Выдавец Логвінаў Ігар
Тэксты кнігі тычацца беларускай гісторыі штодзённасці, біяграфістыкі ды вуснай гісторыі. Іх лучыць аўтарскае імкненне зразумець Чалавека ў айчыннай гісторыі, матывы яго паводзінаў, каштоўнасныя арыенціры.
Што здарылася на мяжы “старой” і “новай” эры? Што з сябе ўяўляў духоўны і культурны клімат у грэка-рымскім і юдэйскім свеце ў часе публічнай дзейнасці Ісуса Хрыста? Як фармаваўся Новы Запавет і як выглядаў канон веры першых хрысціянаў? Што з сябе уяўляла ekklesia (царква) у першых стагоддзях? Як фармаваліся асноўныя ідэі і паняцці, якія пачалі з цягам часу ўтвараць дактрынальны корпус хрысціянства?
У кнігу ўвайшлі выбраныя вершы і драматургія Збігнева Герберта (1924–1998), аднаго з найвыбітнейшых польскіх аўтараў XX стагоддзя. Грунтоўна прадстаўленыя ўсе дзевяць яго прыжыццёвых зборнікаў, а таксама значная колькасць вершаў, што не ўваходзілі ў кнігі паэта. Большая частка вершаў і драма "Пячора філосафаў" друкуюцца па-беларуску ўпершыню. Шмат якія пераклады публікуюцца ў новай рэдакцыі. Некаторыя вершы друкуюцца ў новых беларускіх перакладах.
Кніга эсэ мастацтвазнаўцы, гісторыка архітэктуры і культуры, выкладчыка ЕГУ Сяргея Харэўскага апавядае пра адлюстраванне Мінска мастакамі розных эпох, ад канца XVIII да пачатку XIX стагоддзя. Каб паказаць эвалюцыю мыслення мастакоў-урбаністаў ад ілюстратыўнага да вобразастваральнага падыходу, аўтар суб’ектыўна вылучае персаналіі чатырнаццаці мастакоў, чые творы найбольш стылістычна адметныя для кожнага перыяду або ў чыім даробку пошук вобраза Мінска быў паслядоўным, прадстаўленым вялікай колькасцю твораў. Многія працы са згаданых у кнізе сталі ўнікальнымі дакументамі гісторыі архітэктуры і горадабудаўніцтва, бо будынкі, што натхнілі мастакоў, былі зруйнаваныя, а ландшафты – да непазнавальнасці змененыя.
Цемрык Велет, па ўласным прызнаньні, будуе мост “між формаю, зьместам і працягам”. Ён піша наўмысна няроўна з гледзішча рыфмы і рытму, парушаючы фармальныя законы паэтыкі.
Першазмест усіх вершаў невядомая велічыня, — сведчыць Алесь Разанаў. — Застаючыся ў вершы, яна па-за вершамі, яна відушчая, але самой яе не відаць, дзякуючы ёй кшталты набываюць азначэнні, а словы найменні, аднак сама яна ўхіляецца ад найменняў і азначэнняў, і самае большае, што верш здольны зрабіць — выявіць яе прысутнасць.
У гэтай кнізе сабраныя творы дванаццаці яскравых аўтараў, якія належаць да розных пакаленняў, прадстаўляюць розныя мастацкія стылі і сваімі вершамі ўтвараюць непаўторную мазаіку актуальнай славацкай паэзіі.
У гэтай кнізе Адама Глобуса сабраныя партрэты выдатных майстроў літаратуры і мастацтва. Іх усіх добра ведае аўтар, таму чытач убачыць шмат асабістага і кранальнага, таго, пра што не змогуць напісаць іншыя. На першы погляд, суб’ектывізм Глобуса можа падавацца занадта катэгарычным, але яго кампенсуе шчырасць і праўдзівая любоў да апісаных творцаў.
Гэтая кніга пра Мову і Спадчыну, сама зьяўляецца насьледніцай трох традыцыяў – індыйскай камэнтацыйнай гермэнэўтыкі, эўрапейскай эсэістыкі і беларускага моўнага пурызму. Яна складаецца зь невялікіх перакладаў сьвятарных санскрыцкіх тэкстаў і мэдытацыяў на гэтыя творы. Яна задумана як мост над прорвай між сучасным мысьленьнем і сьветаглядам ведавай спадчыны.
У кнігу лірычнай прозы Адама Глобуса “Толькі не гавары маёй маме…” сабраныя кароткія аповесці пра каханне і суперажыванне, пра лютасць і мужнасць, пра здзіўленне і гідкасць. Ёсць у кнізе і аповесць іранічная, а таксама — кароткі раман пра лёгкае расчараванне.
Чытач, напэўна, заўважыць некаторыя вершы, якія не маглі б нарадзіцца на сьвет без маіх “прыгодаў”, якія прывялі мяне на апэрацыйны стол, а потым у аддзяленьне рэанімацыі, у якім, у прыватнасьці, быў напісаны верш “Між берагамі”. Ён гучаў на хвалях “Свабоды”, калі я яшчэ быў у шпіталі… У гэтым вершы — прысьвячэньне Ірыне, доктару, якая, па сутнасьці, уратавала мне жыцьцё”.
Няма на складзе
Пад адной вокладкай сабраныя гістарычныя эсэ Вольгі Бабковай, друкаваныя ў розныя часы ў газеце “Наша Ніва”. Аўтарка не імкнецца вытлумачыць жыццё людзей позняга Сярэднявечча і пачатку Новага Часу, адно спрабуе адчуць колеры і смакі самога тагачаснага жыцця.
Няма на складзе
У кнізе змяшчаюцца публіцыстычныя і навуковыя творы Язэпа Лёсіка за 1921—1930 гг.
Няма на складзе
Anarchy in the UKR — гэта ментальнае падарожжа ўглыб украінскай тэрыторыі і гісторыі ў пошуках адказу на пытанне, што ёсць воля-вольніца-анархія. Наведванне аўтарам махноўскіх мясьцінаў і ўрбанізаванай Харкаўшчыны вядуць да неспадзяваных высноваў.
Няма на складзе
“Wortdichte” sind Gedichte, die Ales Rasanau in Deutsch verfasst oder, wie er selbst sagt, mit deutschen Wörtern gemalt hat. Sie erschienen bereits in den Sammelbänden “Wortdichte” (Steirische Verlagsgesellschaft), “Der Zweig zeigt dem Baum wohin er wachsen soll” (Agora Verlag), und im vorliegenden Buch werden sie, indem das Vorangegangene mit dem Nachfolgenden vereint wird, zu einer vollkommenen Erscheinung.
Няма на складзе
Аўтар разглядае абсурдныя павароты беларускага лёсу, якія кожнага разу пачынаюцца з падмены словаў. Варта, напрыклад, вайсковую падрыхтоўку назваць ваеннай, як гэтая вузкаспэцыяльная справа, датычная выключна армейскага кантынгенту, ператвараецца ва ўсенародную падрыхтоўку да вайны, якая тычыцца кожнага і ўсіх. Падмена назваў і сэнсаў — скразная тэма кнігі.
Няма на складзе
Гэты зборнік — творчая справаздача пераможцаў конкурсу маладых літаратараў да стагоддзя Ларысы Геніюш. Конкурс ладзіўся ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-Цэнтрам. Яго вынікам сталі майстар-класы ў чэшскай Празе — горадзе, у якім прайшлі маладыя гады легендарнай беларускай паэткі.
Няма на складзе
Толькі ўласная дзяржаўнасць здольная забяспечыць кожнаму народу як этнічнай супольнасці поўную рэалізацыю закладзеных у ім прыродай, космасам, Богам патэнцый, інтэлектуальных, мастацкіх, сацыяльна-вытворчых мажлівасцяў. Толькі дзяржаўнасць, уласная гаспадарственнасць у стараліцвінскім разуменні гэтага паняцця — надзейны шчыт абароны этнасу ад дэструктыўных сілаў, гарант вечнага быцця яго. У кнізе змешчаныя нарысы-партрэты асобных палітыкаў, непасрэдных творцаў беларускай дзяржаўнасці. Асноўны ж корпус кнігі складаюць артыкулы, міні-манаграфіі, эцюды, прысвечаныя жыццю і дзейнасці вучоных, якія выпрацоўвалі канцэпцыі гістарычнага шляху беларускага народу, яго культуры, літаратуры.
Няма на складзе
Творы фіналістаў конкурсу маладых літаратараў да стагодзьдзя газэты “Наша Ніва”.
Няма на складзе
Пад вокладку з назваю “PLAY.BY” сабраныя ў адзіную кампазіцыю тры кнігі літаратара Адама Глобуса. Тут ёсць апавяданні і эсэ, напісаныя для інфармацыйнага сайта “Белорусские Новости” (naviny.by), назіранні за рускай культурай, партрэты вялікага пісьменніка Мікалая Гогаля і вялікай рускай перакладчыцы японскай літаратуры Веры Маркавай, занатоўкі пра характары людзей нашага часу і людзей з далёкага Мінулага.
Няма на складзе
Сымболіка дарогі стала асноўным матывам першага паэтычнага зборніка аўтара. Шляхі асабістага жыцьця ў вершах У. Лобача нітуюцца з пуцявінамі і ростанямі Айчыны ва ўсёй кранальнай непаўторнасьці яе вобразаў.
Няма на складзе
У гэтую кнігу ўвайшлі толькі 100 вершаў. Тыя, што належаць да корпусу найлепшай беларускай паэзіі XX стагоддзя — і, безумоўна, будуць цікавыя чытачам у XXI. У зборніку няма вершаў, якія нас з-пад палкі прымушалі вучыць у школе. Але і школьнікам кніжка прыдасца: напрыклад, каб паказаць настаўнікам класнага паэта, якога яны яшчэ не ведалі.
