Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Вулкан і цялятка, якое выратаваў Пу

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
29.50 руб.
Памер: 210x260 мм
Вага: 400 г

Purchase


Літаратура для дзяцейПеракладыКнігі дзеткамКазкіВыдавец Цымбераў РаманРотбёль Грэтэ

Апісаньне

Вулкан і цялятка, якое выратаваў Пу / Грэтэ Ротбёль ; мастачка Вівека Шогрэн, пераклад са шведскай Дзмітрыя Плакса. – Мінск: выдавец Цымбераў Р. М., 2023. – 30 с. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-7303-61-8

Пераклад зроблены паводле выдання:
Grethe Rottböll,
«Vulkanen och kalven som Po räddade»
Vombat Förlag, Kalmar, 2016

Вулкан Нга-Муры ажывае. Пачынаецца вывяржэнне, усе бягуць з маленькае выспы. Усе, акрамя пастуха Пу, які адмаўляецца кінуць тры сотні сваіх кароў. Разам з каровамі ён глядзіць, як чаўны сяброў ператвараюцца ў кропачкі на даляглядзе мора. Але хутка ў Пу зʼяўляецца новы сябар – цялятка, што нарадзілася ў яго на вачах...

У кнізе апавядаецца пра мужнасць звычайнага чалавека, які давярае свайму ўнутранаму голасу. Пра адвагу і вялікую радасць узаемадапамогі.

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Чукоўскі Карней
Усім вядомы славуты класічны твор. Культавая вершаваная казка “Айболит” упершыню выдаецца на беларускай мове! Нашага Айбаліта завуць Будзь-Здароў (і гэта, адзначаюць чытачы, гучыць нашмат аптымістычней). Знакамітай кнізе Карнея Чукоўскага неўзабаве споўніцца сто гадоў, таму перакладчыку давялося сёе-тое асучасніць. Так, Будзь-Здароў паказвае хворым зверанятам мульцікі і лечыць іх не толькі ад малярыі, але і ад кавіду. Але рытм, дух, настрой арыгінальнага твора перададзеныя дасканала.
Лаюк Міраслаў
“Заўрык” – пра тое, як сям’я стэгазаўраў чакае малыша і як мяняецца іх жыццё. Як галоўны герой – старэйшы Заўрык – пасля нязгоды і крыўды ўсё ж прымае свайго малодшага браціка Стэга. Гэту кнігу добра чытаць у любой сям’і, дзе ёсць, альбо плануецца некалькі дзяцей: яна дае падставу абмеркаваць праблемы і непаразуменні паміж братамі ды сёстрамі. А пасля звярнуць іх увагу на каштоўнасць адно аднаго, дапамагчы дзецям прымаць і любіць сваіх сямейнікаў.
Буш Зак
Першае дзіцячае «тата», першыя няўпэўненыя крокі... Што можна цалкам выразіць радасць і захапленне бацькоў, якія назіраюць узрастанне новага чалавека? Цудоўныя ілюстрацыі і рэфрэн: «Ты быў дадзены мне, цябе моцна люблю» – дапамагаюць кнізе перадаць пяшчэту, што звязвае бацьку і дзіця – назаўжды.