Дзеткам

Кнігі

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

На ўсякім свеце
8.70 руб.
Памер: 130x300 мм
Вага: 290 г

Purchase


ПрозаКнігазбор (выдавецтва)Сэрыя "Бібліятэчка часопіса "Дзеяслоў"Някляеў Уладзімір

Апісаньне

Апавяданні і прыпавесці. — Мінск : Кнігазбор, 2018.  — 224 с. — (Бібліятэчка часопіса “Дзеяслоў” ; выпуск 21).

ISBN 978-985-7180-60-8.

"Што б ні казалі, ні плялі, мы не ў зямлі, а на зямлі!" — напісаў Уладзімір Някляеў у адным з вершаў пра Беларусь і беларусаў. У ягоных творах увогуле як бы няма памерлых. Ні тых, хто перайшоў з гэтага свету ў іншы стагоддзі таму, ні тых, хто ўчора. Усе — жывыя. Не Ў зямлі, а НА зямлі, не Ў небе, а ПАД ім. І гэта не толькі дае чытачу адчуванне цэласнасці свету, але і дазваляе аўтару ствараць неверагодныя, фантастычныя — і ў той жа час на дзіва рэальныя сюжэты, што і стала зместам кнігі "На ўсякім свеце".

© "Дзеяслоў", 2018
© Някляеў У., 2018
© Афармленне. ПУП "Кнігазбор", 2018


Пра кнігу


Ёсьць беларусы, ці іх няма? Разважаюць у новай кнізе Ўладзімера Някляева (Сяргей Астраўцоў, Радыё Свабода)

АПАВЯДАННЕ З КНІГІ Паглядзець

ЗМЕСТ Паглядзець

Сцісла пра аўтара

Уладзімір Някляеў
нарадзіўся ў 1946 г. у Смаргоні Гродзенскай вобласці. Паэт, празаік, эсэіст. Працаваў у бюлетэні «Тэатральны Мінск», рэдактарам на Беларускім тэлебачанні, галоўным рэдактарам часопіса «Крыніца» і штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». У 1998–2001 гг. — старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў, у 2005–2009 гг. — прэзідэнт Беларускага ПЭН-цэнтра. Аўтар некалькіх дзясяткаў кніг у розных жанрах. Творы перакладаліся на дзясяткі моў свету. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы, прэміі імя Ежы Гедройца, прэміі «Залаты апостраф» часопіса «Дзеяслоў», прэміі імя Алеся Адамовіча, міжнароднай прэміі імя Курта Тухольскага (Швецыя), міжнароднай прэміі імя Браніслава Герэмека (Польшча), міжнароднай прэміі імя Міхая Эменеску (Румынія), прэміі імя Наталлі Арсенневай за найлепшую паэтычную кнігу.

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Пясецкі Сяргей
«Запіскі...» з’яўляюцца адным з найбольш паслядоўных, знішчальных, бескампрамісных, але ў той жа час таленавітых і па-сапраўднаму смешных (гумар, што праўда, «чорны») прыкладаў сатырычнага адлюстравання антычалавечай сутнасці таталітарнай савецкай сістэмы.
Кеда Альжбета
Заяўлены ў назве матыў любові праходзіць праз усю кнігу Альжбеты Кеды (Алы Петрушкевіч), гарадзенскай пісьменніцы, кандыдата філалогіі. Гэта любоў да мясцінаў яе дзяцінства і юнацтва, да Гародні, да літаратуры, якая стала сэнсам жыцця, да тых асобаў, што пазначаны талентам.
Этвуд Маргарэт
Пенелапіяда – гэта Гамерава "Адысея", пераказаная Пенелопай.