Няма на складзе
Аўтар працягвае ўплятаць каснікі жыцця ў плынь свайго літаратурнага ўяўлення, якая пазначана берагамі папярэдніх кніжак “Апостраф” і “Азярод”.
Няма на складзе
“Адважны асветнік і энцыклапедысты” Ян Адам Марыя Клакоцкі, ствараючы Беларускі Архіў Сноў, запісвае і каталагуе начныя мроі людзей XIX стагоддзя... Аматараў інтэлектуальных гульняў і блуканняў па разнастайных кантэкстах еўрапейскай культуры і гісторыі, магчыма, не падвядуць і астатнія фабуляцыі аўтара. Вяха ў айчыннай інтэлектуальнай прозе, раман Ігара Бабкова “Адам Клакоцкі і ягоныя цені” зрабіўся першай беларускай кнігай не для ўсіх.
Няма на складзе
Варвара Станкевіч, пятнаццацігадовая школьніца з Вільнюса, выпадкова набыўшы старажытнае люстра, трапляе скрозь яго ў Вільню сярэдзіны XVI стагоддзя, дзе знаёміцца з юным шляхцічам Міхалам Саколічам. Ім выпадзе даведацца пра таямніцу люстраў, пабываць пры каралеўскім двары Жыгімонта II Аўгуста і Барбары Радзівілл і апынуцца ў самым віры інтрыг і змоў.
Няма на складзе
Гэтая кніга сталася ў пэўным сэнсе вяртаньнем аўтара на радзіму — не фізычна, але творчасьцю.
Няма на складзе
Трэцяя кніга з серыі “Чэшская калекцыя” знаёміць беларускага чытача з творчасцю выбітнага пісьменніцкага роду Топалаў. Творы ўсіх трох — бацькі Ёзафа і сыноў Філіпа ды Яна — належаць да вяршыняў сучаснай чэшскай літаратуры.
Няма на складзе
Квадрат тэкстаў — гэта чатыры кірункі намеркаваных даследаванняў: раскрыццё індывідуальных праектаў філасофіі мовы, выяўленне феномену як альтэрнатывы норме і узусу, шуканне рэвалентных канвенцыяў у правапісе, граматыцы і лексіцы, стварэнне нацыянальнай граматычнай традыцыі. Аўтар пільнуецца фундаменталістаўскай стратэгіі развіцця мовы, распачатай Янам Станкевічам, станавіта адмяжоўваючыся і ад кансэрваваннікаў сумнеўных савецкіх нормаў, і ад бяздумных апалагетаў узусу, і ад валюнтарыстаўскіх рэфарматараў мовы.
Няма на складзе
Кнігу прозы Адама Глобуса склалі апавяданні пра самыя розныя настроі і пачуцці. Чытачы знойдуць шмат лёгкай іроніі і вясёлых эпізодаў на старонках гэтага зборніка. Беларускі Мінск і каталунская Барселона паслужылі аўтару выдатнымі дэкарацыямі для дзевяці гісторый.
Няма на складзе
У кнізе сабраныя асноўныя канцэптуальныя эсэ і артыкулы аўтара, якія былі напісаныя за апошнія 5 гадоў. Тэксты раней друкаваліся ў часопісах "Калосьсе", "ARCHE", "Дзеяслоў", тыднёвіку "Наша Ніва".
Няма на складзе
Муніцыпальныя службы намагаюцца зруйнаваць твой дом, каб пабудаваць на яго месцы новы аўтамабільны праезд, а галактычныя камунальнікі, пракладаючы міжзоркавую трасу, у сваю чаргу, мерацца ўчыніць тое самае з тваёй планетай. Самая пара ўцякаць з роднай Зямелькі. Увазе чытача прапануецца сусветнавядомы раман брытанскага пісьменніка і сцэнарыста Дугласа Адамса. “Аўтаспынам па Галактыцы” — адна з вяршыняў жанру іранічнай фантастыкі.
Няма на складзе
Пажыўшы ў Гародні, Варшаве і Вільні ды размаўляючы на мовах гэтых краін, нямецкі гісторык і падарожнік Фелікс Акерман прапаноўвае ўнікальную перспектыву нашага кутка Еўропы. І паўсюль ён бачыць стракатае шматмоўнае асяроддзе, якое трошкі адрозніваецца ад літоўскіх, беларускіх і польскіх мараў.
Няма на складзе
У кнізе сабраныя найлепшыя пераклады замежнай прозы ў выбарцы “Нашай Нівы”.
Няма на складзе
Першае правіла БК — не казаць пра БК. І калі ты трымаеш у руках гэтую кнігу — значыцца нехта яго парушыў. Думаеш, мы тут проста б’ем адно аднаму морды? Памыляешся. Сэнс не ў бойцы. А ў тым, хто ты, калі выходзіш на бой.
Няма на складзе
Легендарны полацкі князь Усяслаў Чарадзей, будаўнік Сафійскага сабора і паводле старажытных летапісаў — уладальнік звышнатуральных здольнасцяў, на старонках свайго блога сучаснай мовай дзеліцца з чытачом тым, як гэта — быць у скуры ваўка-пярэваратня і кіраваць сярэдневечным Полацкам.
Няма на складзе
Твор “Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак” (“Slaughterhouse-Five, or The Children’s Crusade”) Курт Вонэгут (1922—2007) напісаў у 1969 годзе. Гэта аўтабіяграфічны раман пра бамбардаваньне Дрэздэну падчас Другой сусьветнай вайны.
Няма на складзе
Можна сказаць, што гэта аповед пра разбурэнне Дрэздэна, але тады застаецца пытанне, што рабіць з зялёнымі чалавечкамі і іх роднай планетай Тральфамадор. Можна сказаць, што гэта суцэльная фантастыка, але так ужо сталася, што Дрэздэн у Другую сусветную напраўду разбурылі.
Няма на складзе
У кнігу увайшлі аповяды і успаміны Алеся Аркуша і ягонага бацькі Барыса Козіка пра Жодзіна, горад, дзе нарадзіўся аўтар, дзе прайшло ягонае дзяцінства і юнацтва..
Няма на складзе
Маляванка “Будзьма беларусікамі!” зробленая паводле анімацыйнага фільма “Будзьма беларусамі!” аднайменнай культурніцкай кампаніі.
Няма на складзе
У кнігу ўвайшлі вэрлібры Андрэя Хадановіча, напісаныя ў 2004-2007 гг. падчас вандровак па Бэрліне, Варшаве, Кракаве, Братыславе і Менску.
Няма на складзе
У гэтай кнізе, як у бювары – папцы для захоўваньня паштовай паперы, канвертаў і карэспандэнцыі, сабраны эсэ, гутаркі і падарожныя нататкі. Але куды б ні прыводзілі ўспаміны і вандроўныя дарогі – пра ўсё празаік умее сказаць сьвежа і ўдумліва, ствараючы тонкі псіхалагічны малюнак сітуацыі.
Няма на складзе
Другі том прысвечаны двум апошнім перыядам раннесярэднявечнай беларускай гісторыі. Час магутнасці працягваецца ад 970-х гг. да 1101 г. і адзначае росквіт магутнасці Полацкага княства і Кіеўскай дзяржавы, у склад якіх уваходзілі тады беларускія землі.
Няма на складзе
У кожным з нас хаваецца былы школьнік, самы вялікі жах якога — уявіць сябе ў прыёмнай, перад кабінэтам дырэктара, у чаканьні, калі нарэшце выклічуць перад сьветлыя вочы школьнага кіраўніцтва. Менавіта гэтыя адчуваньні перажывае апавядальнік у самым пачатку раману Паўла Гюле “Вайзэр Давідзік”. Але раман са школьнага амаль адразу ператвараецца ў крымінальны. Зьнік хлопчык, і школьнае кіраўніцтва разам з чалавекам у мундыры спрабуе разабрацца, што адбылося…
Няма на складзе
Аляксей Талстоў апошнія пяць гадоў значную частку свайго часу глытаў пыл дарог Паўднёва-Усходняй Азіі разам з такімі ж, як ён, прафесійнымі даўншыфтарамі з усяго свету. Рэйвы, украінскія казакі-будысты, бежанцы з Самалі, індыйскія бармены, халодныя гатэлі ды бясконцыя размовы пад піўко да світання — фантастыка для дамаседа і звыклы побыт для валацугі. Гэты раман Талстова — гэта медытатыўнае разважанне бэкпэкера, які калісьці сарваўся за прыгодамі ды так і не вярнуўся да “нармалёвага”, звыклага для большасці жыцця.
Няма на складзе
У зборнік увайшлі п’есы драматургаў, без якіх немагчыма сёння ўявіць не толькі польскі, але і сусветны тэатр ХХ ст.: С. І. Віткевіча, В. Гамбровіча, Т. Ружэвіча, С. Мрожака.
Няма на складзе
Кнігу выбраных твораў класіка рускай літаратуры, лаўрэата Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры 1933 г. І. А. Буніна склалі пераклады на беларускую: 75 апавяданняў, 3 аповесці, раман "Жыццё Арсеньева", а таксама "Аўтабіяграфічная нататка", "З інтэрв'ю", "Прамова на юбілеі газеты "Русские ведомости", "Як я пішу", "Нобелеўскія дні", "З запісаў".
Няма на складзе
Кніга “Выратаванне” — найпаўнейшае на сёння беларускае выданне паэзіі нобелеўскага лаўрэата Чэслава Мілаша (1911—2004). У яе ўвайшлі выбраныя вершы з сямнаццаці паэтычных зборнікаў, напісаных цягам усяго жыцця аўтара, — ад публікацый 1930-х гадоў да вершаў, выдадзеных пасмяротна, на пачатку XXI стагоддзя.
