Маё невымаўля
11.00 BYN
Памер: 120x190 мм
Вага: 160 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне

ISBN 978-985-7180-06-6.
Кнігу “Маё невымаўля” склалі вершы паэткі, напісаныя ў 2011—2015 гадах. За гэты зборнік аўтарка атрымала прэмію "Кніга году 2016".
Наста Кудасава перарвала "маўчанне паэтаў" (Анатоль Івашчанка, NN.BY)
VELVETавае інтэрв’ю: паэзія як праца (Ганна Севярынец, VELVET.BY)
Артыкул пра аўтарку ў Вікіпедыі
Аўтарка пра сваю кнігу
“Маё невымаўля” – кніга, за якую я адчуваю вялікую адказнасць. Галоўны змест зборніка можна акрэсліць як перажыванні чалавека, закаханага ў жыццё і ў зямныя лёсы – лёс паэта, лёс жанчыны, лёс жука, сабакі, мядзведзя, сасны, ветра..
Гэта кніга – услухоўванне ў пяянне рыб і ўзрастанне дрэваў. Гэта мой шлях углыб мовы, да першасных сутнасцяў словаў, і далей – да простага і няўлоўнага, да таго, што застаецца па-за мовай, між радкоў. У кнігу ўвайшлі выбраныя вершы, напісаныя ў апошнія пяць гадоў – вельмі нялёгкі ў маёй біяграфіі перыяд.
Але нягледзячы на боль, адзіноту і расчараванне я б хацела данесці чытачу веру ў галоўнае – веру ў любоў, якая разлітая паўсюдна і якая адзіная напаўняе наш свет сэнсам і прыгажосцю."
ЗМЕСТ Паглядзець
ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Візма Бэ́лшавіца (Элсберга, 1931–2005) латышская паэтка, якая валодала ўнікальным дарам лірычнага спасціжэння навакольнай, далёка не заўсёды паэтычнай рэчаіснасці. Неаднаразова вылучалася на Нобелеўскаю прэмію па літаратуры. Беларускія пераклады Васіля Сёмухі рабіліся ў шчыльным супрацоўніцтве з аўтаркай твораў.
Восіп Мандэльштам (1891–1938) – народжаны ў Варшаве ў габрэйскай сям'і (яго маці паходзіла з Вільні), справядліва лічыцца адным з найлепшых паэтаў рускай мовы ў ХХ стагоддзі. У яго творчасці можна бачыць уплывы паэтыкі неакласіцызму, сімвалізму, акмеізму. Ахвяра сталінскага тэрору (памёр на турэмным перасыльным пункце Уладзівастока).
Гэта самая распусная кніга, — скажа каторы чытач. І слушна. А іншы запярэчыць, што самая цнатлівая. І будзе мець рацыю. Межы раю і пекла рухомыя і яны пралягаюць праз усе дзевяноста вершаў дзявятай кнігі Валянціны Аксак. У яе "Трэцім Эдэме" гібее разбэшчанасьць першага, сохне пыхлівасьць другога, набухаюць бутоны ўсёдаравальнага новага.