Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Запісы БІНіМ. №36 + CD
9.90 руб.
Памер: 145x200 мм
Вага: 825 г

Purchase


ГісторыяМэмуарыПубліцыстыкаАльманахіНавукова-папулярная літаратураЛітаратуразнаўстваРэлігіяАльманах "Запісы БІНіМ"Жыцьцяпісы

Апісаньне

Запісы Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. №36.Навукова-папулярны альманах аб беларускай эміграцыі. — Belarusan Institute of Arts and Sciences: New York—Mіensk, 2013. — 754 c.

Цэнтральная тэма новага нумару альманаху “Беларусаведныя калекцыі” мае на мэце рэпрэзэнтаваць чытачам разнастайнасьць і разнаплянавасьць эміграцыйнай спадчыны. У тэкстах Натальлі Гардзіенкі й Лявона Карповіча ўпершыню робіцца спроба сыстэматызацыі зьвестак пра беларускія маркі, паштоўкі, значкі, капэрты, ідэнтыфікацыйныя дакумэнты, блянкі, пячаткі й г.д., што прадукаваліся й выкарыстоўваліся на Захадзе для своеасаблівага пазначэньня беларускай прасторы, для папулярызацыі беларусаў і Беларусі.

Унікальным дадаткам да тэкстаў выступае мультымэдыйнае выданьне “Беларускія эміграцыйныя калекцыі”, зьмешчанае на далучаным да альманаху дыску.


ЗЬМЕСТ Паглядзець

АД РЭДАКЦЫІ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Кніга прысвечаная дзвюм найбуйнейшым беларускім эміграцыйным перыёдыкам — газетам “Бацькаўшчына” і “Беларус”. Яны аб’ядноўвалі раскіданых па розных краінах суродзічаў, але, галоўнае, фармавалі і фармулявалі супольнае бачанне нацыянальнага мінулага і сучаснасці.
Саўка Зьміцер
Кніга Зьмітра Саўкі (1965–2016) выходзіць на трэція ўгодкі ягонай заўчаснай смерці. Гэта 50-гадовая гісторыя Беларуска-Амерыканскага Задзіночання, а таксама ўспаміны сябраў гэтай арганізацыі. Складзеныя разам, тэксты адлюстроўваюць арганізацыйныя і персанальныя аспекты больш як паўвекавога існавання Беларускай Цывілізацыі ў Амерыцы.
Стагановіч Аляксандр
Кніга Аляксандра Стагановіча (1890—1988) “Успаміны пасла” распавядае пра жыццё аўтара з самага пачатку ХХ ст. да канца 1940-х гг. — эміграцыі ў ЗША. Асноўны змест мемуараў закранае грамадска-палітычныя падзеі ў Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд, а таксама ў часы Другой сусветнай вайны. Дэталі дачыненняў палітычных лідараў, асаблівасці выбараў у польскі сойм, дзейнасць беларускага актыву ў часы акупацыі і ў пасляваеннай Германіі — усё гэта можна знайсці на старонках грунтоўна пракаментаваных успамінаў.