Няма на складзе
У новую кнігу прозы Франца Сіўко ўвайшлі аповесць “Тыдзень вялікай коткі”, суплёт эсэ, сярод якіх вылучаецца “Сволач паводле Брэма” і апавяданні “З Індыі з любоўю”, “Духі Нізіннае Еўропы” і “Тры растанні”.
Няма на складзе
Культавая аўтарка часопісаў Nihil і Паміж, Марыя Барадзіна ўварвалася ў беларускую паэзію з адметнай гішпанскай інтанацыяй (Гарсія Лорка), кельцкай прасодыяй (Шымас Хіні) і адмыслова беларускім дыханьнем. У сваёй паэзіі яна пагружаецца ў пракаветныя глыбіні — "вышэй за паўночны вецер".
Няма на складзе
“Герой эпохі стабільнасьці” — другая кніга паэзіі Сяргея Прылуцкага. У ёй — грымучая сумесь Жадана з Одэнам, Букоўскага з Бродскім, Пістончыка з Шымборскай. “Рэальпаэтык” для рэальных людзей. Ніякага эстэцтва — чыстае мастацтва. Неўдаванае хуліганства на ўсіх узроўнях, ад наратыўнага да артаграфічнага. Чытаць у невялікіх дозах: небясьпека імгненнай залежнасьці, рызыка летальнага катарсісу ці прынамсі шалёнага паскарэньня ўсіх цялесных і мазгавых функцый у выніку самапазнаньня ў пэрсанажах кнігі.
Няма на складзе
Кнігу складаюць гісторыі, дзеянне якіх адбываецца ў сталічным і беларускім Мінску. Героі кнігі — надзвычайныя і, можна сказаць без усялякага перабольшвання, казачныя. Глобусаўскія “Гісторыі пра Мінск і яго ваколіцы” маюць чатыры часткі: пра людзей, пра рэчы і з’явы, пра горад і пра жывёл. Кожная частка напоўненая кароткімі, але вельмі насычанымі тэкстамі. Сюжэты разгортваюцца імкліва, а заканчваюцца зазвычай самым неверагодным чынам.
Няма на складзе
У перакладзе на нямецкую мову і на мове арыгіналу ў кнізе змешчаныя паэтычныя цыклы Алеся Разанава “Гліна”, “Камень”, “Жалеза”, што сталіся ўзорамі сучаснага паэтычнага эпасу.
Няма на складзе
У зборніку сабраныя як тэксты песень, так і цалкам самастойныя вершы, а таксама пераклады з польскай рок-лірыкі. Кожнае слова ў гэтай кніжцы — дакумент эпохі, што сышла разам са з'яўленнем сацыяльных сетак ды файлаабменных сэрвісаў, эпохі магнітаальбомаў ды ручной вёрсткі.
Няма на складзе
Гэтая кніга – літаратурная прастора, дзе пануюць ваўкалакі і чарадзеі-вартаўнікі, міліцыянты і п’яныя суседзі. Аўтар-бумбамлітавец здзекуецца з чытача, герояў і самога сябе. Але творы трымаюць своеасаблівы каларыт аповеду, што зрэшты, і прыцягвае...
Няма на складзе
Ідэя фотапраекту палягала на тым, каб перадаць унікальнасьць і дзіўную абаяльнасьць нашага гораду не праз банальную фотафіксацыю вядомых архітэктурных абектаў, а праз пошук вобразу гораду, выкарыстоўваючы мову мастацкай фатаграфіі.
Няма на складзе
Творы фіналістаў конкурсу маладых літаратараў імя У. Караткевіча. — Мінск: Логвінаў, 2007. — 186 с.
Няма на складзе
Чэшскі эмігрант Даніэль Кеплер у заснежаным Каларада сустракае сваю зямлячку Эн Ванье (у ранейшым Анна Вайнштайн). Высвятляецца, што разам з ягонай маці яна знаходзілася ў фашысцкіх канцлагерах і была сведкай ейнае смерці. З размоваў Даніэля і Эн перад чытачом паўстае трагічная гісторыя кахання чэха Тамаша і габрэйкі Рахель.
Няма на складзе
Раман “Даліна Ісы” — адзін з найцікавейшых празаічных твораў нобелеўскага лаўрэата Чэслава Мілаша (1911—2004). Аўтабіяграфічная кніга пра дзяцінства і сталенне, “вялікая вандроўка па краіне памяці”, напісаная Мілашам у эміграцыі і апублікаваная ў Парыжы ў 1955 годзе, апавядае пра хлопца Томка, які толькі-толькі ўваходзіць у дарослае жыццё. Падзеі разгортваюцца пасля Першай сусветнай вайны, у Літве, на берагах ракі Нявежы, якая атрымала ад аўтара літаратурнае імя Іса.
Няма на складзе
Выбраныя творы 1996—2008: Альбом / Уступны тэкст: М. Жбанкоў; Пер. уступнага тэксту на анг.: V.K. — Мінск: Логвінаў, 2009. — 144 с. — (Калекцыя пАРТызана).
Няма на складзе
У зборнік увайшлі дваццаць апавяданьняў дзесяці папулярных і чытаных сучасных польскіх аўтараў. Адрозныя векам і стылістыкай, яны адлюстроўваюць найбольш характэрныя мастацкія тэндэнцыі ў кароткай прозе сённяшняй Польшчы.
Няма на складзе
Першая кніга вершаў Віталя Рыжкова змяшчае выбраныя тэксты, напісаныя ў Магілёве і Мінску з 2002 да 2010 года, асобны раздзел склалі паэтычныя пераклады. Аўдыёдадатак утрымлівае пакладзеныя на музыку вершы і пераклады ў выкананні аўтара і перакладчыка.
Няма на складзе
Франц Сіўко адзін з самых цікавых і арыгінальных сучасных празаікаў, спадчыннік класічных традыцый Яна Баршчэўскага і Уладзіміра Караткевіча. У кнігу ўвайшлі: бясспрэчны бестселер – прыпавесць “Удог”, напісаная ў стылі магічнага рэалізму, і новыя творы “Шула – мегаполіс” і “Дзень Бубна”.
Няма на складзе
Кніга выбраных вершаў і замоваў Андрэя Адамовіча “Дзень паэзіі смерці дзень” — відаць, адзіная ў свеце паэтычная кніга, у якой словы “цыркуль" і “астралябія" ўжываюцца часцей, чым слова “каханне". У кнігу ўвайшлі вершы, прыдуманыя аўтарам з 4 да 11 года XXI стагоддзя. Кніга прызначаная вузкаму колу аматараў паэзіі. Аўдыёдадатак змяшчае запісы вершаў у выкананні беларускіх паэтаў і аўтара. За гэтаю кнігу аўтар уганараваны прэміяй беларускага ПЭН-Цэнтра "Дэбют" імя Максіма Багдановіча за 2013 год.
Няма на складзе
Эва Ліпска — моцны голас з пакаленьня “Польскай новай хвалі”, пакаленьня, для якога пунктам адліку сталі драматычныя ўсходнеэўрапейскія падзеі 1968 года. З тых часоў выдала колькі паэтычных зборнікаў, а пераклады яе кніг выйшлі ў многіх краінах сьвету. Кніга складаецца з дзьвюх частак. У першай сабраныя найлепшыя вэрлібры з усіх паэтычных зборнікаў аўтаркі. У другой частцы цалкам прадстаўленыя вершы прозай з апошніх кніг паэткі: “Любая пані Шуберт...” і “Каханьне, любая пані Шуберт...”
Няма на складзе
Пункціры—акупункціры: у даступнай воку і думцы рэчаіснасці яны заўважаюць тое, што з’яўляецца своеасаблівым знакам гэтай рэчаіснасці, кранутае — яно змяшчаецца ў водгук і ўкладаецца ў радкі.
Няма на складзе
“Доля праўды” — гэта не толькі інтрыгоўны дэтэктыў. Гэты раман — адлюстраванне жыцця сучаснай еўрапейскай краіны, грамадзяне якой спрабуюць весці балючы, але патрэбны дыялог наконт свайго не заўжды гладкага і ціхамірнага мінулага. Дыялог, тэмамі якога робяцца фашысцкая акупацыя, камуністычны рэжым, а таксама нацыяналістычная прапаганда.
Няма на складзе
Гэта першая ў творчай біяграфіі Анкі Упалы кніга. Яна змяшчае своеасаблівыя казкі для дарослых, у якіх спалучаюцца рэальная абсурднасць і абсурдная рэальнасць, асацыятыўная гульнёвасць і сур’ёзная засяроджанасць у сэнсавыя глыбіні. Гэта пашырэнне і пераасэнсаванне формаў і традыцый новымі подступамі-падыходамі ў новай літаратурна-мастацкай сітуацыі.
Няма на складзе
Жанр гэтай эксперыментальнай прозы балансуе на мяжы мастацкага апавядання і эсэістыкі. А сам тэкст — гэта іранічная сумесь бессэнсоўных лозунгаў, распаўсюджаных перакананняў і стэрэатыпаў, знакаў і канцэпцый. ХХ стагоддзе паўстае перад чытачом не як паслядоўнасць гістарычных падзей, а як набор фактаў — хаатычных, на першы погляд, але на самай справе старанна падабраных, каб стварыць вобраз мінулага, які западае ў памяць, падахвочвае да разважанняў і пераасэнсаванняў.
Няма на складзе
Кнігу “Жыццё ў праўдзе” склалі найбольш вядомыя эсэ выбітнага чэшскага мысляра сучаснасці Вацлава Гаўла, напісаныя ім у застойныя гады чэхаславацкай нармалізацыі, а таксама бліскучыя прамовы, падрыхтаваныя ў перыяд бытнасці прэзідэнтам Чэхаславакіі, а пазней Чэшскай Рэспублікі.
Няма на складзе
Гэтую кнігу Алеся Разанава складаюць гутаркі, выступы, нататкі на палях прачытаных вершаў. Істотнае — іхны змест.
