Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Коміксы

Музыка

Рознае

Аўтары

Слоўнікі

няма на складзе
Кардубан Юлія
Перакладны англійска-беларускі слоўнік скарачэнняў выдаецца ўпершыню. Яго корпус складаюць каля 8 500 найбольш ужывальных скарачэнняў сучаснай англійскай мовы, якія суправаджаюцца расшыфроўкай, і іх беларускія эквіваленты.
няма на складзе
Слоўнік утрымлівае больш за 40 тысяч беларускіх і польскіх тэрмінаў, паняццяў, выразаў, назваў і ўласных імёнаў з такіх дысцыплінаў, як літаратура, мова, мастацтва (культуралогія), гісторыя, грамадазнаўства (паліталогія, правазнаўства, сацыялогія, філасофія), геаграфія, біялогія, хімія, фізіка, астраномія, матэматыка і інфарматыка.
няма на складзе
Зыход мінулага стагоддзя паказаў, што ў беларускай гуманітарнай навуцы існуе пэўная легенда, звязаная з дзейнасцю “інбелкультаўскай” тэрміналагічнай камісіі 1920-х гадоў. Ахопленыя прагай стварэння беларускай тэрміналогіі, многія практычныя тэрмінолагі ў 1990-я ўзяліся рыхтаваць разнастайныя слоўнікі і… нечакана для сябе выявілі, што ў беларускай гісторыі ўжо быў выбух тэрміналагічнай актыўнасці, што многія тэрміны ў беларускай мове ўжо існуюць (прынамсі існавалі) і што гэтыя “старыя” тэрміны спакушаюць сваёй першапачатковай свежасцю і арыгінальнасцю.
няма на складзе
Трацякова Алёна, Зенька Наталля
Тэматычны слоўнік змяшчае больш за 2000 беларускіх і англійскіх словаў і выразаў, якія абазначаюць часткі жылых будынкаў, разнастайныя хатнія справы, гаспадарчыя прылады і іншае. Усе слоўнікавыя адзінкі пададзеныя ў малюнках і згрупаваныя ў 32 падтэмы на 44 старонках (раздзелах). Дзеля зручнасці ў канцы кнігі змешчаны беларускі і англійскі алфавітныя паказальнікі з транслітарацыяй.
няма на складзе
ა Некрашэвіч Сьцяпан, Байкоў Мікола
Гэтая кніга ўяўляе зь сябе перавыданьне найлепшага і найпаўнейшага расійска-беларускага слоўніка міжваеннага часу, першае выданьне якога зьявілася ў 1928 годзе. Слоўнік уключае больш за 60 тысяч слоў і быў створаны паводле выбаркі лексікі са “Словаря белорусского на речия” I. Насовіча, “Смоленского областного словаря” У. Дабравольскага, “Беларуска-польска-рускага слоўніка” Я. Ціхінскага, “Віцебскага краёвага слоўніка”, “Практычнага вайсковага слоўніка”, рукапісных слоўнікаў П. Шпілеўскага i С. Мядзьведзкага, а таксама з выбраных літаратурных твораў і народнай мовы. Аўтары імкнуліся ўхіляцца ад штучных наватвораЛ перавагу аддавалі словам, якія існуюць у народнай і літаратурнай мове.