Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Запісы БІНіМ. №32

Апісаньне

Запісы Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. №32. — Навукова-папулярны альманах аб беларускай эміграцыі. — Belarusan Institute of Arts and Sciences: New York—Mіensk, 2009. — 604 c.

Тэма нумару — травэлёгі (падарожныя нататкі).


У нумары друкуецца артыкул Лявона Юрэвіча “Моваю травэлёгу”, Навума Галяшэвіча “Травэлёг Уладзімера Дудзіцкага”, “Падарожныя запісы Самуэля Кіхэля пра Горадню й Вільню 1586 г.” падрыхтаваў Генадзь Сагановіч.

Зьмяшчаюцца ўспаміны Зоры Кіпель “Знаёмства з Аляскай” ды падарожныя нататкі Лявона Юрэвіча “Манастырскі дзёньнік” — пра паездку і працу ў бібліятэцы манастыра Расейскай зарубежнай праваслаўнай царквы ў Джорданвіле (штат Нью-Ёрк).
Друкуюцца таксама ўспаміны пасла польскага сойму ў 1928 г. Аляксандра Стагановіча з грунтоўным уводным артыкулам гісторыка Алеся Пашкевіча і такімі ж грунтоўнымі ягонымі камэнтарамі.

У разьдзеле “Творы” — “Несантымэнтальнае падарожжа” Антона Адамовіча, “Госьці з Тунісу” Аўгена Кавалеўскага, “Відавочца” Паўла Касьцюкевіча.

Макс Шчур напісаў артыкул “Вялікі няўдачнік” пра Вячаслава Разумовіча-Хмару.
Архівы Міколы Абрамчыка і Дзьмітрыя Касмовіча. Першы знік, і следу па ім не засталося, а другі захаваўся. На гэтую тэму артыкулы Янкі Запрудніка “Да загадкі дзяржаўнага архіву БНР у Міколы Абрамчыка” і Натальлі Гардзіенкі “Архіў Дзьмітрыя Касмовіча”.

У рубрыцы “Кніжная Паліца” — рэцэнзія “Кніга падлікаў і пралікаў” на фаліянт Юрыя Гарбінскага “Рэлігійны друк на эміграцыі”, Лявон Юрэвіч пра зборнік “Асоба й час” і шмат іншых цікавінак.

Паглядзець апісаньне цалкам

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Тэма нумару: Дурная доля кіраўнікоў БССР . Аўтары нумару : Андрэй Скурко, Аляксандр Пашкевіч, Антон Рудак, Дзмітры Кішкілевіч, Алесь Белы, Анатоль Івашчанка, Васіль Герасімчык, Ян Гардзееў, Зоя Казлоўская, Алена Мікульчык, Сяргей Богдан, Анжаліка Пабеданосцава Кая, Андрэй Кусій, Андрэй Вашкевіч, Алесь Кіркевіч, Воля Новік, Антаніна Пашкевіч.
Юрэвіч Лявон
Кніга гэтая — пра кніжнікаў, пісьменнікаў і паэтаў, стваральнікаў і выдаўцоў часопісаў, друкароў і пра самі друкі. Пра справу Скарынаву на эміграцыі.
Лаўрэш Леанід
Кніга з’яўляецца вынікам амаль што дваццацігадовых пошукаў інфармацыі пра выбітнага дзеяча БНР, генерала ад інфантэрыі, Кіпрыяна Антонавіча Кандратовіча (1859–1932).