Няма на складзе
Кніга — білінгва: у ёй змешчаны вершы Вяліміра Хлебнікава ў мове арыгіналу і “з”, здзейсненым Алесем Разанавым у беларускай мове.
Няма на складзе
Сямейная сага чатырох пакаленняў ізраільцаў. Гісторыя пачынаецца ў 1920-х, у забалочанай Ізрээльскай даліне, куды прыбываюць габрэі-рэпатрыянты Магілёўшчыны, Міншчыны, Чарнігаўшчыны, Кіеўшчыны, а таксама іншых куткоў Усходняй і Цэнтральнай Еўропы.
Няма на складзе
У чэскай літаратуры была (і ёсьць) безьліч таленавітых аўтараў, але толькі некаторыя зь іх адыгралі ў гісторыі такую важную ролю, як Эган Бонды. Магчыма, рэч у тым, што дзеля гэтага мала быць таленавітым ці нават геніяльным пісьменьнікам — трэба быць асобай. Менавіта асоба Эгана Бонды найбольш паўплывала на ягоных маладзейшых сучасьнікаў…
Няма на складзе
У кнізе сабраныя апавяданні, якія праліваюць святло на неасветленае ў СМІ жыццё шараговых беларусаў: мінскіх кухарак-прарочыц, смаргонскіх кантарбандыстак і гарадзенскіх спартоўцаў-алкаголікаў. Часам рэчаіснасць паварочваецца сумным, часам — абсурдным, а найчасцей камедным бокам.
Няма на складзе
Чытаючы ўсхваляваныя словы літаратара, ты кожны раз пераконваешся, што дабро і зло, белае і чорнае, сьвятло і цемра ў гэтым сьвеце хоць і зьмянілі свой выгляд, але ў сутнасьці засталіся ранейшымі. Ты, можа, і гатовы быў зачаравацца іх новымі незвычайнымі апранахамі, але прачытаў артыкул і — ня даў падмануць сябе шэрасьці ды ня зьбіўся з дарогі ў тумане.
Няма на складзе
Думаеш, ты добра ведаеш беларускую гісторыю? Скажы тады, у якіх стагоддзях птушка фенікс і аднарогі насялялі наш край? Што маляваў Францішак Скарына ў сваім дэмбельскім альбоме? Як адзначалі літвіны-беларусы сваё вяртанне з Месяца? Каля якога беларускага горада адбыліся падзеі, што сталі асновай для сюжэта відэагульні пра Супер-Марыё?
Няма на складзе
У кнізе эсэістыкі “Зямля Ульра” (1977 г.) Чэслаў Мілаш з уласцівай яму інтэлектуальнай мужнасцю ставіць дыягназ усёй сучаснай літаратуры і культуры. Звяртаючыся да такіх вяршыняў, як творчасць Блэйка, Гётэ, Гегеля, Міцкевіча, Оскара Мілаша, Сімоны Вайль і інш., нобелеўскі лаўрэат крытычна пераасэнсоўвае культурную сітуацыю XX стагоддзя ў цэлым, калі ўлада чалавечага розуму ператварае наш свет у прыжыццёвае пекла, а сам чалавек выкляты быць вязнем блэйкаўскай Зямлі Ульра.
Няма на складзе
Квантэма, злёса, верш… — творы, што сабраліся ў гэтай кнізе, сваімі каранямі скіроўваюцца ў глыб пачатку, сваімі галінамі — у яго вышыню.
Няма на складзе
Сабраныя ў кнізе ўспаміны пра некаторых мастакоў, настаўнікаў і пісьменнікаў нашага часу заснаваны на тым, чаму Адам Глобус сам быў сведкам. Кніга “Імёны” з’яўляецца ў нейкім сэнсе антыподам папярэдняй кнізе Глобуса “сУчаснікі”, бо замест гратэскных герояў у фацэцыях тут старанна выпісаныя ўрачыстыя партрэты вядомых людзей: пісьменніка Караткевіча, паэта Сыса, настаўніка Карпейчыка, мастачкі Русавай, жывапісца Малішэўскага, выкладчыка Хадыкі і мастака Хацкевіча.
Няма на складзе
Гэтая кніга апісвае падарожжа аўтара праз увесь Савецкі Саюз, здзейсненае пры канцы 1980-х. Капусцінскі па-журналісцку дакладна выпісвае заўважныя светапоглядныя і побытавыя дэталі, якіх не знойдзеш у падручніках гісторыі таго часу.
Няма на складзе
Аўтар дэманструе незвычайнае пераўтварэньне вандроўных запісаў па экзатычных краінах у насычаную настроямі, пахамі і колерамі мастацкую прозу, пераўтварэньне асабістых успамінаў у аўтабіяграфічную паэму ў прозе.
Няма на складзе
Том выбраных вершаў ляўрэата Нобэлеўскай прэміі Чэслава Мілаша "Іншага канца сьвету ня будзе" — першая паэтычная кніга паэта, выдадзеная на беларускай мове.
Няма на складзе
Паэмы, што складаюць кнігу, увайшлі ў знак і з’яву пэўных перыядаў айчыннай літаратуры. Знітаваныя з часам, яны зазіраюць у сутнасць часу, і трансцэндэнтныя далячыні раскрываюць у іх свой змест.
Няма на складзе
Чароўны народ прыходзіць да чытачоў невялікай казкі Толкіна, каб забраць іх з сабой у Чароўны Край і Далёкія Памежжы. Чароўны народ прыходзіць і да тых, хто чытае вершы Антона Францішка Брыля, паэта і перакладчыка. Але прысутнасць чараў у дадзеным выпадку — з’ява цалкам вытлумачальная, і каб раскрыць іх таямніцу, варта ўсяго толькі разгарнуць кнігу. І ўсё стане на свае месцы.
Няма на складзе
Казкі любяць усе! Пэўна таму Адам Глёбус і напісаў кнігу "Казкі", у якой фальклёрныя і біблейскія матывы склаліся ў нечаканы шматколерны малюнак.
Няма на складзе
У сваіх казачных кнігах Глобус стварае вельмі прыцягальны, густанаселены таямнічы свет. Героі гэтай кнігі — людзі і істоты розных заняткаў і нацыянальнасцяў, захапленняў. І іх хвалюе не толькі тое, каб хутчэй кагосьці з'есці ці нашкодзіць, яны хочуць змяніць культурную парадыгму.
Няма на складзе
Няма такога хлопчыка ці дзяўчынкі, якія б не марылі быць чарадзеямі. А вось Кайтусь не проста марыць, ён рашуча збіраецца быць чарадзеем і робіцца ім. Яму дапамагаюць упартасць і вера ва ўласныя сілы. Але неспакойны характар і незвычайныя здольнасці Кайтуся чыніць нямала непарадку ў школе і ў яго роднай Варшаве.
Няма на складзе
Мінула трыццаць гадоў пасля глабальнай катастрофы. Сусветны акіян узняўся на 199 метраў. Менскае ўзвышша ператварылася ў архіпелаг. Менск падзяліўся калючым дротам і візавым рэжымам на ўласна Менск і на Горад-Герой. Пасля катастрофы частка менчукоў перабралася на самыя аддаленыя выспы, дзе ўтварыла горад Добрае Месца. Нечаканая небяспека вымусіла дабрамесцаў выправіць у Горад-Герой свайго выведніка на мянушку Дзікун.
Няма на складзе
Кнігу польскай паэткі Віславы Шымборскай (1923—2012), ляўрэаткі Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры 1996 году, склалі выбраныя вершы розных гадоў.
Няма на складзе
У зборнiку сабраныя вершы пра каханьне, якiя Лера Сом напiсала за апошнiя 20 гадоў.
Няма на складзе
Кніга складаецца з паэтычных эсэ, што друкаваліся ў такіх выданьнях, як віленская “Наша Ніва”, часопісы “Крыніца”, “Фрагмэнты”, “ARCHE”, “Дзеяслоў”. Асноўная адметнасьць кнігі — інтанацыя, зь якой прамаўляецца слова “Беларусь”.
Няма на складзе
Маленькі кароль Мацюсь пазбаўлены кароны, але працягвае лічыць сябе каралём. Асуджаны на пакаранне — высылку на бязлюдны востраў — ён працягвае дзейнічаць. Збягае з цягніка, з’яўляецца на агульнай нарадзе каралёў, добраахвотна вяртаецца на бязлюдны востраў, шукае сваё месца ў свеце і ўвесь час працягвае думаць, ці мае права маленькі хлопчык быць каралём і вырашаць лёсы многіх людзей…
Няма на складзе
Лёс склаўся так, што маленькі Мацюсь атрымлівае ў спадчыну карону, каралеўства і разам з тым шмат дарослых праблемаў. Ён вучыцца разбірацца ў людзях, кіруе дзяржавай, ідзе на вайну як просты салдат і перамагае, падарожнічае па розных краінах, сябруе з каралём людажэраў і адвучвае яго есці людзей, праводзіць рэформы, якія дазваляюць дзецям рабіць усё, што яны захочуць. Але лёс склаўся так, што дарослым гэтыя рэформы не падабаюцца...
Няма на складзе
Кніга належыць ня толькі пяру ды клявіятуры вядомага гарадзенскага журналіста, але і хвасту, вусам і кіпцюрам ягонага ката. Здалёк пазнавальны на вуліцах уласьнік пышных вусоў і шавялюры, быццам стары хіпан, дыназаўр неіснуючых папяровых выданьняў. Чалавек з густам. Эстэт – падкрэсьлена піша тарашкевіцай. Яго апавяданьні, быццам паштоўкі, запомненыя краявіды, тэлеграмы: з Горадні, Грунвальду, Адрыятыкі, Усходняй Нямеччыны...
