Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Выбранае
29.50 BYN
Памер: 145x200 мм
Вага: 610 г

Purchase


ГісторыяМэмуарыПубліцыстыкаНавуковая літаратураКнігазбор (выдавецтва)Навукова-папулярная літаратураСэрыя "Бібліятэка Бацькаўшчыны"ЭпісталярыіЖыцьцяпісыАкіншэвіч Леў

Апісаньне

Выбранае / Леў Акіншэвіч ; укладанне, падрыхтоўка тэк­стаў, агульнае рэдагаванне, каментары, паказнік Наталлі Гардзіенкі, Лявона Юрэвіча. — Мінск : Кнігазбор, 2021. — 408 с. : [8] c. іл. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; Спадчына: агледзіны ; кніга 42).

ISBN 978-985-883-012-0.

"Выбранае" Льва Акіншэвіча (1898–1980) — першае кніжнае выданне спадчыны гэтага беларуска-ўкраінскага гісторыка. У зборнік увайшлі навуковыя артыкулы, прысвечаныя цывілізацыйнай тэорыі, гісторыі беларускага казацтва і права, рэцэнзіі, успаміны, ліставанне, артыкулы пра дзеяча і яго працы, а таксама найпаўнейшая на сёння бібліяграфія даследчыка. Усё гэта складае беларускую частку навуковага, творчага і дакументальнага даробку Льва Акіншэвіча і вяртае яго імя з эміграцыі.


Старая гістарычная навука, што панавала ў старой школе, вельмі шкодна адбілася на ведах пра нацыянальную гісторыю Беларусі ды Ўкраіны. Захопленая ідэяй пра монізм гісторыі ўсіх усходнеславянскіх нацыянальнасьцяў, яна фактычна вучыла й выкладала, амаль не выключна, гісторыю расейскай нацыі. Гэткім спосабам забывалася пра вельмі важныя й цікавыя моманты з гісторыі іншых усходнеславянскіх народаў — яны не былі цікавыя для расейскай гісторыі. Але цяпер ясна, што гэта была памылка, гэтаму монізму цяпер, відавочна, не павінна быць месца. Нам трэба ствараць асобную гісторыю гэтых іншых народаў (у тым ліку і беларускую), трэба ажывіць у памяці патомкаў гістарычны шлях, які прайшла іхняя айчына, і яго найважнейшыя і найцікавейшыя этапы, пэрыяды, моманты.

Леў Акіншэвіч, 1927


Вялікі рух беларускага нацыянальнага адраджэньня другой паловы XІX і першай паловы XX стагодзьдзяў меў перад сабой ня толькі заданьне адрадзіць ці пабудаваць нацыянальную народна-беларускую культуру. Перад ім павінны былі паўстаць і іншыя заданьні, а сярод іх адно з найважнейшых — вызначэньне "цывілізацыйнай базы" для гэтае пабудовы.

Леў Акіншэвіч, 1953


АД УКЛАДАЛЬНІКАЎ паглядзець

ЗМЕСТ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Цемушаў Віктар
Кніга ўяўляе з сябе тэматычны збор працаў вядомага беларускага гісторыка, спецыяліста па гістарычнай геаграфіі, картографа Віктара Цемушава. Асобныя раздзелы кнігі ўпершыню ў айчыннай гістарыяграфіі дазваляюць прасачыць трансфармацыю ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага на працягу XIV — першай паловы XVI ст.
Шыдлоўскі Кастусь
Кніга распавядае пра захапляльную гісторыю аднаго з найстаражытнейшых пісьмовых матэрыялаў, ужываных чалавецтвам, які шырока выкарыстоўваўся і нашымі продкамі. У ёй асветлены малавядомыя старонкі з гісторыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі, што разглядаецца ў агульнаеўрапейскім кантэксце.
Бон Томас М.
Нямецкі гісторык раскрывае феномен беларускай сталіцы як “сацыялістычнага горада”, створанага пасля Другой сусветнай вайны. У кнізе на багатым архіўным матэрыяле разглядаюцца гарадское планаванне і архітэктура, урбанізацыя і міграцыя, і таксама жыллёвае пытанне і штодзённае жыццё горада. Аўтар супастаўляе жаданае і сапраўднае савецкай сістэмы.