Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944—1953 г.)
12.00 руб.
Памер: 170x240 мм
Вага: 390 г
Purchase
Апісаньне
Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 326 с. 2-е выданне.
ISBN 978-5-00076-001-7
Пераклад зроблены паводле выдання: Szumski, Jan. Sowietyzacja Zachodniej Białorusi 1944—1953. Propaganda i edukacja w służbie ideologii. Kraków: Arcana, 2010. (Seria: Arcana Historii) 362 s.
Гэта кніга пра тое, як другія саветы асталёўваліся ў Заходняй Беларусі, пачынаючы з 1944 г. Насуперак афіцыйнай догме, саветызацыя тут суправаджалася масавым незадавальненнем насельніцтва (у прыватнасці, моладзь хавалася ў лясах ад мабілізацыі ў савецкае войска) і, як вынік, масавымі рэпрэсіямі супраць яго. Шумскі паказвае, што п’янства, недавер да мясцовых кадраў, распуста, тэрор былі неад’ёмным спадарожнікам сталінскага апарату ўлады. Гэтая кніга таксама прэзентуе нарыс пасляваенных рухаў супраціву ў Беларусі — уласна беларускага, польскага, украінскага і літоўскага.
Кніга багата ілюстраваная, у тым ліку каляровымі ілюстрацыямі. Шмат для каго змешчаныя ў ёй факты будуць адкрыццём, бо раскрываюць маштаб фальсіфікацыі нашай нядаўнай мінуўшчыны.
ЗМЕСТ Паглядзець змест цалкам

Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Пад адной вокладкай сабраныя эсэ Вольгі Бабковай па гісторыі штодзённасці Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVII стст. Аўтарка не імкнецца вытлумачыць жыццё людзей познага Сярэдневечча і пачатку Новага часу, адно спрабуе адчуць тагачасныя колеры і смакі. Шматгадовая праца са старажытнымі рукапіснымі дакументамі дала магчымасць аўтарцы адгукнуцца ўласным голасам на «экзістэнцыяльнае рэха», якое паўстала паміж часам цяперашнім і часам мінулым.
Ва ўспамінах вядомага беларускага гісторыка, якому выпала жыць за межамі Беларусі, адлюстравана ўся яе найноўшая гісторыя. Аўтар узнаўляе і ацэньвае перажытае, разважае пра шляхі беларускага самаўсведамлення. Успаміны дапаўняюцца дакументамі і спісам беларусазнаўчых прац гісторыка.
зьніжка
У кнізе беларускага эміграцыйнага дасьледніка Вітаўта Кіпеля ўсебакова разглядаецца гісторыя й сеньняшні дзень беларускае дыяспары ў Злучаных Штатах Амэрыкі, паказваецца яе роля ў амэрыканскім жыцьці й неадлучанасьць ад беларускае нацыі й культуры.