Няма на складзе
Гэты твор захаваў на сваіх старонках магічнае, невядомае і насычанае жыццё ракаўскіх кантрабандыстаў, якое б знікла назаўжды, калі б не пільнае вока аўтара, які за гэтай стыхіяй назіраў. Каларытная дакументальная аснова, асабісты досвед, яркія характары і шчырыя пачуцці — а над усім гэтым коціцца дзіўны Вялікі Воз… Валадарыць цудоўная, адзіная, зачараваная Вялікая Мядзведзіца.
Няма на складзе
Кіроўца аўтобуса, які хацеў стаць Богам / Керэт Эдгар ; пераклад з мовы іўрыт Паўла Касьцюкевіча. – Мінск : Логвінаў, 2007. – 200 с. Цьвёрдая вокладка. ISBN 978-985-6800-32-3
Няма на складзе
Абсалютна нестандартны пераклад Алеся Разанава. З фрывольнасцямі, жартамі і песнямі, якія, падобна на тое, напісаў замест летувіса ўласна сам перакладчык. Спектакль, які стаў сімвалам мастацкага супраціву эпохі брэжнеўскага застою, — у выглядзе тэксту, на жаль, застаецца актуальным.
Няма на складзе
З XX стагоддзем скончылася і вялікая эпоха “буры і націску”, у выніку якой паўстала незалежная Беларусь. Далей пачалося нешта цалкам іншае, але ніяк не падобнае да таго, аб чым мроілася і марылася на пачатку дзевяностых гадоў. Мы патрапілі зусім не туды, куды імкнуліся, мы наўсцяж апынуліся не там, дзе хацелі быць. Чаму так сталася? Кніга “Код адсутнасці” ёсць маім вымерам адказу на гэтае запытанне (Аўтар).
Няма на складзе
У кнiгу казак беларускага паэта Адама Глобуса ўвайшлi творы апошнiх гадоў. Мястэчка Крутагор’е, у якiм разгортваюцца падзеi большасцi казак, у рэальным свеце больш вядомае як горад Дзяржынск з чыгуначнай станцыяй Койданава. Для тых, хто яшчэ верыць у моц друкаванага слова, варта нагадаць, што ўсе падзеi тут павыдумляныя, а ўсе супадзеннi з праўдзiвымi фактамi чыста выпадковыя.
Няма на складзе
У кнігу ўвайшлі шчырыя і сьмешныя, філязофскія і жыцьцёвыя апавяданьні й дэтэктыўная аповесьць Наталкі Бабінай — самай адчайнай і надзвычай таленавітай пісьменьніцы нашаніўскай жаночай лігі. Захапляльнае чытво для ўсіх, хто шукае сапраўдную Беларусь і сваё ў ёй месца.
Няма на складзе
У зборніку паэткі – ня вершы, а крытычныя нарысы, а таксама літаратурныя партрэты культурных дзеячоў 1990‑х гадоў.
Няма на складзе
Даследаванне выкрывае фарысейскую палітыку кіраўніцтва бальшавіцкай Расіі стасоўна лёсу Беларусі; прыводзяцца пераканаўчыя доказы таго, што ленінска-сталінскі Крэмль быў супраць беларускай дзяржаўнасці, але рэальнасць геапалітычнай сітуацыі ў сімбіёзе з амбіцыямі на сусветную рэвалюцыю вымусіла яго з “беларускае карты” зрабіць козыр і пайсці — хаця б фармальна — на стварэнне Савецкай Беларусі.
Няма на складзе
Цяпер можна казаць, што Андрусь Белавокі спраектаваў, прадвызначыў сваю сьмерць, а пры жыцьці ён праектаваў кнігу: “Я жыву толькі для тых, хто вакол мяне: бацькі, сябры. А яшчэ для таго, каб напісаць КНІГУ. У ёй павінна быць пра ўсё: пра сьвет і пра Сусьвет, пра Беларусь, пра каханьне. ПРА ЎСЁ”.
Няма на складзе
“Ліра Спіралі” — адмысловы сплаў эксперымента і філасофіі. Кніга паэзіі змяшчае творы, напісаныя на працягу 2006—2012 гадоў. Каліграфічныя тэксты з напластаваннем сэнсаў, паліндрамічныя ланцужкі, дапасаванне формы і зместу на старонках кнігі выносяць чытача на памежжа паэзіі і дакладнай навукі.
Няма на складзе
Дэбютная кніга Насты Кудасавай "Лісьце маіх рук" будзе цікавая самаму шырокаму колу чытачоў, у тым ліку яна прыйдзецца даспадобы найбольш патрабавальным і кшталтаваным аматарам паэзіі.
Няма на складзе
Герой нашага часу – хто ён? Чалавек з двайной ідэнтычнасцю? Асоба з другім, прыхаваным жыццём? Партызан? Пярэварацень? Палітык, які прамаўляе тое, што хоча чуць ад яго публіка, але ніхто дакладна не ведае, што ў яго ў галаве.
Няма на складзе
Кніга аб'яднала пад сваёй вокладкай лепшыя мастацкія тэксты Арлова на гістарычную тэму. У яе ўвайшлі творы, напісаныя пераважна ў канцы мінулага стагоддзя. Творы для гэтай кнігі былі абраныя практычна з усіх мастацкіх зборнікаў Уладзіміра Арлова, пачынаючы з першай кнігі "Добры дзень, мая шыпшына".
Няма на складзе
У кнізе сабраныя найлепшыя паэтычная тэксты Ваячка ў беларускіх перакладах Вальжыны Морт. Пераклады зьмяшчаюцца побач з арыгінальнымі тэкстамі.
Няма на складзе
У рамане “Моцны Жбуць” Ірэна Доўскава вяртаецца ў часы свайго дзяцінства — змрочны перыяд чэхаславацкай нармалізацыі 70-х гг. Сямейныя непаразуменні, школьнае жыццё і атмасфера правінцыйнага тэатра, дзе працуюць бацькі, ствараюць рэчаіснасць, якую спрабуе асэнсаваць схільная да лішніх развагаў і лішняй вагі дзевяцігадовая Гэленка Соўчкава. Гэты аўтабіяграфічны раман паўніцца смешнымі і сумнымі гісторыямі жыцця тыповага сацыялістычнага райцэнтра, якое можна падацца знаёмым і беларускаму чытачу.
Няма на складзе
У гэтай аўтабіяграфічнай аповесці аўтар не толькі распавядае пра свой лёс — лёс габрэйскага хлопчыка сіраты, усю сям’ю якога закатавалі немцы і іхныя прыспешнікі, пра свае блуканні па пасляваенных дзіцячых дамах, па свеце, па ўласным жыцці — Шмуэль Керэн-Кроль спрабуе адшукаць хаця б кропельку сэнсу ў існаванні паміж людзьмі нянавісці, здрады, жадання забіваць.
Няма на складзе
Большая частка твораў Паўла Гюле прысвечаная роднаму Гданьску і ваколіцам, згадкам дзяцінства і пошукам духоўных каранёў. Прычым сталае выкарыстанне біяграфічных элементаў у яго творчасці не варта блытаць з аўтабіяграфічнай прозай. Таксама ў тэкстах вялікую ролю грае дыялог з літаратурнымі папярэднікамі (Гюнтэр Грас, Томас Ман, Бруна Шульц, Багуміл Грабал).
Няма на складзе
У сваіх мэмуарах, поўных важкіх дэталяў і трапных апісаньняў, пісьменьнік запрашае нас у прастору, дзе жылі Якуб Колас, Уладзімер Караткевіч, Васіль Быкаў, Яўгенія Янішчыц... Гэта ўнікальны летапіс быцьця душы, што праходзіць праз вайну і мір, жыцьцё і сьмерць, сяброўства і здраду, напісаны паўзьверх старонак гісторыі СССР, Эўропы, Беларусі.
Няма на складзе
П’есы. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2005. — 204 с. — ( Другi фронт мастацтваў ).
Няма на складзе
У мазаічным, шмат у чым аўтабіяграфічным рамане “Найлепшы з усіх светаў” швейцарская пісьменніца Ірэна Брэжна (нар. у 1950 г. у Браціславе) аднаўляе грамадскую атмасферу Славакіі 1950-х гадоў і фантазійны час дзяцінства, поўны вялікіх пачуццяў і ўчынкаў.
Няма на складзе
Мінск: Логвінаў, 2009. — 158 с. : іл. Цвёрдая вокладка.
Няма на складзе
Да кожнай стравы, пра гісторыю і культурнае значэнне якой распавядаецца ў кнізе, пададзеныя рэцэпты, хоць і яны не догма: гатуйце, эксперыментуйце з дазаваннем і інгрэдыентамі, удакладняйце і вынаходзьце.
Няма на складзе
У кнізе — вершы і малыя паэмы, напісаныя ў 2003—2011 гг. Збольшага — непасрэдныя і ўскосныя эксперыменты ў міфапаэтыцы, самаробныя легенды, самаствораныя паданні і самаадчутыя повязі, спробы засяліць змрок вакол чалавечага жылля — згодна з уласным густам і дзеля агульнай карысці ( “Наша Ніва” )
Няма на складзе
Яраслаў Рудзіш сам пражыў два гады ў Бэрліне і з пачуцьцём канспэктуе забруджаную жыцьцём мову галоўных і эпізадычных пэрсанажаў, што блукаюць падземнымі артэрыямі вялікага гораду. Кніга напісаная захапляльным тэмпам, сучасна, да таго ж забаўна.
Няма на складзе
Апавяданьні / Менск: Логвінаў, 2006. — 290 с. — (Другі фронт мастацтваў).
Няма на складзе
У гэтай кнізе аўтарка выкладае сваё бачаньне сучаснага беларускага літаратурнага працэсу.
