Дзеткам

Кнігі

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Літаратура для дзяцей

Удавічэнка Галіна
36 і 6 катоў – менавіта гэтулькі, не болей і не меней, хвастатых герояў Галіны Ўдавічэнкі – пасяліліся адным дажджлівым вечарам у памяшканні спадарыні Крэпавай насуперак ейнаму жаданню. Але сэрца няўступнай гаспадыні да катоў-валацугаў прыхіліла котка-сфінкс Баранеса. Ні спадарыня Крапава, ні яе пляменнік Стась нават уявіць сабе не маглі, чым абернецца ўварванне ў іх маленькае памяшканне 36 дарослых і 6 маленькіх катоў.
Нурдквіст Свэн
Фіндус можа амаль усё што заўгодна. А вось ці можа так Пэтсан? Толькі зірні, як коцік падзуджвае старога! Такія выкрунтасы Пэтсан дакладна не зможа паўтарыць. Але вядома, ёсць штосьці, што ён умее лепш за ўсіх.
Барадулін Рыгор
Выдавецтва “Кнігазбор” перавыдала дзіцячую кнігу вершаў Рыгора Барадуліна “Азбука. Вясёлы вулей”. Упершыню кніга пабачыла свет у 1994 годзе ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Той наклад у пяцьдзясят тысяч асобнікаў адразу стаўся рарытэтам. Гэты на некалькі парадкаў меншы, але выклікае нашмат больш пытанняў у маленькіх чытачоў.
Арлоў Уладзімер, Татарнікаў Павел
Гэтая кніга — для кожнай беларускай сям’і. Яна адрасаваная найперш дзецям і падлеткам, але прачытаць яе будзе карысна і дарослым: бацькам, дзядулям і бабулям, настаўнікам. Кнігу, якая выходзіць у дзвюх частках, склалі цікавыя, спазнаваўчыя і надзвычай багата ілюстраваныя апавяданні з гісторыі Беларусі. Першая частка ахоплівае час ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя.
Няма на складзе
Церашкова Алена
У гэтай кніжцы сабраныя кароткія вершыкі, а ў канцы кожнага — англійскае слова. Прыгадаў вершык — рыфма дапаможа табе ўзгадаць i замежнае слова. Чым болей слоў ты запомніш, тым прасцей будзе табе загаварыць па-англійску.
Гэта зусім новы часопіс часопіс для дзяцей. Галоўныя героі – Цім, Мара, сабака Газ, кот Тормаз і Занадта Разумны Смартфон – разблытваюць розныя дэтэктыўныя гісторыі. І заадно разам з чытачамі спазнаюць свет.
Другі нумар часопіса для дзяцей 6+.
Тэма нумару – мабільнікі. У часопісе: класны комікс “Прыгоды на Паўночным востраве”, цікавінкі пра смартфоны, крутая настолка “Вясёлы чат”, заданні, цікавы хімічны дослед “Траўленне металаў”. А таксама: самы дарагі смартфон, спаборніцтва ў кіданні мабільнікаў, “Кемікі”, гульня “Знайдзіце 20 адрозненняў”, конкурс малюнкаў і фотак.
Тэма гэтага нумару – дроны. У нумары: дзівосны комікс “Атака дронаў”, захапляльная настолка “Гонка дронаў”, круты постар з Марай, незвычайны хімічны дослед “Каштоўны мінерал сваімі рукамі”, дэтэктыўнае апавяданне “Выкраданне скарбу князёў Манцівілаў” і іншыя цікавосткі.
Няма на складзе
У нумары: захапляльны комікс “Вірус”, цікавінкі пра вірусы і мікробаў, класная настолка “Асцярожна: вірус!”, прыгожы постар з Тормазам, у рубрыцы “пахімічым” “Робім мыла самі!”, апавяданне “Нечаканыя канікулы і рабаванне школы”, а і яшчэ шмат цікавага.
Тэма гэтага нумару: "Скарбы". Аўтары нумару: Андрэй Скурко, Аляксей Шэін, Раман Тарасевіч. У нумары: комікс “Скарб у падзямеллі”, настолка “Востраў скарбаў”, цікавінкі пра скарбы, заданне: «Знайдзі шлях да скарбу!», апавяданне “Каляровыя алмазы” і іншыя цікавыя матэрыялы.
Тэма гэтага нумару: "Газ і Тормаз ідуць на выбары".
Тэма гэтага нумару – слодычы.
Бучынская Наталля
Гэта кніга складаецца з трох казачных гісторый. А аб’ядноўваюцца яны тым, што ў кожнай з іх дзейсныя асобы — жыхары вадаёмаў. Магчыма, таму, што аўтарка нарадзілася і вырасла ля возера, якое дагэтуль лічыць найпрыгажэйшым у Беларусі. Водная прастора заўсёды захапляла яе. Пісьменніца любіла доўга-доўга ўглядацца ў глыбіні, уяўляючы сабе жыццё падводнага свету. Ёй заўжды было цікава паглядаць на сусвет не толькі сваімі вачыма, бо вакол кожную хвіліну адбываецца столькі цудаў, на якія чалавек часам не звяртае ўвагі. У выніку з’явіліся вось гэтыя казачныя гісторыі.
Няма на складзе
Вашкевіч Дар’я
Кніга Дар’і Вашкевіч “Баваўняная дзяўчынка” — пра і для дзяўчатак і хлопчыкаў ад двух да ста дзевятнаццаці гадоў. Яе можна чытаць удзень і ўначы, нашча ці толькі што пад’еўшы бабулінага супчыку, лежачы пад коўдраю або ўскараскаўшыся на яблыню. Галоўнае пры гэтым — кагосьці любіць. А астатняе — дэталі.
Няма на складзе
Зэкаў Анатоль
Кніга, якая мусіць захапіць юнага чытача яшчэ да таго, як яе яму прачытаюць. Сярод стракатых, яркіх камп’ютарных вокладак “Безбілетны Зай” прыцягвае ўвагу нязмушанай сціпласцю, далікатнасцю і адначасова загадкавай рукатворнасцю. Кранальны, крыху разгублены герой убачыўся аўтарцы не проста маленькім, а меншым за самага маленькага чытача. Для яго галінка большая за самае высокае дрэва. Так бывае хіба ў сне. І ілюстрацыі сапраўды нагадваюць сны, мроі, дзіцячыя фантазіі…
Няма на складзе
Нурдквіст Свэн
Фіндусу падабаецца святкаваць Дзень народзінаў, і таму ён святкуе яго тры разы на год. Звычайна ў гэты дзень Пэтсан пячэ блінны торт. Для гэтага патрэбныя яйкі, мука і малако. Мукі дома няма, таму Пэтсану трэба з’ездзіць на ровары ў краму ды набыць яе. Але спачатку — адрамантаваць ровар інструментамі, якія ляжаць у майстэрні, ключ ад якой апынуўся ў калодзежы.  Кніга цалкам прадалася.
Няма на складзе
Самойлік Томаш
У глыбіні старадаўняй пушчы бортнік Ігнат даглядае пчол, якія жывуць у борцях, як рабілі яго прадзеды. Хоць Ігнат жыве ў свеце па-за часам, бег гісторыі не запавольваецца. Haд пушчай збіраюцца цёмныя хмары, а спакойнае жыццё ў згодзе са старадаўнімі звычаямі знаходзіцца пад пагрозай.