Дзеткам

Кнігі

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Песняры імперыі

Апісаньне

Расійская літаратура і каланіялізм / Пераклад з англійскай мовы Тацяны Нядбай (Т. Л. Нетбаева). — Мінск: Медысонт, 2009. — 382 с.

ISBN 978-985-6887-53-9.

Паводле Ewa M. Thompson. Imperial Knowledge: Russian Literature and Colonialism (Westport, CT and London: Greenwood, 2000).

Кніга Эвы Томпсан уяўляе сабой аналіз імперскага дыскурсу Расіі з перспектывы посткаланіяльнай тэорыі. Аўтарка аналізуе расійскі нацыяналізм, прапісвае спецыфіку заходняга і ўсходняга каланіялізму, падкрэсліваючы іх агульную прыроду. Прасочваецца зараджэнне і станаўленне Імперыі ў расійскай гістарыяграфіі XVIІI ст. і літаратуры XIX–XX стст., у савецкім літаратуразнаўстве і прэсе, а таксама звяртаецца ўвага на постсавецкую гістарыяграфію і літаратуру. Гэта першае даследаванне расійскага дыскурсу, якое не залежыць ад расійскіх самаінтэрпрэтацыяў.


Артыкул пра аўтарку ў Вікіпэдыі


РЭЦЭНЗІІ НА КНІГУ

Валянцін Акудовіч Жыцьцё і сьмерць мітаў: Гуманізм рускай літаратуры

Тацяна Нядбай Расійскі клапан у беларускім сэрцы

Ігар Гафараў Ці патрэбная нам Эва Томпсан?

Сяргей Богдан Праваднік па імперскай літаратуры

Інстытут палітычных даследаванняў "Палітычная сфера" Расія як хвароба, літаратура як зло


ЗМЕСТ
Паглядзець

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон
Кніга прысвечаная беларускаму дзяржаўнаму прадстаўніцтву ў выгнанні часоў кіравання Вінцэнта Жук-Грышкевіча (1903—1988). Гэта храналагічны і зместавы працяг папярэдняга выдання “Рада БНР (1947—1970): Падзеі. Дакументы. Асобы”. У кнізе пададзены пратаколы і дакументы з дзейнасці Рады БНР 1970 — пачатку 1980-х гг., ліставанне найбольш значных дзеячаў, бібліяграфія, хроніка. Гістарычны нарыс адлюстроўвае асноўныя кірункі і праблемы дзейнасці беларускага дзяржаўнага прадстаўніцтва на эміграцыі.
Тэма нумару: Бацькі і дзеці . Аўтары нумару : Антон Рудак, Паўліна Скурко, Васіль Герасімчык, Уладзімір Ляхоўскі, Вольга Ямкова, Аляксандр Пашкевіч, Андрэй Скурко, Віталь Чырвінскі, Яўгенія Ясько, Мікалай Кудласевіч, Аксана Данілевіч, Алесь Белы, Андрэй Вашкевіч, Святлана Курс, Аркадзь Шпунт, Аляксандр Лагуновіч-Чарапко, Юры Унуковіч, Віктар Лютынскі, Яўгенія Кулевіч, Зміцер Панкавец, Надзея Кушнер, Аляксей Шумер, Антаніна Пашкевіч, Алесь Кудрыцкі.
У навуковым зборніку змешчаныя матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі “Сапегі: асобы, кар’еры, маёнткі”, якая прайшла ў Мінску 8–9 верасня 2016 года. У даследаваннях навукоўцаў з Беларусі, Польшчы і Літвы разглядаюцца разнастайныя аспекты гісторыі роду Сапегаў XVI–XVIII стст.