Топ продажаў за
1
Няма на складзе
Анастасія Крачкоўская, стаматолаг і мама, напісала для дзяцей кнігу пра зубы. А вы ведаеце, хто самы зубасты на свеце? А як чысцяць зубы дзікія звяры і хатнія гадаванцы? Аўтарка расказвае, што ёсць у кабінеце стаматолага, і тлумачыць, для чаго патрэбныя гэтыя прылады, – каб дзеці ведалі і не баяліся.
2
Няма на складзе
Васіль Грынь. Родам з Маладэчна, займаецца турыстычнымі паслугамі. Купіў хутар Засцянак Скрыплеў на Валожыншчыне, дзе і займеў цудоўнага суседа, адметнага сваёй дасціпнасцю і непасрэднасцю. Размовы з Браніславычам, замалёўкі з мясцовага жыцця, а яшчэ крыху ўспамінаў з дзяцінства і дарослае іх усведамленне — вось што складае гэтую кнігу. Адметна, што напісана яна каларытнай гаворкай.
3
Рына, алкагалічка сярэдніх гадоў, з неахвотай едзе на пахаванне сваёй бабкі ў забытую богам беларускую глушэчу. Пакуль памірала яе старая, Рына займалася чужымі ў дамах шчаслівай старасці на Захадзе. Адзінае, чаго яна хоча цяпер, – спакой. Але дома яе чакае неспадзяванка – старыя грахі і спадчына маюць доўгія цені. Ці можна ўсё выправіць, калі ты і блізка не цягнеш на гераіню? Рыне трэба пахаваць бабку, адкапаць каханка, аднавіць крыніцы, ніколі не прыходзячы ў поўную свядомасць. Жанр гэтай кнігі – балотная казка.
4
Няма на складзе
5
Няма на складзе
Гэтыя тэксты – спроба ўратаваць знакі часу ад знікнення ў хаосе сучаснасці, смелае намаганне вырваць нерасказаныя гісторыі з цемры забыцця. Таня Скарынкіна ўпісвае ў космас свой малы свет, яна і назіральніца, і ўдзельніца, і нястомная калекцыянерка штодзённага цуду. Непрыкметная на першы погляд Смаргонь гаворыць унікальным Таніным голасам – і робіцца літаратурай...
6
Кніга працягвае распачатую Сяргеем Шупам у 1998 г. серыю "Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі". Аснову першага тому серыі склалі дакументы з Літоўскага цэнтральнага дзяржаўнага архіва. У другім томе будуць надрукаваны дакументы па гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі з Дзяржаўнага архіва Расійскай Федэрацыі.
7
Няма на складзе
Раман пра побытавую магію, пра сэксі-красуняў, якія аказваюцца вядзьмачкамі, што забіраюць здароўе ў хлапцоў — пра ўсё тое паганства, з якім сутыкаешся на трэці дзень жыцця ў вёсцы…
8
Як сябраваць, каб было па-сапраўднаму? Як бараніць сябе і сяброў? Як гуляць так, каб было ўсім цікава? Як жыць з гэтымі дарослымі і не крыўдаваць на іх? Як прызнаваць свае памылкі і ці трэба іх прызнаваць? Ці можна плакаць, калі табе надта крыўдна? І як зрабіць так, каб нікому крыўдна не было? Вось такія няпростыя пытанні вырашае галоўная гераіня гэта кнігі — Жэнька, якая абавязкова стане вашай сяброўкай.
9
Няма на складзе
акцыя
У Беларусі на зімовыя святы — Каляды і Новы год — да дзетак звычайна прыходзіць Святы Мікалай ці Дзед Мароз. Яны прыходзяць уначы, калі ўсе дзеткі спяць, з мяхамі, поўнымі падарункаў ды цукерак. У Швецыі на Каляды дзеці чакаюць Каляднага Гнома і гатуюць яму адмысловую калядную кашу з рысу і малака. Але гномы, як і Дзеды Марозы, бываюць сапраўдныя і не. Сапраўдных гномаў ніхто не бачыць, але менавіта яны дапамагаюць людзям і ведаюць пра іх усё. Кожныя Каляды гномы вельмі чакаюць свайго каляднага пачастунку...
