Дзеткам

Кнігі

Часопісы і альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
19.50 руб.
Памер: 210x297 мм
Вага: 425 г

Purchase


Літаратура для дзяцейПеракладыКнігі дзеткамKoska (выдавецтва Надзеі Кандрусевіч)Вісландэр ЮяНурдквіст Свэн

Апісаньне

Мама Му на санках / Тэкст Юі Вісландэр; ілюстрацыі Свэна Нурдквіста; пераклад з шведскай Надзі Кандрусевіч. – Мінск : выдавец Надзея Кандрусевіч, 2020. – 28 с. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-90496-3-7

Пераклад зроблены паводле:
Jujja Wieslander, Sven Nordqvist. Mamma Mu åker bobb (2019).

”Мама Му на санках” – гэта зімовая гісторыя пра тое, як Мама Му хоча паспрабаваць з’ехаць з гары на санках, бо яна бачыла, як весела дзецям куляцца ў снезе. Аднак яе сябар Крумкач лічыць, што каровы не катаюцца на санках, а ў снезе можна пакуляцца і без іх.

«Мама Му звалілася і забурылася ў снег.
Яна стала падобнай да вялізнага снежнага кома з рагамі.
Калі прыбег Крумкач, Мама Му ляжала на снезе і смяялася.
Крумкач склаў крылы на грудзях і злосна зірнуў на Маму Му.
– Ты пазбівала ўсе калкі, – сказаў ён. – Усе!
– Было весела, – засмяялася Мама Му.
– Ты падскочыла на трампліне, – працягваў Крумкач. – Дзіўна, што санкі перакуліліся не адразу.
– Весялей за ўсё было падаць, – сказала Мама Му.»

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

зьніжка
акцыя
Нурдквіст Свэн
У Беларусі на зімовыя святы — Каляды і Новы год — да дзетак звычайна прыходзіць Святы Мікалай ці Дзед Мароз. Яны прыходзяць уначы, калі ўсе дзеткі спяць, з мяхамі, поўнымі падарункаў ды цукерак. У Швецыі на Каляды дзеці чакаюць Каляднага Гнома і гатуюць яму адмысловую калядную кашу з рысу і малака. Але гномы, як і Дзеды Марозы, бываюць сапраўдныя і не. Сапраўдных гномаў ніхто не бачыць, але менавіта яны дапамагаюць людзям і ведаюць пра іх усё. Кожныя Каляды гномы вельмі чакаюць свайго каляднага пачастунку...
Старк Ульф, Бундэстам Лінда
Вясёлыя філасофскія вершы для дзяцей ад вядомага шведскага пісьменніка Ульфа Старка і 25 каляровых разваротаў ад выбітнай фінскай ілюстратаркі Лінды Бундэстам.
Андэрсан Лена
Гэта першая з дзвюх кніг, у якой мы бачым адзін дзень з жыцця дзяўчынкі Мулан, які яна бавіць са сваёй любімай бабуляй. Для чытання дарослымі дзецям.