Няма на складзе
“Няголены ранак” — гэта шчырасьць, якая часам мяжуе з аголенасьцю, мэдытатыўнасьць, што можа ўвесьці ў транс, і разважаньні над экзыстэнцыяй, рэальнасьць якой ставіцца пад сумнеў.
Няма на складзе
У адной невялікай краіне насельніцтва складалася з аднаго караля, аднаго прэм’ер-міністра, аднаго генерала, аднаго прафесара, аднаго студэнта, аднаго пісьменніка Усіх было па адным, і дзякуючы гэтаму краіна жыла заможна і спакойна. Але аднойчы спакой быў парушаны: каралеўскі ювелір вырабіў адзіны ордэн, а значыць, павінен быў з’явіцца і адзіны яго кавалер…
Няма на складзе
“Падарунак для Адэлі” — суплёт містычных, часам іранічных, крыху жудкаватых, але часьцей забаўных гісторый з жыцьця людзей, якія атачалі аўтара ці мроіліся яму на мяжы другога і трэцяга тысячагодзьдзяў. Большасьць апавяданьняў друкавалася ў газэце “Наша Ніва”, частка — на розных пляцоўках інтэрнэту ў 1996—2006 гг.
Няма на складзе
Наша цела не маналітнае. Яго складаюць цяжкія матэрыі (цягліцы, косткі), цякучыя плыні (кроў, лімфа) і нябачныя сецівы (нервы)… Так і літаратурны працэс, дый увогуле інтэлектуальная дзейнасць. У нумары “ Паміж / Анатомія ” мы прэпаруем быццё, штодзённасць, мову і ўсё, да чаго дабярэмся. Не проста спазіраем, а заглыбляемся ўсярэдзіну і спасцігаем цела творчасці.
Няма на складзе
Апошнімі гадамі ў скандынаўскіх кавярнях, электрычках і парках можна ўбачыць людзей, якія пахіхікваюць, пасьмейваюцца, а то і шчыра рагочуць. Прычына нябачанай у тых шыротах нястрыманасьці ў пачуцьцях — жоўтая кніжыца, сатырычны раман “Папулярная музыка зь Вітулы”.
Няма на складзе
Герояў Быкава ніколі не перапаўняе радасьць жыцьця, памкненьне да творчасьці ці хоць бы да авантуры. Іхны сьвет складаецца зь перашкодаў і страху, так падобнага на дзіцячы, бо дзіцячы страх самы страшны. Але на выхадзе такой творчасьці заўсёды ёсьць катарсіс, бо быкаўскія творы, абсалютна пэсымістычныя ў сваіх фабулах, не пакідаюць у чытача адчуваньня безвыходнасьці і пэсымізму.
Няма на складзе
Аповеды Мудрова — гэта спосаб канструяваньня калектыўнай ідэнтычнасьці, калі даецца базавае разуменне таго, што азначае быць прыналежным да той ці іншай групы.
Няма на складзе
“План Бабарозы” — гэта мілосны шасцікутнік, дзе менскі псіхатэрапеўт выбірае паміж каханай жанчынай і любай прабабуляй, і дзе фігуруюць яшчэ тры пацыенткі, якім былі выратаваныя жыцці. Гэта сямейная сага з моцным чухонска-галіцыйскім акцэнтам, дзе чатыры пакаленні прыбышоў усё жыццё навылёт заўзята аспрэчваюць мэтазгоднасць свайго перабывання ў Менску. Гэта найноўшая гісторыя Беларусі на прыкладзе адной мандражнай радзіны.
Няма на складзе
“Правек ды іншыя часы” — міт, пабудаваны на законах дзіцячага перажываньня рэальнасьці, але пабудаваны дарослым чалавекам, да таго ж захопленым кампутарам.
Няма на складзе
У першую кнігу вядомага пралетарскага паэта Ўсевалада Гарачкі ўвайшлі вершы розных гадоў. Настраёвая разнастайнасць надае "песням" часам рэвалюцыйную, а часам лірычную дынаміку гучання.
Няма на складзе
Гэта не кніга. Гэта збор тэкстаў, які хацеў бы стацца кнігай, але... Залішне рознымі былі тыя часы і эпохі, калі яны пісаліся. Як, адпаведна, моцна розніўся сам ад сябе аўтар. Таму мы не лішне перабольшым, калі скажам, што ў гэтага збору не адзін, а цэлы хаўрус аўтараў, якія толькі паводле даўняй завядзёнкі пазначаныя агульным прозвішчам Валянцін Акудовіч.
Няма на складзе
У "Прывідзе вясны" аўтар паставіў за мэту стварыць канцэптуальны зборнік – з агульным тэмбрам паэтычнага маўленьня, скразной тэмай, сюррэалістычным зьместам.
Няма на складзе
Капітан Танака – гэта маленькі чырвоны пластылінавы слімак. Танака і яго сябры жывуць у пластылінавай краіне Пластыляндыі. Капітан Танака заўжды трапляе ў розныя прыгоды, даведацца пра якія можна з гэтае кнігі.
Няма на складзе
“Прысак і пожня” – кніга паэзіі ад Вольгі Гапеевай, дзе можна знайсьці сур’ёзныя разважаньні і занатоўкі, быццам зробленыя дзіцячай рукой. Тут удумлівасьць і наіўнасьць не супярэчаць адна адной, а ўзаемадапаўняюцца, ствараючы непаўторны сьвет вобразаў, куды хочацца зьбегчы разам з аўтаркай і чакаць там зьяўленьня новых вершаў. Для аматараў выбітнай і інтэлектуальнай паэзіі.
Няма на складзе
Аўтарскі жанр — вершаказы ўвайшлі ў тэкст і кантэкст айчыннай літаратуры. Яны вынікаюць з самой існасці мовы, у іх слова, вынесенае ў назву, выяўляе і вымаўляе сябе і вымалёўваецца такім чынам у карціну, а гук пераводзіцца ў гукасэнс.
Няма на складзе
Бальшыня вершаў Алега Мінкіна напісаная так даўна, што ўсе ўжо забыліся, навошта і хто іх пісаў. Сам Мінкін часам сьцьвярджае, што пісала “Сама Мова”. Як бы там ні было, але ўсё напісанае сталася клясыкай беларускай паэзіі ХХ стагодзьдзя.
Няма на складзе
“Родная Еўропа” Чэслава Мілаша (1911—2004), упершыню выдадзеная ў 1959 годзе ў Францыі, — яскравы ўзор эсэістыкі паэта-набеліста, нарыс, прысвечаны ідэнтычнасці еўрапейца з “нашых” ваколіцаў, якія не ёсць ні Захадам, ні Усходам. Гэта спроба групавога партрэта, у якім, паводле задумы аўтара, фон робіцца важнейшым за постаць героя, а ягоная асабістая гісторыя неаддзельная ад гісторыі роду, краіны і ўсёй Еўропы.
Няма на складзе
Гэтая кніга — кішэнны жыццяпіс былога мінскага студэнта Рамана Свечнікава. Раман кінуў БДУІР, у якім адчуваў, як яго заварочваюць “у пыльны савецкі дыван”, сабраў 23-кілаграмовы заплечнік і выправіўся ў беcтэрміновую кругасветку, адчуваючы, што імкнецца паспець у вароты, якія зачыняюцца проста перад ім. За больш чым 700 дзён заплечнік стаў важыць кілаграмаў 10, а з менскай вопраткі засталася адзіная цішотка, падораная сябрам.
Няма на складзе
У кнізе сабраныя тэксты пра падарожжа праз дзве Амерыкі — ад Аляскі да Аргенціны. Гэты адрэзак дарогі даўжынёй у паўтара года стаў для мяне абрадам ініцыяцыі. Праз тэксты я выварочваю свае дзіравыя кішэні і здымаю з сябе ўсё, што яшчэ не парвалася ад старасці. Крок па кроку я прабіраюся ўглыб уласнага міфа, ад куфра да труса, ад качкі да яйка і нарэшце да іголцы (Рома Свечнікаў).
Няма на складзе
Аўтарка запрашае чытачоў убачыць хараство простых рэчаў і зьяваў, якія ствараюць адзіна варты ў Бога стан — душэўную гармонію.
Няма на складзе
Раман Іржы Гаічка “Рыбіна кроў” — гэта гісторыя разбурэння сям’і ў перыяд вялікіх сацыяльных узрушэнняў канца дваццатага стагоддзя і гісторыя разбурэння вёскі, якая пала ахвяраю будаўніцтва атамнай электрастанцыі. “Рыбіну кроў” можна чытаць як аповед аб змаганні маленькіх людзей з вялікай уладай і як аповед аб змаганні маленькіх людзей за сваю ідэнтычнасць, сваё месца ў часе і прасторы. I ў першым, і ў другім выпадку беларускі чытач знойдзе шмат паралеляў з уласным жыццём.
Няма на складзе
У кнігу ўвайшлі выбраныя вершы аднаго з найвыбітнейшых польскіх паэтаў ХХ стагодзьдзя Зьбігнева Гэрбэрта (1924—1998). Большасьць тэкстаў публікуецца па-беларуску ўпершыню. Некаторыя вершы падаюцца ў новых беларускіх перакладах.
Няма на складзе
Кніга апавядае пра перыяд зацішша, калі нічога не мянялася на ўсходзе Еўропы. Але то было зацішша перад бурай, калі адны бяздарна гублялі шанцы, а другія паслядоўна рыхтавалі змену ў балансе сілаў.
Няма на складзе
Звычайную, "народную" асалоду ад чытання нам дае нязмушанае, бесклапотнае гартанне старонак. Іншая рэч — крытык, які шукае не толькі ілюстрацыі і таму, здараецца, знаходзіць не заўважаныя аўтарам скарбы ці міны (Юрась Барысевіч).
