Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Беларускі палкоўнік
14.00 руб.
Памер: 145x200 см
Вага: 475 гр.

Purchase

няма на складзе
ПрозаЗубовіч Яўген

Апісаньне

Раман. Кніга І. – Пазітыў-цэнтр, 2018. – 288 с. Цьвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-7193-12-7

Гістарычны раман “Беларускі палкоўнік” раскрывае драматычную панараму падзеяў сярэдзіны XVII ст. на ўсходзе Беларусі. Малады магілёўскі шляхціц Канстанцін Паклонскі, былы ротмістар войска Вялікага Княства Літоўскага, атрымлівае ліст з Запароскай сечы, які зьмяняе ўсё яго жыцьцё. Гэта кніга пра вернасьць і здраду, любоў да Бога, каханьне да дзяўчыны і складаныя жыцьцёвыя выклікі з якімі сутыкаюцца героі твора.

У рамане прадстаўленыя постаці вялікага літоўскага гетмана Януша Радзівіла, маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча, украінскага гетмана Багдана Хмяльніцкага і іншых гістарычных асобаў.


Пра кнігу Паглядзець

Фрагмэнт з кнігі Паглядзець

Пра аўтара

Яўген Зубовіч нарадзіўся ў Чавусах на Магілёўшчыне ў 1984 г. Скончыў БДЭУ. Экскурсавод і гід-перакладчык. Аўтар краязнаўчых кніг пра Магілёўшчыну і паэтычнага зборніка “У небе сонца заходзіць самотна”. Жыве ў Мінску.

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Аўтары нумару: Валянціна Аксак, Леанід Галубовіч, Аляксандр Ірванец, Віктар Казько, Уладзімір Някляеў, Сяргей Рублеўскі, Андрэй Хадановіч ды іншыя.
Андрасюк Міхась
Кніга прозы Міхася Андрасюка (беларускага пісьменніка з Польшчы) знаёміць з мінуўшчынаю і сучаснасцю каларытных герояў белавежскіх вёсак і мястэчак. Апавяданням уласцівыя метафарычнасць стылю, ласкавая іронія і псіхалагічны лірызм.
Трайдэн Дарʼя
“Крыштальная ноч” — гэта вянок, сплецены з гісторый пра крохкасць, прыгажосць, Беларусь і смерць. Вобраз крышталю сустракаецца ў кожным аповедзе. Крышталь грае ад месячных промняў, адбівае святло, асляпляючы ці, наадварот, дазваляючы ўбачыць патаемнае, прыхаванае, інтымнае.