Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Сэрыя "Беларускі кнігазбор"

няма на складзе
ა Булгарын Фадзей
Фадзей Булгарын (1789—1859) — беларус, які стаў вядомым расійскім пісьменнікам, журналістам, выдаўцом першай прыватнай грамадска-палітычнай штодзённай газеты ў Расіі. Да нядаўняга часу яго творчасць не вывучалася, нягледзячы на тое, што без яго нельга ўявіць сабе біяграфіі А. Пушкіна, А. Грыбаедава, А. Міцкевіча.  Наклад кнігі цалкам прададзены .
няма на складзе
Ермаловіч Мікола
У кнігу вядомага беларускага гісторыка і пісьменніка Міколы Ермаловіча (1921—2000) увайшла найбольш грунтоўная даследчая праца “Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае”, а таксама публіцыстычныя і літаратурна-мастацкія творы, эпісталярная спадчына.  Наклад кнігі цалкам прададзены .
няма на складзе
ა Гілевіч Ніл
Кнігу выбраных твораў народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча (нар. 1931) склалі найбольш значныя творы розных жанраў – вершы, паэмы, раман у вершах "Родныя дзеці", празаічная аповесць "Перажыўшы вайну", эсэ пра славутых дзеячаў літаратуры, публіцыстыка.  Наклад кнігі цалкам прададзены .
няма на складзе
ა Някляеў Уладзімір
Аднатомнік выдатнага беларускага паэта і празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзіміра Някляева (1946) склалі найлепшыя вершы, паэмы, песні, апавяданні, аповесці, эсэ і дзённікавыя запісы 1969–2009 гадоў.  Наклад кнігі цалкам прададзены .
няма на складзе
ა Гарэцкі Максім
Кнігу класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага (1893—1938) склалі найлепшыя ягоныя апавяданні, аповесці, драматычныя, дакументальна-мастацкія і публіцыстычныя творы. Асобныя з іх друкуюцца ўпершыню.  Наклад кнігі цалкам прададзены .
няма на складзе
ა Бураўкін Генадзь
У кнігу выбраных твораў лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы Генадзя Бураўкіна (нар. 1936) увайшлі яго найлепшыя вершы, паэмы і песні, а таксама эсэ і публіцыстычныя выступленні 1955 – 2000 гадоў.  Наклад кнігі цалкам прададзены .
няма на складзе
ა Сваяк Казімір
У кнізе ўпершыню максімальна поўна сабрана творчая спадчына беларускага каталіцкага святара Кастуся Стэповіча, вядомага як выдатны беларускі паэт Казімір Сваяк (1890–1926).  Наклад кнігі цалкам прададзены .
няма на складзе
ა Казакоў Валерый
У аднатомнік выбраных твораў Валерыя Казакова (нар. 1952), беларускага пісьменніка, які жыве ў Расіі, увайшлі раманы “Цень Гобліна” і “Халоп Яснавяльможнага Дэмакрата”, а таксама апавяданні, запісы, эсэ.  Наклад кнігі цалкам прададзены .
няма на складзе
Творы беларускіх пісьменнікаў, загубленых карнымі органамі бальшавіцкай улады / Уклад. Л. Савік, М. Скоблы, К. Цвіркі; Прадм. А. Сідарэвіча; Камент. М. Скоблы, К. Цвіркі. — Мінск: Кнігазбор, 2008. — 696 с. + [8] с.: іл. — (“Беларускі кнігазбор”: Серыя 1. Мастацкая літаратура).