10
Няма на складзе
Гэты нумар "Дуду" раскажа дзецям пра грыбы. З "Навуковай староначкі" маленькія чытачы даведаюцца шмат цікавінак пра свет грыбоў. Таксама ў нумары вершы Андрэя Скурко і Кастуся Севярынца. Як заўсёды, многа развівальных заданняў, чытанка і настольная гульня, якую прапануецца зрабіць самастойна.
11
36 і 6 катоў вяртаюцца! І цяпер у катоў-танцораў з’явіўся новы талент — драпапіс. Іхныя карціны ўпрыгожылі сцены кавярні гаспадара, але ненадоўга… Адбылося злачынства. Хто возьмецца расследаваць дзіўнае знікненне? Хто раскрые таямніцу васьмі ліпавых дошчачак? 36 і 6 катоў-дэтэктываў бяруцца за справу…
12
Няма на складзе
Што рабіць, калі пад тваім ложкам жыве пачвара? Баяцца яе? Ці самому напалохаць? А можа, патэлефанаваць у Службу Змагання з Кузуркамі? Юзік па мянушцы Гузік паспрабаваў усё, пакуль не вырашыўся на перамовы. Ён пакінуў каля ложка сподачак з малаком, і гэта стала пачаткам дзіўнага сяброўства.
13
...1605 год. Зноў нашыя землі становяцца эпіцэнтрам войнаў, вялікіх і малых. Бязладдзе пануе і ў самой краіне. Кожны магнат бароніць адно свае інтарэсы, Жыгімонт Ваза забыўся на абяцанні, народ стаміўся везці на сваім карку шляхту і духавенства, а кожны з вернікаў славіць толькі сваю ісціну і гатовы забіць за яе.
14
Апавяданні, якія ўвайшлі ў гэты зборнік празаіка, вызначаюцца ўстурбаванасцю аўтара маральным станам грамадства. Пры гэтым сатырычная накіраванасць многіх з іх спалучаецца з мяккім лірызмам.
15
Пяць паэмаў Сяргея Законнікава, напісаных у 2020 г., яднаюцца ў своеасаблівы метатвор, які высвечвае душэўныя пошукі і перажыванні аўтара на яго жыццёвым шляху.
16
Няма на складзе
Часопіс для дзяцей ад 6 гадоў. Тэма нумару – моры і акіяны.
17
Апавяданне “Сваякі” ў аздабленні Яна Жвірблі робіць фанатам коміксаў і аматарам авангарднай кніжнай графікі сапраўдны падарунак. Жорсткі твор Васіля Быкава пра тое, як маці, паспадзяваўшыся на сваяцтва з вясковым паліцаем, неўпрыцям адпраўляе дваіх сыноў на смерць, праілюстраваны гэтак жа бязлітасна востра. Экспрэсіўныя, натуралістычныя і поўныя трагізму малюнкі мастака нагадваюць, што гэта зусім не просценькі комікс для дашкольнікаў, а паўнавартасны графічны раман.
18
Няма на складзе
“Возера Радасці” — road movie, маршрут якога праходзіць праз Мінск, Тарасава, Вільню і Месяц. Адысея, у якой чытачу давядзецца сустрэць свінапасаў і консулаў, хостэс ды судовых выканаўцаў, амапаўцаў ды кіклопаў, татэмічныя дрэвы ды накакаіненых наяд. “Возера Радасці” — гэта летапіс пакалення, якое згубілася ў складцы паміж ліквідацыяй ВЛКСМ і яго ўрачыстым адраджэннем. Гэта кніга пра непазбежнасць сталення, а таксама пра тое, якія нечалавечыя намаганні трэба прыкласці, каб застацца чалавекам падчас шпацыру праз зачараваны лес, дзе гісторыі пра каханне і сяброўства — усяго толькі партытура для сірэн.
19
Няма на складзе
Ці можаце вы ўявіць Беларусь без Беларусі? Гэты раман — страшны сон пра будучыню, прадухіліць якую можна толькі ў лучнасці з тым скарбам, вакол якога і распачынаецца дзеянне гэтага лінгвістычнага баевіка.
20
Казка-размалёўка / Мастачка Алена Сянько. — Мінск : Кнігазбор, 2018. — 24 с. : іл. — ( Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” . Падсерыя “Каляровы ровар” ; выпуск 22).