Няма на складзе
…Гэты раман, назва якога запазычаная ў вядомай карціны Пітэра Брэйгеля-старэйшага, — гіпнатычная гісторыя жыцьця дзяўчыны Веранікі, німфаманкі-нарцысісткі, што жыве ў краіне, чымсьці падобнай да Беларусі, працуе ва ўправе канцэнтрацыйных лягераў…
Няма на складзе
Лера Сом рамантычная ў найлепшых сваіх вершах, бо ў іх адчуваецца імкненьне да дзеяньня. Бо спакой — форма несвабоды. Дзеяньне — доля свабоднага чалавека. І паэтцы Сом хочацца дзеяньня.
Няма на складзе
У сваёй першай непразаічнай кнізе папулярны ізраільскі аўтар Этгар Керэт піша пра важныя для яго рэчы, што адбыліся за сем гадоў — ад нараджэньня сына да сьмерці бацькі. У гэтых сьмешна-сумных гісторыях гаворыцца ня толькі пра сям’ю і працу, перад чытачом паўстае панарама супярэчлівай сучаснасьці — у Ізраілі і ў сьвеце.
Няма на складзе
У кнізе сабраныя вершы, паэмы й казка Канстанты Ільдэфанса Галчыньскага (1905—1953) — лірыка й імправізатара, іроніка й гумарыста, аднаго з найвыбітнейшых польскіх паэтаў ХХ стагодзьдзя.
Няма на складзе
У зборнік ўвайшлі новыя п’есы Сяргея Кавалёва, які застаўся верны свайму герменеўтычнаму метаду выкарыстання міфаў, легендаў, літаратурных сюжэтаў. Але гэтым разам да беларускіх матываў далучаюцца алюзіі і цытаты з сусветнай літаратуры, а міф робіцца своеасаблівым павелічальным шклом, праз якое драматург глядзіць на сучаснасць.
Няма на складзе
"Сiдхартха" ў 1970‑я карысталася вялiкай папулярнасцю сярод моладзi. Бо аўтар Гесэ (1877—1962) у свой час пакiнуў сям’ю, жыў у асяроддзi самай беднай касты ў Iндыi, пазнаў любоў, але ж адмовiўся ад жанчыны, разбагацеў, потым адмовiўся i ад вялiкiх грошай... Мо такiм чынам i можна стаць Нобелеўскiм лаўрэатам?
Няма на складзе
Чаму ж людзі п'юць? Чаму піў я? І што такое п'янства? Я мяркую, што п'янства — гэта шуканьне духоўнасьці, шуканьне іншага духоўнага стану, бо існы не здавальняе нас. Але жыцьцё з алкаголем — асаблівы шлях. Алкаголь дорыць збавеньне і радасьць, ён прыносіць пакуты і гора і, урэшце, прыводзіць сьмерць. Я спрабую глянуць па-новаму на гэты асаблівы шлях і на людзей, якія йдуць тою цяжкой запраўды ваеннай дарогай…
Няма на складзе
Кнігу складаюць артыкулы, якія асвятляюць узаемадзеянне літаратурнай мовы і мясцовых гаворак, адлюстраванне гэтага працэсу ў творах класікаў беларускай літаратуры, кантактаванне беларускай мовы з іншымі. Моўныя пытанні разглядаюцца з пункту погляду нармалізацыі літаратурнай мовы, у аспекце культуры маўлення. У кнізе шмат матэрыялу, які датычыць працы тэкстолагаў, рэдактараў і карэктараў. Апрача лінгвістычных, філалагічных звестак, тут даюцца тэксты, якія дэманструюць ужыванне слова ў гутарковай мове і ў навуковых выданнях.
Няма на складзе
“Словы ў голым полі” ўключае тэксты, якія былі мною напісаныя як гадоў пятнаццаць таму, так і ўсяго летась, — кажа Ян Максімюк. — Значыць, кніжка не плянавалася загадзя. Яна складаецца з тэкстаў, якія пісаліся адначасна з ходам падзеяў у беларускім літаратурным жыцьці, і ў маім асабістым, ды публікаваліся ў розных сёньня ўжо цяжкадаступных або і ўвогуле недаступных выданьнях.
Няма на складзе
Як ва ўсякім метафізічным дэтэктыве, у “Смерці лесбіянкі” ўсё пачынаецца са злачынства. Хаваючыся ад праклёну, які мусіць спраўдзіцца да канца года, наратарка ў апошнія дні снежня ўцякае ў Полацак, да сваёй цёткі, дэкана філалагічнага факультэта. У гэты самы час у бібліятэцы факультэта знаходзяць труп…
Няма на складзе
«Сонька» — гэта вялікая і адначасова камэрная, простая, хоць і нялёгкая, прыцішаная, хоць і жарсная, пацыфічная і адначасова брутальная гісторыя, перапоўненая каханьнем. Аўтар скрыжоўвае канвэнцыі ваеннай і мілоснай прозы, каб расказаць пра «даўным-даўно» і «цяпер», пра «тут» і «там», пра пекла і рай памяці.
Няма на складзе
Адзін з найвыбітнейшых польскіх паэтаў і драматургаў ХХ стагодзьдзя Зьбігнеў Гэрбэрт (1924—1998) таксама шырока вядомы сваімі кнігамі эсэ, перакладзенымі на шматлікія мовы сьвету. У кнізе “Спроба апісаньня…”, першым асобным выданьні эсэістыкі Гэрбэрта па-беларуску, сабраныя дзесяць эсэ з трох ягоных кніг.
Няма на складзе
У кнізе шмат простых, дасціпных, але не заўсёды відавочных ісцінаў, якія маюць асаблівасць праясняцца сітуацыйна, на адлегласці ад самой кнігі. З адлегласці, дыстанцыйна, варта глядзець і на самога паэта.
Няма на складзе
Арашонак аддае асаблівую ўвагу літаратуры, якая падрывае ўзаконеныя формы дыскурсу сваім маркіраваным ад іх адрозненнем. Лагічны шэраг — Нерваль, Арто, Бероўз, Бербедэр і Арцём Арашонак.
Няма на складзе
Уладзімер Арлоў выдаў пяць паэтычных кніг. Адна зь іх — “Паром празь Ля-Манш”, пераствораная па-польску знакамітым перакладчыкам Адамам Паморскім, прынесла аўтару міжнародную прэмію “Эўрапейскі паэт свабоды” (Гданьск, 2010). Пад гэтаю вокладкай выбраныя вершы мінулых гадоў сустрэліся з напісанымі ў апошні час. Падтрымліваючы даўнюю традыцыю беларускай лацінкі, Уладзімер Арлоў выпускае сваю новую кнігу ў дзьвюх вэрсіях.
Няма на складзе
Зборнік твораў і перакладаў ляўрэатаў конкурсу маладых літаратараў, праведзенага РГА "Беларускі ПЭН-Цэнтар" у 2009 годзе.
Няма на складзе
Арцём Арашонак у сваёй кнізе “Сэнр’ю” перакідвае ніцяныя масткі ад адной цывілізацыі да другой, ад культуры да культуры.
Няма на складзе
Гэты зборнік – своеасаблівая творчая справаздача Таццяны Сівец і яе спробы працы ў розных жанрах: тут і вершы, і проза, і драматургія, і пераклады... Ды ўсё ж паэзія застаецца на першым месцы. І тая палова зборніка, якую займаюць вершы, — гэта лепшая палова яго.
Няма на складзе
Тры сябры выпраўляюцца ў рыбу. Максім мусіць злавіць ляшча. Ён добра ведае стратэгію і тактыку лоўлі вялікай рыбы, шматлікія хітрыкі. Але вось ужо два гады яму не шанцуе. Ці дасьць ён рады гэтым разам? Ці выцягне ляшча?
Няма на складзе
Гэта — першая кніга прозы Веры Бурлак, дагэтуль больш вядомай як паэтка. У сваіх апавяданнях аўтарка прапануе чытачу паблукаць па лабірынтах сноў і пагуляцца ў гульні па няісных правілах.
Няма на складзе
Джэром Клапка Джэром, аўтар падарожнай аповесці "Трое ў чоўне і пёс з імі", зусім не ўпэўнены, што ўсё будзе добра. Бо наўрад ці дзядзька Поджэр павесіць карціну роўна, Гарыс даспявае камічныя куплеты, а Джордж паспяхова зварыць ірландскае рагу. Гучыць цалкам неверагодна, што нехта своечасова выберацца з Гэмптан-Корцкага лабірынта, што карчмар разам з п’янстосамі-заўсёднікамі зловіць гіганцкую стронгу, а Манмарансі ўчэпіць тлустага ката за хвост.
Няма на складзе
У кнігу ўвайшлі выбраныя вершы з чатырнаццаці зборнікаў Богдана Задуры. Аўтар — бясспрэчны класік сучаснай літаратуры, адзін з найвядомейшых у Польшчы і за яе межамі паэтаў, перакладзены на многія мовы. "Труны з Ікеі" ў перакладах Андрэя Хадановіча — першае выданне знакамітага паэта ў Беларусі.
Няма на складзе
“Тры мяхі дзядзькі Рыгора, альбо Сам-насам з Барадуліным” — кніга гутарак журналіста Сяргея Шапрана з Рыгорам Барадуліным, размова ў якой ідзе не толькі пра чалавечы і творчы лёс народнага паэта Беларусі, але і пра родную Ушаччыну, пра маму Акуліну Андрэеўну і самых блізкіх сяброў: Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча, Міхася Стральцова, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Някляева. І ў непарыўнай сувязі з гэтым — пра літаратуру, родную мову і пра краіну, у якой Барадулін даўно адчувае сябе, па ўласным вызначэнні, іншакраінцам.
