вывучэння разнастайных крыніцаў разглядаецца гісторыя фармавання і развіцця артылерыі Нясвіжскага замка ў XVI—XVIII стст. Аўтар апісвае ролю артылерыйскага ўзбраення ў сістэме абароны старажытнай радзівілаўскай фартэцыі, звяртае ўвагу на пытанні абслугоўвання і забеспячэння артылерыі амуніцыяй і боепрыпасамі, арганізацыі і функцыянавання спецыяльных вайсковых падраздзяленняў, а таксама прасочвае лёс нясвіжскіх гарматаў у XIX—XX стст. Багаты ілюстацыйны матэрыял дэманструе гісторыю артылерыі Нясвіжскага замка і ўнікальнае аздабленне яго гарматаў.

Для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй узбраення і вайсковай справы Беларусі перыяду Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.

Кніга мае шыкоўную вокладку, надрукаваная на крэйдаванай паперы, мае 188 старонак і насычаная каляровымі фотаздымкамі і ілюстрацыямі, большасць з якіх публікуецца ўпершыню.


Мікола Волкаў: Бамбарду Вітаўта цягнулі ажно сорак коней! (Міхась Скобла, інтэрвію з аўтарам)


ЗМЕСТ Паглядзець

Пра кнігу Паглядзець

Пра аўтара Паглядзець

УСТУП Паглядзець

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Акіншэвіч Леў
"Выбранае" Льва Акіншэвіча — першае кніжнае выданне спадчыны гэтага беларуска-ўкраінскага гісторыка. У зборнік увайшлі навуковыя артыкулы, прысвечаныя цывілізацыйнай тэорыі, гісторыі беларускага казацтва і права, рэцэнзіі, успаміны, ліставанне, артыкулы пра дзеяча і яго працы, а таксама найпаўнейшая на сёння бібліяграфія даследчыка.
Гардзіенка Алег
У кнізе распавядаецца пра адну з найбуйнейшых беларускіх арганізацыяў у ЗША — Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі, што дзейнічае ад 1951 г. па сёньня. Аўтар разглядае гісторыю арганізацыі на фоне падзеяў жыцьця беларускай эміграцыі, палітычнага й царкоўнага расколу, а таксама замежнай і ўнутранай палітыкі ЗША.
Аўтары нумару: Ігар Скачыляс (Ігор Скочиляс), Дзмітрый Віцько, Яўген Анішчанка, Наталля Анофранка, Мічыхіра Ясуі (Michihiro Yasui), Тамаш Камусэла (Tomasz Kamusella), Святлана Куль-Сяльверстава, Алесь Смалянчук, Генадзь Сагановіч, Андрэй Чарнякевіч, Зміцер Дрозд, Аляксей Братачкін, Ніна Здановіч, Уладзімір Падалінскі, Сяргей Грунтоў, Аляксандр Цымбал, Андрэй Унучак, Віктар Адзіночанка.