Дзеткам

Кнігі

Часопісы і альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
9.80 руб. 14.90 руб.
Памер: 130x200 мм
Вага: 375 г

Purchase


ПрозаПеракладыКнігазбор (выдавецтва)Ляўрэаты літаратурных прэміяўМастацкая літаратураВінклер Філіп

Апісаньне

Раман / Пераклад з нямецкай Вадзіма Мохава. — Мінск : Кнігазбор, 2018. — 280 с.

ISBN 978-985-7207-29-9.

Пераклад зроблены паводле выдання:
Philipp Winkler. Hool. Roman. Aufbau Verlag GmbH & Co. KG, Berlin 2016

Хайка Кольбэ — правінцыял, які недавучыўся ў школе. Сын, маці якога збегла, кінуўшы іх з сястрой, а бацька стаў алкаголікам. Хлопец на падхваце ў трэнажорнай зале. Кватарант у доме крымінальніка, які арганізуе баі жывёл і найбольшая мара якога — набыць тыгра. Жыццё Хайка — гэта «хулс». Калі яго лепшага сябра моцна збілі і ён захацеў выйсці з групоўкі, Хайка лічыць гэта здрадай. Бо наперадзе іх чакае новая гульня — паўфінальны матч за кубак Германіі — і новая бойка з заклятымі супернікамі з Браўншвайга. Філіп Вінклер паказвае нам іншы свет, які насамрэч суседнічае з намі, свет, мова якога жорсткая, а традыцыі бязлітасныя, свет няўдачнікаў і тых, хто неўзабаве імі стане.


Пра кнігу на сайце "Інстытуту імя Гётэ ў Мінску"


ПРА АЎТАРА

ФІЛІП ВІНКЛЕР нарадзіўся ў 1986 годзе ў Хагенбургу. Жыве ў Лейпцыгу. Творы публікаваліся ў літаратурных часопісах і анталогіях. У 2008 годзе атрымаў літаратурную прэмію імя Ёзэфа Генрыха Колбіна. “HOOL” з’яўляецца яго дэбютным раманам. У 2015 годзе за вытрымкі з рамана “HOOL” атрымаў прэмію Літаратурнай майстэрні для маладых аўтараў (адукацыйны дом замка Рэтцхоф, Аўстрыя), у 2016 годзе раман “HOOL” трапіў у шорт-ліст “Дойчэр Бухпрайс” (Deutscher Buchpreis) літаратурнай прэміі за найлепшы нямецкамоўны раман года ад Біржавога аб’яднання нямецкага кніжнага гандлю (Börsenverein des Deutschen Buchhandels), і ў гэтым жа годзе Філіп Вінклер за свой раман атрымаў літаратурную прэмію “Аспект” (aspekte-Literaturpreis) – гэта літаратурная прэмія нямецкага тэлевізійнага канала ZDF за найлепшы нямецкамоўны празаічны дэбют.


Фрагмент раману Паглядзець

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Федарэнка Андрэй
Новую кнігу Андрэя Федарэнкі складаюць творы, напісаныя ў апошнія гады.
Хадановіч Андрэй
У кнігу ўвайшлі новыя тэксты Андрэя Хадановіча, напісаныя ў 2017-2019 гг. Зборнік складаецца з 55 вершаў, а таксама – на правах эпіграфаў да кожнага раздзела – пяці перакладаў важных для кнігі паэтычных твораў. Аўтар вандруе ў прасторы і блукае ў часе, сумоўнічае з класікай і лістуецца са Святым Мікалаем, эксперыментуе ў інтымнай і фліртуе з грамадзянскай лірыкай, архівуе ўспаміны і калекцыянуе пахі травы.
Быкаў Васіль
Апісаньне будзе пазьней...