Няма на складзе
Напружыць усе сілы і паглядзець праз свае маскі ў гэтай кнізе. Зрабіць некалькі колаў па пакоі і падыйсці да Гары. Пабачыць у яго акулярах свой адбітак. Паглядзець глыбей. Яшчэ глыбей. Наскрозь. Супасці з гэтай маскай назаўжды. Нарэшце ахапіць Усё.
Няма на складзе
У кнізе разглядаецца далучанасць феадальнай эліты Вялікага княства Літоўскага да еўрапейскіх турнірных традыцый у часы позняга сярэднявечча. Звяртаецца ўвага на пачатак распаўсюджання тут турнірнай практыкі, віды турнірных практыкаванняў і спецыфічны турнірны рыштунак.
Няма на складзе
Калі твая зброя — кулямёт MG-42, а не дыктавы нож, калі ты атрымліваеш асалоду ад шляхотнага каньяку, а не закіслага піва, калі ты чытаеш папяровыя кнігі, а не бязглуздыя сайты — гэты раман для цябе. Калі ты сапраўдны аматар вострасюжэтных інтрыгаў, шматхадовых авантураў і феерычных пагоняў — без ваганняў бяры ў рукі кнігу.
Няма на складзе
"Калі б свайго часу Нехта, Хто Раздае Геаграфію, параіўся са мною, дык сёньня ўсё выглядала б іначай. Але Ён разьмясьціў нашую краіну менавіта там, дзе Яму заманулася. Дзякуем і за гэтае". (Юрый Андруховіч)
Няма на складзе
Перад вамі кніга, створаная за кошт доўгіх назіраньняў і дасьледаваньняў размаітага гатэльнага жыцьця сталіцы. Першая частка, “Кантынэнтальны сьняданак”, пабачыла сьвет у 2012-м, але падалася аўтару няскончанай, і цяпер, калі мінула два гады і зьявілася другая частка, “Швэдзкі стол”, можна лічыць, што тэма гатэлю ў беларускай літаратуры агучаная, і ўлічанае ўсё альбо амаль усё, бо да канца ніводная гісторыя ў гэтым сьвеце яшчэ не была напісанаю.
Няма на складзе
Кнігу паэта Змітра Вішнёва складаюць шэсць раздзелаў, кожны з якіх мае сваю структуру і стылістыку. За аўтарскім эксперыментам заўсёды ёсць сэнсавая глыбіня і даследаванне гэтага свету.
Няма на складзе
Год 1923. Мюрыц. Хворы на сухоты Франц Кафка знаёміцца з Дорай Дыямант ды рашаецца на тое, што раней падавалася абсалютна немагчымым: выпраўляецца зь ёю ў Бэрлін, не запытаўшыся дазволу ў бацькі, жыве з жанчынай і, нягледзячы на гэта, працягвае пісаць. Дора застаецца зь ім да самай яго сьмерці ў 1924 годзе. Гэтыя рэальныя падзеі Міхаэль Кумпфмюлер выкарыстоўвае як нагоду для таго, каб расказаць пранізьлівую гісторыю пра жыцьцё й сьмерць. Ды яшчэ пра каханьне…
Няма на складзе
Гэта гісторыя пра адну менскую кавярню. Расповед пра трох герояў, якія трапляюць у яе напрыканцы васьмідзясятых і адтуль не выходзяць. Тры сябры: паэт, змагар, спявачка. Кожны з іх, пражываючы эпохі, трымаецца свайго выбару. За гэтую кнігу аўтар атрымаў гран-пры Прэміі імя Ежы Гедройца — 2014 .
Няма на складзе
“Цяпер мы ня можам сказаць, быццам нічога не ведалі”. Аўтарка напісала кнігу па гарачых слядах пасля трагедыі ў Чарнобылі. Выданне пабачыла свет у 1987 годзе. Амаль праз два дзесяцігоддзі "Хмару" экранізавалі ў Нямеччыне.
Няма на складзе
Першая кніга творчасьці Марыі Мартысевіч — узважаны намер аўтаркі апавесьці з дапамогай разнастайных літаратурных жанраў пра рэчы, якія яе сапраўды кранаюць. Сюжэтныя вершы і лірычная проза паказваюць чытачу яе саму, яе погляды на жыцьцё, яе сьвет, яе (Беларусь) тэрыторыю, яе (1982 — ХХІ) “эпошку”.
Няма на складзе
Гэты раман, выдадзены ў 1992 годзе, адразу прынёс свайму аўтару славу як на радзіме, так і за мяжой і зрабіўся адной з самых прадаваных і перакладаных чэшскіх кніг у гісторыі. Настальгічна-іранічны аўтарскі погляд надае сумным, а часам і трагічным падзеям, апісаным у кнізе, непаўторнае гучанне, а аўтабіяграфічнасць, па-майстэрску спалучаная з фантазійнасцю і літаратурнай гульнёй, дадае напружанасці.
Няма на складзе
Кніга вершаў Андрэя Хадановіча — амаль кругасьветнае падарожжа ў таварыстве мёртвых паэтаў, жывых празаікаў і перакладзеных бардаў, каліфарнійскіх геяў ды ісляндзкіх гейзэраў, шэрых аёўскіх вавёрак і чырвоных латыскіх стралкоў. Аўтар раскажа пра сьвяты працоўных амэрыканцаў і будні айчынных дармаедаў, пакажа, як галяндзкія чыпсы ператвараюцца ў дзюймовачку, барсэлёнскія галубы — у папугаяў, а беларускія літары — у грузінскія.
Няма на складзе
У кнігу ўвайшлі 15 кароткіх апавяданьняў 10 вядомых ізраільскіх пісьменьнікаў у перакладзе Паўла Касьцюкевіча.
Няма на складзе
Кніга пра афрыканскі космас, усё яшчэ не дарэшты зведаны і зразумелы еўрапейцам. Там велічная прыгажосць прыроды суседнічае з дзікунскім убоствам чалавечага жыцця. Цень і вада каштоўнейшыя за ўсе скарбы свету. І расавыя забабоны мацнейшыя чым дзе.
Няма на складзе
Гэта кніга, якая прымусіць вас па-іншаму зірнуць на наш сьвет. Прачытаўшы яе, вы нарэшце даведаецеся, ці ёсьць сэнс жыцьця, спасьцігніце таямніцу праклёну славянаў, навучыцеся зарабляць дваццаць тысяч эўраў за месяц, зразумееце, як належыць паводзіцца ў выцьвярэзьніку і што трэба рабіць, калі да вас дахаты адно за адным прыходзяць пажарнік, участковы міліцыянт, цешча, поп і грамадзянін у шэрым паліто. Вы даведаецеся, як мыць галаву, не здымаючы шалому, і што трэба адказаць людзям, якія ўсё ж такі хочуць зняць яго з вашай галавы.
Няма на складзе
“Шклатара” — рэальная кропка ў рэальным горадзе ў рэальны час. Месца дзеяння — Менск, праспект Незалежнасці 37А, былы пункт прыёму шклатары, а цяпер нонканфармісцкая галерэя, выдавецтва і кнігарня. Час дзеяння — канец 2010 года. Героі — людзі беларускага андэрграўнду, постмадэрнісцкага падполля ў краіне постмадэрнісцкай дыктатуры. Рэальнасць для герояў змянілася цытатамі. Цытата на дэмакратыю, цытата на дыктатуру, цытата на рэвалюцыю, цытата на нянавісць, цытата на каханне… За гэтую кнігу аўтар атрымаў 2-е месца Прэміі імя Ежы Гедройца — 2014 .
Няма на складзе
"Шлях дробнай сволачы" — гэта першая кніга пісьменьніцы, што ўзрасла на Любаншчыне, а творча сфармавалася ў булёне менскай і варшаўскай багемы 90-х. Цяпер яна працуе ў Варшаве, а жыве ў беларускай культурнай прасторы.
Няма на складзе
Апавяданне “Шпацыр” выдатнага швейцарскага пісьменніка Роберта Вальзера — гэта светлае і змрочнае, лёгкае і невыноснае падарожжа ў свет вонкавы і свет унутраны. Напісанае яшчэ ў 1916 г., яно застаецца актуальным і сёння.
Няма на складзе
“Эпідэмія ружаў” — не проста кніга, пад вокладкай якой сабраныя старыя і новыя вершы Вальжыны Морт. Гэта чарадзейны сад, дзе побач растуць боль і радасць, любоў і вусціш, жорсткасць і меланхолія. Сад, у якога няма агарожы, сад, дзе валадараць цені і дзе кожны сам за сябе.
Няма на складзе
Гэты раман — гісторыя жыцця чэшскага кельнера-недаростка Яна Дзіце, расказаная ім самім. Галоўны герой мерае свет раскошнымі міжваеннымі рэстарацыямі, у якіх яго муштравалі, а людзей — VIP-кліентамі, якіх яму даводзілася абслугоўваць; прагне зрабіцца мільянерам, але дасягае ўнутранае свабоды, толькі страціўшы ўсё, што меў. Жыццёвую філасофію ва ўсіх сэнсах маленькага чалавека Грабал сэрвіруе ў комплексе з гісторыяй Чэхаславаччыны 1918—1948 гг.
Няма на складзе
Гэта кніга — летапіс літаратурна-мастацкага руху Бум-Бам-Літ ад аднаго з заснавальнікаў Бум-Бам-Літа. Яна складаецца з 4 часткаў: “Вершатворы”, “Творы прозай”, “Эссэнцыя”, “Мэмэнта Мэмары”, і дадатку “Дакумэнты”.
Няма на складзе
Гэтую кнігу Вальжыны Морт склалі вершы і проза, а таксама паэтычныя пераклады з ангельскай (Леанард Коэн), польскай (Рафал Ваячак), украінскай (Іван Андрусяк).
Няма на складзе
Казка пра незвычайнае пераўвасабленне маленькага хлопчыка Яські і яго ўдзел у бітве вялікай Грунвальдскай.